https://bel.sputnik.by/20240328/sk-rf-vykanatsy-terakta--krokuse-atrymlval-groshy-z-ukrany-1084980766.html
СК РФ: выканаўцы тэракта ў "Крокусе" атрымлівалі грошы з Украіны
СК РФ: выканаўцы тэракта ў "Крокусе" атрымлівалі грошы з Украіны
Sputnik Беларусь
У следчых ёсць доказы таго, што тэрарысты былі звязаны з украінскімі нацыяналістамі. 28.03.2024, Sputnik Беларусь
2024-03-28T18:24+0300
2024-03-28T18:24+0300
2024-03-28T18:24+0300
тэракт у "крокус сити холл"
тэракт
грамадства
навіны
бяспека
ск рф
украіна
спецаперацыя
масква
расія
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/03/17/1084824923_0:0:3056:1719_1920x0_80_0_0_f0f2128f25d58365d4c48e02e82abcb2.jpg
МІНСК, 28 сак – Sputnik. Следства мае пацверджаныя даныя аб тым, што выканаўцы тэракта ў "Крокус Сити Холл" атрымлівалі грошы з Украіны, пра гэта паведаміла ў чацвер прэс-служба Следчага камітэта РФ.Адзначаецца, што гэтыя сродкі выкарыстоўваліся для падрыхтоўкі тэракта.Як адзначылі ў СК, устаноўлены і затрыманы яшчэ адзін падазроны, які ўдзельнічаў у схеме фінансавання тэрарыстаў.Сувязь з нацыяналістаміУ СК таксама паведамілі, што ў следчых ёсць доказы сувязі выканаўцаў тэракта з украінскімі нацыяналістамі. Паводле інфармацыі СК, тэрарысты дзейнічалі згодна з загадзя распрацаваным планам, рыхтаваліся і атрымлівалі фінансавую падтрымку з боку арганізатараў.Тэракт у "Крокус Сити Холл"Стральба і пажар адбыліся ўвечары 22 сакавіка перад канцэртам у "Крокус Сити Холл", размешчаным у падмаскоўным Краснагорску. У выніку тэракта загінула і пацярпела шмат мірных грамадзян, у тым ліку дзеці. Вядома таксама і аб загінулых грамадзянах Беларусі.Выканаўцы паспрабавалі ўцячы і рухаліся ў бок Украіны, дзе для іх было падрыхтавана "акно" для пераходу мяжы. Яны былі затрыманы сілавікамі. Паведамлялася, што супрацоўнікі беларускіх спецслужбаў садзейнічалі сваім расійскім калегам у затрыманні злачынцаў.Усяго па справе аб тэракце затрыманы 11 чалавек, у тым ліку чацвёра мужчын, якія непасрэдна ўдзельнічалі ў тэракце. Сілавікі працуюць над выкрыццём усёй базы саўдзельнікаў тэрарыстаў.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20240328/sm-zsha-peradal-ras-ne-se-danyya-ab-pagroze-terakta--krokuse-1084979232.html
украіна
масква
расія
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/03/17/1084824923_151:0:2882:2048_1920x0_80_0_0_2ce944dd9b9b1bb128c1efc8de7b3689.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
тэракт, грамадства, навіны , бяспека, ск рф, украіна, спецаперацыя, масква, расія, здарэнні, фінансаванне
тэракт, грамадства, навіны , бяспека, ск рф, украіна, спецаперацыя, масква, расія, здарэнні, фінансаванне
СК РФ: выканаўцы тэракта ў "Крокусе" атрымлівалі грошы з Украіны
У следчых ёсць доказы таго, што тэрарысты былі звязаны з украінскімі нацыяналістамі.
МІНСК, 28 сак – Sputnik. Следства мае пацверджаныя даныя аб тым, што выканаўцы тэракта ў "Крокус Сити Холл" атрымлівалі грошы з Украіны, пра гэта паведаміла ў чацвер прэс-служба Следчага камітэта РФ.
"У распараджэнні следства маюцца пацверджаныя даныя аб паступленні выканаўцам тэракта значных сум грашовых сродкаў і крыптавалюты з Украіны", - гаворыцца ў паведамленні СК.
Адзначаецца, што гэтыя сродкі выкарыстоўваліся для падрыхтоўкі тэракта.
Як адзначылі ў СК, устаноўлены і затрыманы яшчэ адзін падазроны, які ўдзельнічаў у схеме фінансавання тэрарыстаў.
У СК таксама паведамілі, што ў следчых ёсць доказы сувязі выканаўцаў тэракта з украінскімі нацыяналістамі. Паводле інфармацыі СК, тэрарысты дзейнічалі згодна з загадзя распрацаваным планам, рыхтаваліся і атрымлівалі фінансавую падтрымку з боку арганізатараў.
"У выніку працы з затрыманымі тэрарыстамі, даследавання канфіскаваных у іх тэхнічных прылад, аналізу звестак аб фінансавых аперацыях атрыманы доказы іх сувязі з украінскімі нацыяналістамі", - паведамілі ў СК РФ.
Тэракт у "Крокус Сити Холл"
Стральба і пажар адбыліся ўвечары 22 сакавіка перад канцэртам у "Крокус Сити Холл", размешчаным у падмаскоўным Краснагорску. У выніку тэракта загінула і пацярпела шмат мірных грамадзян, у тым ліку дзеці. Вядома таксама і аб загінулых грамадзянах Беларусі.
Выканаўцы паспрабавалі ўцячы і рухаліся ў бок Украіны, дзе для іх было падрыхтавана "акно" для пераходу мяжы. Яны былі затрыманы сілавікамі. Паведамлялася, што супрацоўнікі беларускіх спецслужбаў садзейнічалі сваім расійскім калегам у затрыманні злачынцаў.
Усяго па справе аб тэракце затрыманы 11 чалавек, у тым ліку чацвёра мужчын, якія непасрэдна ўдзельнічалі ў тэракце. Сілавікі працуюць над выкрыццём усёй базы саўдзельнікаў тэрарыстаў.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"