https://bel.sputnik.by/20240329/laro-tolk-mnsk-prapanava-dapamogu--sprave-pa-teraktse--krokuse-1084990221.html
Лаўроў: толькі Мінск прапанаваў дапамогу ў справе па тэракце ў "Крокусе"
Лаўроў: толькі Мінск прапанаваў дапамогу ў справе па тэракце ў "Крокусе"
Sputnik Беларусь
У выніку тэрарыстычнага акта ў Падмаскоўі загінулі 143 чалавекі, многія пацярпелі і знаходзяцца ў бальніцах. 29.03.2024, Sputnik Беларусь
2024-03-29T09:21+0300
2024-03-29T09:21+0300
2024-03-29T09:24+0300
тэракт у "крокус сити холл"
тэракт
расія
сяргей лаўроў
мзс рф
масква
бяспека
грамадства
навіны
у свеце
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/03/1b/1084938667_0:0:3071:1728_1920x0_80_0_0_dc93a65792debab669cdb24be1785737.jpg
МІНСК, 29 сак – Sputnik. Кіраўнік МЗС Расіі Сяргей Лаўроў заявіў, што яму невядома аб прапановах дапамогі Маскве ў расследаванні тэракта, які здарыўся "Крокусе" ад якіх-небудзь краін, акрамя Беларусі.Міністр нагадаў словы прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі аб тым, што расійскія і беларускія спецслужбы, а таксама іншыя праваахоўныя органы цесна працуюць на пастаяннай аснове.Дыпламат удакладніў, што па лініі расійска-беларускага супрацоўніцтва такія магчымасці ёсць. Да таго ж, паводле яго слоў, Мінск уважліва сочыць за тым, як развіваецца сітуацыя ва Украіне."Пра якія-небудзь іншыя прапановы аб супрацоўніцтве мне невядома", - падкрэсліў кіраўнік расійскага МЗС, удакладніўшы, што "калі па каналах спецслужбаў нешта і рабілася, і перадавалася ў наш адрас, то гэта засталося без аб’яўлення"."Шчыра сумняваюся, што хтосьці будзе прапаноўваць сваё супрацоўніцтва", - удакладніў міністр.Раней Савет бяспекі ААН заклікаў усе краіны да супрацоўніцтва з Расіяй для прыцягнення да адказнасці тых, хто мае дачыненне да тэракта ў "Крокус Сити Холл".Не выключаць УкраінуЛаўроў таксама паведаміў, што заходнія краіны актыўна спрабуюць упэўніць Маскву ў тым, што не трэба падазраваць у тэракце Украіну, аднак не тлумачаць, чаму. Хаця з пункту гледжання разумнай логікі, адказваючы на пытанне, каму гэта выгадна, Масква не можа выключаць Кіеў."Пра гэту краіну і пра яе недатычнасць гавораць прама і рэгулярна. Гэта становіцца назойлівым", - дадаў міністр.Ён растлумачыў, што канчатковыя вывады не будуць зроблены да таго часу, пакуль не завершыцца расследаванне.Трагедыя ў "Крокусе"Стральба і пажар адбыліся ўвечары 22 сакавіка перад канцэртам у "Крокус Сити Холл", размешчаным у падмаскоўным Краснагорску. У выніку тэракта загінула і пацярпела шмат мірных грамадзян, у тым ліку дзеці. Вядома таксама і аб загінулых грамадзянах Беларусі.Выканаўцы паспрабавалі ўцячы і рухаліся ў бок Украіны, дзе для іх было падрыхтавана "акно" для пераходу мяжы. Яны былі затрыманы сілавікамі. Паведамлялася, што супрацоўнікі беларускіх спецслужбаў садзейнічалі сваім расійскім калегам у затрыманні злачынцаў.Усяго па справе аб тэракце затрыманы 11 чалавек, у тым ліку чацвёра мужчын, якія непасрэдна ўдзельнічалі ў тэракце. Сілавікі працуюць над выкрыццём усёй базы саўдзельнікаў тэрарыстаў.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20240328/sk-rf-vykanatsy-terakta--krokuse-atrymlval-groshy-z-ukrany-1084980766.html
расія
масква
украіна
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rosiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rosiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rosiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/03/1b/1084938667_340:0:3071:2048_1920x0_80_0_0_a5a07977a6dac2710b99c50674684f4b.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rosiya Segodnya“
тэракт, расія, сяргей лаўроў, мзс рф, масква, бяспека, грамадства, навіны , у свеце, украіна, саюзная дзяржава, беларусь
тэракт, расія, сяргей лаўроў, мзс рф, масква, бяспека, грамадства, навіны , у свеце, украіна, саюзная дзяржава, беларусь
Лаўроў: толькі Мінск прапанаваў дапамогу ў справе па тэракце ў "Крокусе"
09:21 29.03.2024 (абноўлена: 09:24 29.03.2024) У выніку тэрарыстычнага акта ў Падмаскоўі загінулі 143 чалавекі, многія пацярпелі і знаходзяцца ў бальніцах.
МІНСК, 29 сак – Sputnik. Кіраўнік МЗС Расіі Сяргей Лаўроў заявіў, што яму невядома аб прапановах дапамогі Маскве ў расследаванні тэракта, які здарыўся "Крокусе" ад якіх-небудзь краін, акрамя Беларусі.
Міністр нагадаў словы прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі аб тым, што расійскія і беларускія спецслужбы, а таксама іншыя праваахоўныя органы цесна працуюць на пастаяннай аснове.
"Лукашэнка падкрэсліў, што гатоў працягваць. Ён абмяркоўваў, паводле яго слоў, гэтую сітуацыю з прэзідэнтам Уладзімірам Пуціным. Яны застаюцца ў кантакце", - сказаў Лаўроў у інтэрв’ю "Известиям".
Дыпламат удакладніў, што па лініі расійска-беларускага супрацоўніцтва такія магчымасці ёсць. Да таго ж, паводле яго слоў, Мінск уважліва сочыць за тым, як развіваецца сітуацыя ва Украіне.
"Пра якія-небудзь іншыя прапановы аб супрацоўніцтве мне невядома", - падкрэсліў кіраўнік расійскага МЗС, удакладніўшы, што "калі па каналах спецслужбаў нешта і рабілася, і перадавалася ў наш адрас, то гэта засталося без аб’яўлення".
"Шчыра сумняваюся, што хтосьці будзе прапаноўваць сваё супрацоўніцтва", - удакладніў міністр.
Раней Савет бяспекі ААН заклікаў усе краіны да супрацоўніцтва з Расіяй для прыцягнення да адказнасці тых, хто мае дачыненне да тэракта ў "Крокус Сити Холл".
Лаўроў таксама паведаміў, што заходнія краіны актыўна спрабуюць упэўніць Маскву ў тым, што не трэба падазраваць у тэракце Украіну, аднак не тлумачаць, чаму. Хаця з пункту гледжання разумнай логікі, адказваючы на пытанне, каму гэта выгадна, Масква не можа выключаць Кіеў.
"Пра гэту краіну і пра яе недатычнасць гавораць прама і рэгулярна. Гэта становіцца назойлівым", - дадаў міністр.
Ён растлумачыў, што канчатковыя вывады не будуць зроблены да таго часу, пакуль не завершыцца расследаванне.
"Але выключаць відавочныя версіі мы проста не маем права. Тым больш, што тыя людзі, хто выконваў тэрарыстычны акт, уцякалі ва Украіну, калі іх затрымалі", - падкрэсліў кіраўнік МЗС.
Стральба і пажар адбыліся ўвечары 22 сакавіка перад канцэртам у "Крокус Сити Холл", размешчаным у падмаскоўным Краснагорску. У выніку тэракта загінула і пацярпела шмат мірных грамадзян, у тым ліку дзеці. Вядома таксама і аб загінулых грамадзянах Беларусі.
Выканаўцы паспрабавалі ўцячы і рухаліся ў бок Украіны, дзе для іх было падрыхтавана "акно" для пераходу мяжы. Яны былі затрыманы сілавікамі. Паведамлялася, што супрацоўнікі беларускіх спецслужбаў садзейнічалі сваім расійскім калегам у затрыманні злачынцаў.
Усяго па справе аб тэракце затрыманы 11 чалавек, у тым ліку чацвёра мужчын, якія непасрэдна ўдзельнічалі ў тэракце. Сілавікі працуюць над выкрыццём усёй базы саўдзельнікаў тэрарыстаў.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"