Праздничный салют в Москве в честь Дня Победы - Sputnik Беларусь, 1920
Дзень Перамогі
У 2024 годзе спаўняецца 79 гадоў Вялікай Перамозе. Як адзначаць 9 Мая сёлета? Што ўзгадваюць ветэраны і сведкі Вялікай Айчыннай вайны? Больш падрабязна чытайце ў матэрыялах Sputnik.

Выстава "Памяці вогненных вёсак Беларусі" адкрылася ў Мінску

© Sputnik / Виктор ТолочкоНа выставе "Памяці вогненных вёсак Беларусі"
На выставе Памяці вогненных вёсак Беларусі - Sputnik Беларусь, 1920, 27.03.2024
Падпісацца
Графічныя работы выдатных беларускіх мастакоў дэманструюцца ў сталічным Палацы Мастацтваў, дзе іх можна ўбачыць бясплатна.
Вялікая Айчынная вайна назаўжды пакінула непазбыўны след у гісторыі і лёсах беларусаў. Нядзіўна, што многія беларускія мастакі, якія сталі вядомымі ў пасляваенны час, ці самі прайшлі праз горан вайны, ці былі яе сведкамі ў дзяцінстве.
Таму Беларускі саюз мастакоў запусціў праект пад назвай "Колеры Вялікай Перамогі", які прымеркаваны да 80-годдзя вызвалення Беларусі. Першай яго часткай стала выстава "Памяці вогненных вёсак Беларусі".

Эмацыянальная кропка

"Мы падлічылі, што 143 члены БСМ удзельнічалі ў Вялікай Айчыннай вайне. Многія сыходзілі на фронт зусім маладымі нават не будучы яшчэ членамі саюза мастакоў, які быў створаны толькі ў 1938 годзе", - расказала першы намеснік старшыні Беларускага саюза мастакоў, куратар выставы Наталля Шаранговіч.
© Sputnik / Виктор ТолочкоПершы намеснік старшыні Беларускага саюза мастакоў, куратар выставы Наталля Шаранговіч
Первый зампредседателя Белорусского союза художников, куратор выставки Наталья Шарангович - Sputnik Беларусь, 1920, 27.03.2024
Першы намеснік старшыні Беларускага саюза мастакоў, куратар выставы Наталля Шаранговіч
Паводле яе слоў, на банеры праекта пералічаны ўсе 143 мастакі, але ў канцы спіска свядома паставілі шматкроп’е, таму што магчыма пра кагосьці зараз мы можам проста не ведаць, колькі іх было на самай справе, бо не ўсе паперы захаваліся.
© Sputnik / Виктор ТолочкоАляксандр Дзямарын, "Салдаты Рэйха"
Александр Демарин, Солдаты Рейха - Sputnik Беларусь, 1920, 27.03.2024
Аляксандр Дзямарын, "Салдаты Рэйха"
Беларускі саюз мастакоў у пасляваенныя гады пачаў збіраць свае ўласныя фонды і мае шырокую калекцыю мастацкіх твораў. Гэта амаль 10 тысяч экспанатаў, сярод якіх шмат жывапісу і графікі. Калекцыя збіралася, калі тэма вайны была пераважаючай.
© Sputnik / Виктор ТолочкоАнатоль Ільінаў, "Канцлагер"
Анатолий Ильинов, Концлагерь - Sputnik Беларусь, 1920, 27.03.2024
Анатоль Ільінаў, "Канцлагер"
"Гэтая трагедыя была такой эмацыянальнай кропкай у жыцці, да якой мастакі пастаянна звярталіся. Было шмат ветэранаў і дзяцей вайны. Гэта момант у жыцці, які для іх быў зразумелы на эмацыянальным узроўні", - канстатавала куратар выставы.
© Sputnik / Виктор ТолочкоПётр Дурчын, "Зорка бессмяротнасці"
Петр Дурчин, Звезда бессмертия - Sputnik Беларусь, 1920, 27.03.2024
Пётр Дурчын, "Зорка бессмяротнасці"
Наталля Шаранговіч адзначыла, што сучаснай моладзі, каб асэнсаваць падзеі тых гадоў, трэба глядзець ці фільмы пра вайну, ці чытаць успаміны пра яе. Ветэраны і дзеці вайны ў тыя гады тварылі аб тым, што ведалі не па чутках.

Народнае мастацтва

"Мы ўзялі графічныя работы для гэтай выставы, таму што школа графікі ў Беларусі сфарміравалася адразу пасля вайны. Яна была патрэбна як хуткі выраз эмоцый. Тут ёсць знакавыя і знакамітыя работы, але ёсць і работы, мала каму вядомыя", - адзначыла першы намеснік старшыні БСМ.
© Sputnik / Виктор ТолочкоМікалай Гуцыеў, "Беларусь – край партызанскі"
Николай Гуциев, Беларусь – край партизанский - Sputnik Беларусь, 1920, 27.03.2024
Мікалай Гуцыеў, "Беларусь – край партызанскі"
Пры гэтым яна звярнула ўвагу на работу "Зноў у родных краях" Паўла Любамудрава, які скончыў акадэмію мастацтваў у Санкт-Пецярбургу. На вайну ён адправіўся адразу ў 1941 годзе, а яго жонка засталася ў блакадным Ленінградзе.
© Sputnik / Виктор ТолочкоПавел Любамудраў, "Зноў у родных краях"
Павел Любомудров, Снова в родных краях - Sputnik Беларусь, 1920, 27.03.2024
Павел Любамудраў, "Зноў у родных краях"
"Калі пасля вайны ў Беларусі вырашылі ствараць школу графікі, ён быў першым графікам у рэспубліцы з прафесійнай адукацыяй. Яго як ветэрана, які прайшоў вайну, гэтая тэма заўсёды хвалявала", - расказала Наталля Шаранговіч.
Вылучаецца на агульным фоне і работа Рыгора Віткоўскага "Народныя мсціўцы", дзе чытаецца адсылка да беларускіх маляванак, якія ствараліся на простай, зразумелай для народа мове мастацтва.
© Sputnik / Виктор ТолочкоРыгор Віткоўскі, "Народныя мсціўцы"
Григорий Витковский, Народные мстители - Sputnik Беларусь, 1920, 27.03.2024
Рыгор Віткоўскі, "Народныя мсціўцы"
"У цэнтры народны герой, а вакол яго разгортваецца дзеянне, пачынаючы з Панамарэнкі (кіраўнік Цэнтральнага штаба партызанскага руху - Sputnik), і далей рэйкавая вайна, бой. Віткоўскі прайшоў вайну і для яго – гэта ўсё было зразумела", - растлумачыла мастацтвазнаўца.

Полымя вайны

Наталля Шаранговіч асабліва адзначыла, што Арлен Кашкурэвіч не бачыў вайну на ўласныя вочы, таму што яго сям’я была эвакуіравана, але ён вярнуўся адразу пасля вайны і ўбачыў, што гэта такое. Яго работы носяць метафарычны характар.
© Sputnik / Виктор ТолочкоАрлен Кашкурэвіч, "Партызанскія маці"
Арлен Кашкуревич, Партизанские матери - Sputnik Беларусь, 1920, 27.03.2024
Арлен Кашкурэвіч, "Партызанскія маці"

"Ён ствараў сімвалічны вобраз, як у выпадку з работай "Партызанскія маці", дзе сядзяць тры жанчыны, як мойры, што сядзяць і плятуць нітку лёсу", - падкрэсліла мастацтвазнаўца.

Паводле яе слоў, Васіль Шаранговіч нарадзіўся ў 1939 годзе і памятаў вайну, і цыкл работ "Памяці спаленых вёсак", прадстаўленых на выставе, вырас з яго асабістых і рэальных успамінаў.
© Sputnik / Виктор ТолочкоВасіль Шаранговіч, "Хатынскі агонь"
Василий Шарангович, Хатынский огонь - Sputnik Беларусь, 1920, 27.03.2024
Васіль Шаранговіч, "Хатынскі агонь"
"Калі ішло вызваленне Беларусі, ён з маці ехаў у суседнюю вёску на яе радзіму, да якой было 16 кіламетраў. Яны ехалі па лініі спаленых вёсак. Маленькі хлопчык запомніў – чорная зямля, дым, коміны, якія тырчаць, целы, якія ляжаць. Страшней за ўсё, што ён запомніў салодкі смурод спаленых цел", - распавяла дачка майстра.
© Sputnik / Виктор ТолочкоВасіль Шаранговіч, "Матчына трывога"
Василий Шарангович, Материнская тревога - Sputnik Беларусь, 1920, 27.03.2024
Васіль Шаранговіч, "Матчына трывога"
Пасля чаго ўспомніла, што, калі яны ўсёй сям’ёй збіраліся на дачы і збіралі лісце, бацька не мог пераносіць смурод спаленай лістоты, таму што ён нагадваў яму аб тым моманце з дзяцінства.
© Sputnik / Виктор ТолочкоПётр Дурчын, "Абаронцы Цытадэлі"
Петр Дурчин, Защитники Цитадели - Sputnik Беларусь, 1920, 27.03.2024
Пётр Дурчын, "Абаронцы Цытадэлі"

Крык душы

Наталля Шаранговіч падкрэсліла, што гэты праект стаў эмацыянальным усплёскам для саюза мастакоў, праз які яны хацелі выказацца, што ёсць вечныя тэмы.
© Sputnik / Виктор ТолочкоУсевалад Швайба, "Спавіванне вайной"
Всеволод Швайба, Пеленание войной - Sputnik Беларусь, 1920, 27.03.2024
Усевалад Швайба, "Спавіванне вайной"
"Ёсць тэмы, якія заўсёды маюць працяг і з’яўляюцца эмацыянальна моцнымі. Яны заўсёды будуць хваляваць людзей. Прайшло ўжо 80 гадоў, але гэтая тэма па-ранейшаму хвалюе", - рэзюміравала куратар праекта.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Паказ мастацкага фільма аб СВА прайшоў у Мінску - Sputnik Беларусь, 1920, 26.03.2024
Ваенная спецаперацыя РФ у Данбасе
Паказ мастацкага фільма аб СВА прайшоў у Мінску
Стужка навiн
0