https://bel.sputnik.by/20240326/pakaz-mastatskaga-flma-ab-sva-praysho-u-mnsku-1084923863.html
Паказ мастацкага фільма аб СВА прайшоў у Мінску
Паказ мастацкага фільма аб СВА прайшоў у Мінску
Sputnik Беларусь
Пасол Расіі ў Беларусі аб’явіў у беларускай сталіцы хвіліну маўчання ў памяць аб ахвярах тэракта ў "Крокус Сити Холл". 26.03.2024, Sputnik Беларусь
2024-03-26T18:25+0300
2024-03-26T18:25+0300
2024-03-26T18:25+0300
ваенная спецаперацыя рф у данбасе
спецаперацыя
навіны
пасол
пасольства рф у беларусі
барыс грызлоў
бяспека
грамадства
культура
мінск
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/03/1a/1084921218_0:0:3001:1688_1920x0_80_0_0_a79b847e02a338d1f0fadbd2d06d92bc.jpg
МІНСК, 26 сак – Sputnik. Расія зробіць усё, каб арганізатары і заказчыкі жахлівага тэракта ў "Крокус Сити Холл" панеслі справядлівае і суровае пакаранне, заявіў пасол Расіі ў Беларусі Барыс Грызлоў перад паказам мастацкага фільма "Свидетель" у Мінску, перадае карэспандэнт Sputnik.У памяць аб ахвярах тэракта ён аб’явіў хвіліну маўчання. Пасол запэўніў, што праваахоўныя органы ўстановяць усе дэталі злачынства. Паводле яго слоў, у Расіі адчуваюць і высока цэняць падтрымку з боку кіраўніцтва і простых грамадзян Беларусі, а таксама іншых краін."З пятніцы (з 22 сакавіка - Sputnik) беларусы нясуць кветкі, лампады і дзіцячыя цацкі да стыхійных мемарыялаў каля сцен пасольства Расіі ў Мінску і ва ўсіх рэгіянальных цэнтрах Беларусі ў памяць аб ахвярах жахлівага тэракта", - звярнуў увагу Грызлоў.Ён таксама нагадаў, што менавіта 22 сакавіка 1943 года карнікі-акупанты і ўкраінскія калабарацыяністы спалілі беларускую вёску Хатынь са 149 мірнымі жыхарамі, сярод якіх было 75 дзяцей.Грызлоў правёў гістарычныя паралелі паміж актыўнасцю Адольфа Гітлера, калі той змагаўся за ўладу ў Германіі, і сучаснымі "азоўцамі". Ён зрабіў акцэнт на тым, што ўнутраная палітыка ва Украіне ў нядаўнім мінулым ігнаравала інтарэсы і адмаўляла законныя правы насельніцтва рэгіёнаў, якія раней былі на паўднёвым усходзе краіны. Гэта вылілася ў спробы Кіева вырашыць "данбаскае пытанне" сілавым шляхам, пачынаючы з 2014 года. А з пачатку 2022 года было абвастрэнне сітуацыі ўздоўж усёй лініі судакранання ў Данбасе.Фільм "Свидетель", на паказе якога прысутнічаў пасол, прысвечаны падзеям пачатку СВА. Галоўны герой Даніэль Коэн – гэта музыкант з Бельгіі. Па сюжэце, у канцы лютага 2022 года ён прыязджае з гастролямі ва Украіну і становіцца відавочцам бесчалавечных злачынстваў.Выканаўца галоўнай ролі, расійскі акцёр тэатра і кіно Карэн Бадалаў, таксама прысутнічаў на паказе. Прыехаў у Мінск і сцэнарыст карціны Сяргей Волкаў. Фільм паглядзелі дыпламаты, курсанты ВНУ сілавых ведамстваў, дзеячы культуры і іншыя запрошаныя.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20230622/kngu-ab-genatsydze-savetskaga-naroda-prezentaval--brestse-1076847562.html
мінск
беларусь
расія
украіна
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/03/1a/1084921218_103:0:2770:2000_1920x0_80_0_0_b798dbeaecfd8a4cfe3b817dfdab9485.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
спецаперацыя, навіны , пасол, пасольства рф у беларусі, барыс грызлоў, бяспека, грамадства, культура, мінск, у беларусі, беларусь, расія, украіна, нацызм, кіно
спецаперацыя, навіны , пасол, пасольства рф у беларусі, барыс грызлоў, бяспека, грамадства, культура, мінск, у беларусі, беларусь, расія, украіна, нацызм, кіно
Паказ мастацкага фільма аб СВА прайшоў у Мінску
Пасол Расіі ў Беларусі аб’явіў у беларускай сталіцы хвіліну маўчання ў памяць аб ахвярах тэракта ў "Крокус Сити Холл".
МІНСК, 26 сак – Sputnik. Расія зробіць усё, каб арганізатары і заказчыкі жахлівага тэракта ў "Крокус Сити Холл" панеслі справядлівае і суровае пакаранне, заявіў пасол Расіі ў Беларусі Барыс Грызлоў перад паказам мастацкага фільма "Свидетель" у Мінску, перадае карэспандэнт Sputnik.
"Як вы ўсё ведаеце, у сувязі з трагічнымі падзеямі ў Расіі і Беларусі былі адменены многія забаўляльныя мерапрыемствы. Але наша сённяшняя сустрэча і сам фільм маюць далёка не забаўляльны характар", - падкрэсліў дыпламат.
У памяць аб ахвярах тэракта ён аб’явіў хвіліну маўчання. Пасол запэўніў, што праваахоўныя органы ўстановяць усе дэталі злачынства. Паводле яго слоў, у Расіі адчуваюць і высока цэняць падтрымку з боку кіраўніцтва і простых грамадзян Беларусі, а таксама іншых краін.
"З пятніцы (з 22 сакавіка - Sputnik) беларусы нясуць кветкі, лампады і дзіцячыя цацкі да стыхійных мемарыялаў каля сцен пасольства Расіі ў Мінску і ва ўсіх рэгіянальных цэнтрах Беларусі ў памяць аб ахвярах жахлівага тэракта", - звярнуў увагу Грызлоў.
Ён таксама нагадаў, што менавіта 22 сакавіка 1943 года карнікі-акупанты і ўкраінскія калабарацыяністы спалілі беларускую вёску Хатынь са 149 мірнымі жыхарамі, сярод якіх было 75 дзяцей.
"Сучасны ўкраінскі нацызм вядзе ідэалагічную і арганізацыйную пераемнасць ад гітлераўскіх калабарантаў часоў Другой сусветнай вайны, катаў Хатыні і Валыні", - падкрэсліў пасол.
Грызлоў правёў гістарычныя паралелі паміж актыўнасцю Адольфа Гітлера, калі той змагаўся за ўладу ў Германіі, і сучаснымі "азоўцамі". Ён зрабіў акцэнт на тым, што ўнутраная палітыка ва Украіне ў нядаўнім мінулым ігнаравала інтарэсы і адмаўляла законныя правы насельніцтва рэгіёнаў, якія раней былі на паўднёвым усходзе краіны. Гэта вылілася ў спробы Кіева вырашыць "данбаскае пытанне" сілавым шляхам, пачынаючы з 2014 года. А з пачатку 2022 года было абвастрэнне сітуацыі ўздоўж усёй лініі судакранання ў Данбасе.
"У Расію накіраваўся паток бежанцаў. У сакавіку 2022 года УСУ планавалі захоп Данбаса", - нагадаў Грызлоў.
Фільм "Свидетель", на паказе якога прысутнічаў пасол, прысвечаны падзеям пачатку СВА. Галоўны герой Даніэль Коэн – гэта музыкант з Бельгіі. Па сюжэце, у канцы лютага 2022 года ён прыязджае з гастролямі ва Украіну і становіцца відавочцам бесчалавечных злачынстваў.
Выканаўца галоўнай ролі, расійскі акцёр тэатра і кіно Карэн Бадалаў, таксама прысутнічаў на паказе. Прыехаў у Мінск і сцэнарыст карціны Сяргей Волкаў. Фільм паглядзелі дыпламаты, курсанты ВНУ сілавых ведамстваў, дзеячы культуры і іншыя запрошаныя.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"