https://bel.sputnik.by/20240328/mnadukatsy-nazvala-termny-prymnay-kampan-2024-goda--vnu-1084969281.html
Мінадукацыі назвала тэрміны прыёмнай кампаніі 2024 года ў ВНУ
Мінадукацыі назвала тэрміны прыёмнай кампаніі 2024 года ў ВНУ
Sputnik Беларусь
Да 14 чэрвеня ўсе выпускнікі школ атрымаюць атэстаты, а таксама сертыфікаты аб здачы цэнтралізаванага экзамену. 28.03.2024, Sputnik Беларусь
2024-03-28T13:07+0300
2024-03-28T13:07+0300
2024-03-28T13:07+0300
абітурыент – 2024
абітурыенты
навіны
грамадства
вну
адукацыя
міністэрства адукацыі рб
андрэй іванец
у беларусі
беларусь
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102456/27/1024562752_0:178:3000:1866_1920x0_80_0_0_db01fee98e6ae596ca09b8d89faf3b35.jpg
МІНСК, 28 сак – Sputnik. У бягучым годзе са школ Беларусі выпусціцца 55,4 тыс вучняў 11 класаў, сказаў міністр адукацыі Андрэй Іванец, перадае карэспандэнт Sputnik.Падачы дакументаў у ВНУ і каледжы будзе папярэднічаць здача двух цэнтралізаваных экзаменаў (ЦЭ) і аднаго цэнтралізаванага тэсціравання (ЦТ) – для тых, хто паступае пасля школы.Экзамены пройдуць 27 мая (па прадмеце на выбар) і 30 мая (па рускай ці беларускай мове).ЦТ пройдзе ў гэтыя ж даты, а таксама 3 і 6 чэрвеня – для выпускнікоў бягучага і мінулых гадоў.Пералік прадметаў, якія будуць здавацца ў гэтыя дні, апублікуюць да пачатку рэгістрацыі на ЦТ, якое стартуе 9 красавіка.Вызначаны і рэзервовыя даты для здачы ЦЭ і ЦТ – 21 і 23 чэрвеня, а таксама 19 і 21 жніўня.Падаваць дакументы ва ўстановы вышэйшай адукацыі абітурыенты змогуць з 12 ліпеня, прыём завершыцца ў першых чыслах жніўня. Для каледжаў і ўстаноў ПМА тэрміны будуць вызначаны пазней.Што тычыцца месцаў у ВНУ, то прынята рашэнне захаваць лічбы прыёму на ўзроўні мінулага года – каля 53 тыс чалавек. Пры гэтым Іванец удакладніў, што ва ўстановах вышэйшай адукацыі бюджэтны набор у гэтым годзе будзе павялічаны на тры тысячы месцаў.Тэрміны для мэтавікоўУ абітурыентаў-мэтавікоў уступная кампанія-2024 пачнецца на месяц пазней, чым у мінулым годзе. Падаваць дакументы і праходзіць сумоўе прэтэндэнты змогуць з 27 чэрвеня па 2 ліпеня (у мінулым годзе – з 1 па 5 чэрвеня).Экзамены пройдуць з 4 па 10 ліпеня (раней – з 6 па 13 чэрвеня), а залічваць мэтавікоў будуць па 12 ліпеня (у 2023-м – па 16 чэрвеня).>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20240311/bdu-z-2024-goda-pachne-rykhtavats-perakladchyka-kranaznatsa-1084379862.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102456/27/1024562752_138:0:2862:2043_1920x0_80_0_0_1bd7aa05cb9b978ec207a14b61babad5.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
абітурыенты, навіны , грамадства, вну, адукацыя, міністэрства адукацыі рб, андрэй іванец, у беларусі, беларусь
абітурыенты, навіны , грамадства, вну, адукацыя, міністэрства адукацыі рб, андрэй іванец, у беларусі, беларусь
Мінадукацыі назвала тэрміны прыёмнай кампаніі 2024 года ў ВНУ
Да 14 чэрвеня ўсе выпускнікі школ атрымаюць атэстаты, а таксама сертыфікаты аб здачы цэнтралізаванага экзамену.
МІНСК, 28 сак – Sputnik. У бягучым годзе са школ Беларусі выпусціцца 55,4 тыс вучняў 11 класаў, сказаў міністр адукацыі Андрэй Іванец, перадае карэспандэнт Sputnik.
Падачы дакументаў у ВНУ і каледжы будзе папярэднічаць здача двух цэнтралізаваных экзаменаў (ЦЭ) і аднаго цэнтралізаванага тэсціравання (ЦТ) – для тых, хто паступае пасля школы.
Экзамены пройдуць 27 мая (па прадмеце на выбар) і 30 мая (па рускай ці беларускай мове).
ЦТ пройдзе ў гэтыя ж даты, а таксама 3 і 6 чэрвеня – для выпускнікоў бягучага і мінулых гадоў.
Пералік прадметаў, якія будуць здавацца ў гэтыя дні, апублікуюць да пачатку рэгістрацыі на ЦТ, якое стартуе 9 красавіка.
Вызначаны і рэзервовыя даты для здачы ЦЭ і ЦТ – 21 і 23 чэрвеня, а таксама 19 і 21 жніўня.
Падаваць дакументы ва ўстановы вышэйшай адукацыі абітурыенты змогуць з 12 ліпеня, прыём завершыцца ў першых чыслах жніўня. Для каледжаў і ўстаноў ПМА тэрміны будуць вызначаны пазней.
Што тычыцца месцаў у ВНУ, то прынята рашэнне захаваць лічбы прыёму на ўзроўні мінулага года – каля 53 тыс чалавек. Пры гэтым Іванец удакладніў, што ва ўстановах вышэйшай адукацыі бюджэтны набор у гэтым годзе будзе павялічаны на тры тысячы месцаў.
У абітурыентаў-мэтавікоў уступная кампанія-2024 пачнецца на месяц пазней, чым у мінулым годзе. Падаваць дакументы і праходзіць сумоўе прэтэндэнты змогуць з 27 чэрвеня па 2 ліпеня (у мінулым годзе – з 1 па 5 чэрвеня).
Экзамены пройдуць з 4 па 10 ліпеня (раней – з 6 па 13 чэрвеня), а залічваць мэтавікоў будуць па 12 ліпеня (у 2023-м – па 16 чэрвеня).
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"