Праздничный салют в Москве в честь Дня Победы - Sputnik Беларусь, 1920
Дзень Перамогі
У 2024 годзе спаўняецца 79 гадоў Вялікай Перамозе. Як адзначаць 9 Мая сёлета? Што ўзгадваюць ветэраны і сведкі Вялікай Айчыннай вайны? Больш падрабязна чытайце ў матэрыялах Sputnik.

Кнігу аб генацыдзе савецкага народа прэзентавалі ў Брэсце

© Sputnik / Станислав ЛобатыйКнігу аб генацыдзе савецкага народа прэзентавалі ў Брэсце
Кнігу аб генацыдзе савецкага народа прэзентавалі ў Брэсце - Sputnik Беларусь, 1920, 22.06.2023
Падпісацца
У выданні публікуюцца гістарычныя факты і неабвержныя доказы зверскіх распраў нацыстаў над мірнымі жыхарамі СССР.
БРЭСТ, 22 чэр – Sputnik. Кнігу аб генацыдзе савецкага народа "Срока давности не имеют... Преступления фашизма против народов Советского Союза в годы Великой Отечественной войны 1941-1945 гг." упершыню паказалі публіцы, перадае карэспандэнт Sputnik.
Выданне ў гераічных гарнізонах Брэсцкай крэпасці ў дзень пачатку Вялікай Айчыннай вайны 22 чэрвеня прэзентаваў Пастаянны камітэт Саюзнай дзяржавы.
© Sputnik / Станислав ЛобатыйКнігу аб генацыдзе савецкага народа "Срока давности не имеют... Преступления фашизма против народов Советского Союза в годы Великой Отечественной войны 1941-1945 гг." прэзентавалі ў Брэсце
презентация книги в бресте - Sputnik Беларусь, 1920, 22.06.2023
Кнігу аб генацыдзе савецкага народа "Срока давности не имеют... Преступления фашизма против народов Советского Союза в годы Великой Отечественной войны 1941-1945 гг." прэзентавалі ў Брэсце
У аснову кнігі ляглі злачынствы фашызму супраць народаў СССР у гады ВАВ, матэрыялы крымінальнай справы аб генацыдзе, гістарычныя факты, а таксама рашэнні судоў Санкт-Пецярбурга і Ленінградскай вобласці аб прызнанні блакады Ленінграда генацыдам.
Як адзначыў дзяржсакратар Саюзнай дзяржавы Дзмітрый Мезенцаў, гэта ўжо другая кніга новага праекта "Библиотека Союзного государства". Першая выйшла ў 2022 годзе і была прысвечана подзвігам беларускіх палкоў у Айчыннай вайне 1812 года.
"У нас ёсць прапанова накіраваць гэтыя кнігі паслам Еўрасаюза ў Маскве і Мінску, а таксама тым людзям, якія сумняваюцца ў перамозе савецкага народа над фашызмам", - сказаў Мезенцаў, прэзентуючы выданне.
Генпракурор Беларусі Андрэй Швед нагадаў, што расследаванне спраў аб генацыдзе беларускага народа ідзе ўжо больш за два гады. Гэта маштабны нацыянальны праект, які вядзецца ў поўным аб’ёме па ўсёй краіне, "бо наша краіна – гэта вялікая брацкая магіла".
"Нам вельмі важна данесці (праўду - Sputnik) аб той страшнай вайне, аб тым, што такое нацызм і фашызм, да маладых людзей. Гэта праўда неабходна як сродак барацьбы супраць тых, хто перапісвае гісторыю", - сказаў на заканчэнне кіраўнік нагляднага ведамства рэспублікі.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Таксама на Sputnik:
Студэнты-валанцёры з РФ прыехалі ў Брэсцкую крэпасць
Грызлоў: зверствы гітлераўцаў і іх саюзнікаў не могуць мець тэрміну даўнасці
Рэканструкцыя пачатку вайны ў Брэсцкай крэпасці з вышыні птушынага палёту
Мезенцаў: нашчадкі нацыстаў сёння дыктуюць Беларусі і Расіі, як жыць
"I неба гуло ад грымот…": вершы пра вайну
Стужка навiн
0