https://bel.sputnik.by/20240329/shedery--lchbe-z-ruskaga-muzeya-vystaleny--mnsku-1084995421.html
Шэдэўры ў "лічбе" з Рускага музея выстаўлены ў Мінску
Шэдэўры ў "лічбе" з Рускага музея выстаўлены ў Мінску
Sputnik Беларусь
Мабільную планшэтную выставу рускіх шэдэўраў першага шэрагу адкрыла ў Мінску дырэктар Дзяржаўнага Рускага музея Ала Манілава. 29.03.2024, Sputnik Беларусь
2024-03-29T11:01+0300
2024-03-29T11:01+0300
2024-03-29T11:02+0300
саюзная дзяржава беларусі і расіі
саюзная дзяржава
навіны
культура
у беларусі
беларусь
расія
мастацтва
нацыянальны мастацкі музей рэспублікі беларусь
музей
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/03/1c/1084985994_0:280:1280:1000_1920x0_80_0_0_ef3ce930e83d755428d9b4aa9a151125.jpg
МІНСК, 29 сак – Sputnik. У Мінску ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі адкрылася мабільная планшэтная выстава Дзяржаўнага Рускага музея "Шедевры Русского музея".У адкрыцці выставы прынялі ўдзел гендырэктар Рускага музея Ала Манілава, а таксама гендырэктар Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі Ганна Конанава.Выстаўка падрыхтавана пры падтрымцы Прадстаўніцтва Рассупрацоўніцтва ў Беларусі.Як адзначыла Конанава, гэта выстава – гэта значны крок у развіцці супрацоўніцтва двух музеяў.Яна паведаміла, што паміж двума музеямі ёсць дамоўленасці наконт новых сумесных праектаў."Ужо ёсць дамоўленасці, НММ РБ будзе прымаць удзел у вялікай цудоўнай выставе, прысвечанай юбілею Карла Брулова, якая пройдзе ў Санкт-Пецярбургу восенню 2024 года", - падзялілася Конанава.Музей-лідар па "лічбе"У сваю чаргу Манілава падкрэсліла, што Рускі музей займае абсалютна лідарскія пазіцыі ў Расіі па развіцці сучасных тэхналогій.Паводле яе слоў, у музея больш за 170 віртуальных філіялаў.Сутнасць праектаГаворачы аб тым, у чым сутнасць праекта, які прадстаўлены ў Мінску, яна растлумачыла – людзі, якія не былі ў Рускім музеі, або мала ведаюць пра яго, могуць вельмі хутка даведацца галоўнае пра яго. Для гэтага трэба проста зірнуць на планшэтныя копіі – уся інфармацыя зашыта ў QR-кодах.Гендырэктар Рускага музея Манілава таксама адзначыла, што сёння на мабільнай планшэтнай выставе прадстаўлены "толькі шэдэўры першага рада, толькі геніі". Гэта працы Брулова, Айвазоўскага, Пятрова-Водкіна і Рэпіна.Паводле яе слоў, мабільная планшэтная выстава "прападарожнічае" па васьмі гарадах Беларусі.Як адзначыў кіраўнік прадстаўніцтва Рассупрацоўніцтва ў Мінску Юрый Макушын, Рассупрацоўніцтва з вялікай зацікаўленасцю падтрымлівае такія маштабныя сумесныя культурныя праекты, у якіх удзельнічаюць дзве краіны.Паводле яго слоў, дапамогу ў рэалізацыі праекта таксама аказала Пасольства Расіі ў Беларусі. Выстава адкрылася напярэдадні Дня яднання народаў Беларусі і Расіі, які адзначаецца 2 красавіка.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20240326/pakaz-mastatskaga-flma-ab-sva-praysho-u-mnsku-1084923863.html
беларусь
расія
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/03/1c/1084985994_0:160:1280:1120_1920x0_80_0_0_d324adf95bfa17881fbfa5d39df9eb54.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
саюзная дзяржава, навіны , культура, у беларусі, беларусь, расія, мастацтва, нацыянальны мастацкі музей рэспублікі беларусь, музей, рускі музей, лічбавізацыя, рассупрацоўніцтва, грамадства
саюзная дзяржава, навіны , культура, у беларусі, беларусь, расія, мастацтва, нацыянальны мастацкі музей рэспублікі беларусь, музей, рускі музей, лічбавізацыя, рассупрацоўніцтва, грамадства
Шэдэўры ў "лічбе" з Рускага музея выстаўлены ў Мінску
11:01 29.03.2024 (абноўлена: 11:02 29.03.2024) Мабільную планшэтную выставу рускіх шэдэўраў першага шэрагу адкрыла ў Мінску дырэктар Дзяржаўнага Рускага музея Ала Манілава.
МІНСК, 29 сак – Sputnik. У Мінску ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі адкрылася мабільная планшэтная выстава Дзяржаўнага Рускага музея "Шедевры Русского музея".
У адкрыцці выставы прынялі ўдзел гендырэктар Рускага музея Ала Манілава, а таксама гендырэктар Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі Ганна Конанава.
Выстаўка падрыхтавана пры падтрымцы Прадстаўніцтва Рассупрацоўніцтва ў Беларусі.
Як адзначыла Конанава, гэта выстава – гэта значны крок у развіцці супрацоўніцтва двух музеяў.
"Такая выстава ў сценах Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі праходзіць упершыню. У нас даўнія цесныя сувязі і супрацоўніцтва з рускімі музеямі. Але "Шедевры русского музея" на нашай пляцоўцы ў Беларусі будуць прадстаўлены ўпершыню з выкарыстаннем сучасных тэхналогій", - сказала Конанава.
Яна паведаміла, што паміж двума музеямі ёсць дамоўленасці наконт новых сумесных праектаў.
"Ужо ёсць дамоўленасці, НММ РБ будзе прымаць удзел у вялікай цудоўнай выставе, прысвечанай юбілею Карла Брулова, якая пройдзе ў Санкт-Пецярбургу восенню 2024 года", - падзялілася Конанава.
У сваю чаргу Манілава падкрэсліла, што Рускі музей займае абсалютна лідарскія пазіцыі ў Расіі па развіцці сучасных тэхналогій.
"Гэта праўда, мы самы лічбавы музей Расіі. Так склалася, што 20 гадоў спаўняецца ў гэтым годзе, як Рускі музей апусціўся ў лічбу і стварыў міжнародны праект "Русский музей. Виртуальный филиал", - распавяла дырэктар.
Паводле яе слоў, у музея больш за 170 віртуальных філіялаў.
Гаворачы аб тым, у чым сутнасць праекта, які прадстаўлены ў Мінску, яна растлумачыла – людзі, якія не былі ў Рускім музеі, або мала ведаюць пра яго, могуць вельмі хутка даведацца галоўнае пра яго. Для гэтага трэба проста зірнуць на планшэтныя копіі – уся інфармацыя зашыта ў QR-кодах.
Гендырэктар Рускага музея Манілава таксама адзначыла, што сёння на мабільнай планшэтнай выставе прадстаўлены "толькі шэдэўры першага рада, толькі геніі". Гэта працы Брулова, Айвазоўскага, Пятрова-Водкіна і Рэпіна.
Паводле яе слоў, мабільная планшэтная выстава "прападарожнічае" па васьмі гарадах Беларусі.
Як адзначыў кіраўнік прадстаўніцтва Рассупрацоўніцтва ў Мінску Юрый Макушын, Рассупрацоўніцтва з вялікай зацікаўленасцю падтрымлівае такія маштабныя сумесныя культурныя праекты, у якіх удзельнічаюць дзве краіны.
Паводле яго слоў, дапамогу ў рэалізацыі праекта таксама аказала Пасольства Расіі ў Беларусі. Выстава адкрылася напярэдадні Дня яднання народаў Беларусі і Расіі, які адзначаецца 2 красавіка.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"