https://bel.sputnik.by/20240402/lukashenka-gramadzyane-belarus--ras-karystayutstsa-ronym-pravam--garantyyam-1085086805.html
Лукашэнка: грамадзяне Беларусі і Расіі карыстаюцца роўнымі правамі і гарантыямі
Лукашэнка: грамадзяне Беларусі і Расіі карыстаюцца роўнымі правамі і гарантыямі
Sputnik Беларусь
Паводле слоў прэзідэнта, абедзве краіны ўпэўнена ідуць да навукова-тэхналагічнага суверэнітэту і знаходзяць неабходныя рэзервы для развіцця. 02.04.2024, Sputnik Беларусь
2024-04-02T10:04+0300
2024-04-02T10:04+0300
2024-04-02T10:04+0300
саюзная дзяржава беларусі і расіі
саюзная дзяржава
у беларусі
беларусь
навіны
расія
грамадства
палітыка
аляксандр лукашэнка
віншаванне
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103655/96/1036559611_0:0:3000:1688_1920x0_80_0_0_8259f4756787daaee9dd361ccb0c4e53.jpg
МІНСК, 2 кра – Sputnik. Старшыня вышэйшага Дзяржсавета Саюзнай дзяржавы і кіраўнік беларускай дзяржавы Аляксандр Лукашэнка павіншаваў грамадзян з Днём яднання народаў Беларусі і Расіі, паведаміла прэс-служба беларускага лідара.На думку прэзідэнта, гэта свята "ўвасабляе волю брацкіх народаў разам уладкоўваць агульны саюзны дом на карысць будучых пакаленняў". Лукашэнка мяркуе, што беларусы і расіяне шмат чаго дасягнулі, таму могуць па праве ганарыцца сваімі поспехамі.Так, нават у складаных знешніх умовах не быў дапушчаны спад вытворчасці, захавана занятасць і дынаміка развіцця эканомікі. Вырабляецца інавацыйная прадукцыя, рэалізуюцца высокатэхналагічныя праекты ў такіх галінах, як атамная энергетыка, аўтамабіле- і станкабудаванне, транспарт. Акрамя таго, расце доля айчынных камплектуючых і распрацовак.Акрамя таго, працягваецца асваенне новых рынкаў, скарачаюцца затраты і павышаецца якасць саюзных тавараў і паслуг."Беларусь і Расія ўпэўнена ідуць да навукова-тэхналагічнага суверэнітэту і знаходзяць неабходныя рэзервы для далейшага развіцця", - падкрэсліў Лукашэнка.Ён таксама адзначыў, што дасягнуты вынікі не толькі ў традыцыйных галінах, але і па такіх навукаёмістых напрамках, як матэрыялазнаўства, авіябудаванне, мікраэлектроніка і касмічныя даследаванні. Упершыню ў гісторыі незалежнай Беларусі на МКС працуе беларуская жанчына-касманаўт, нагадаў прэзідэнт.На яго думку, адзінства двух народаў сфарміравалі агульныя культура, светапоглядныя каштоўнасці і гісторыя.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20240402/lukashenka--putsn-abmyanyalsya-vnshavannyam-z-dnm-yadnannya-naroda-dzvyukh-kran-1085085769.html
беларусь
расія
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103655/96/1036559611_202:0:2865:1997_1920x0_80_0_0_a92308f3c6bd88b6f3d8667ffc2d2d1a.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
саюзная дзяржава, у беларусі, беларусь, навіны , расія, грамадства, палітыка, аляксандр лукашэнка, віншаванне
саюзная дзяржава, у беларусі, беларусь, навіны , расія, грамадства, палітыка, аляксандр лукашэнка, віншаванне
Лукашэнка: грамадзяне Беларусі і Расіі карыстаюцца роўнымі правамі і гарантыямі
Паводле слоў прэзідэнта, абедзве краіны ўпэўнена ідуць да навукова-тэхналагічнага суверэнітэту і знаходзяць неабходныя рэзервы для развіцця.
МІНСК, 2 кра – Sputnik. Старшыня вышэйшага Дзяржсавета Саюзнай дзяржавы і кіраўнік беларускай дзяржавы Аляксандр Лукашэнка павіншаваў грамадзян з Днём яднання народаў Беларусі і Расіі, паведаміла прэс-служба беларускага лідара.
На думку прэзідэнта, гэта свята "ўвасабляе волю брацкіх народаў разам уладкоўваць агульны саюзны дом на карысць будучых пакаленняў". Лукашэнка мяркуе, што беларусы і расіяне шмат чаго дасягнулі, таму могуць па праве ганарыцца сваімі поспехамі.
Так, нават у складаных знешніх умовах не быў дапушчаны спад вытворчасці, захавана занятасць і дынаміка развіцця эканомікі. Вырабляецца інавацыйная прадукцыя, рэалізуюцца высокатэхналагічныя праекты ў такіх галінах, як атамная энергетыка, аўтамабіле- і станкабудаванне, транспарт. Акрамя таго, расце доля айчынных камплектуючых і распрацовак.
Акрамя таго, працягваецца асваенне новых рынкаў, скарачаюцца затраты і павышаецца якасць саюзных тавараў і паслуг.
"Беларусь і Расія ўпэўнена ідуць да навукова-тэхналагічнага суверэнітэту і знаходзяць неабходныя рэзервы для далейшага развіцця", - падкрэсліў Лукашэнка.
Ён таксама адзначыў, што дасягнуты вынікі не толькі ў традыцыйных галінах, але і па такіх навукаёмістых напрамках, як матэрыялазнаўства, авіябудаванне, мікраэлектроніка і касмічныя даследаванні. Упершыню ў гісторыі незалежнай Беларусі на МКС працуе беларуская жанчына-касманаўт, нагадаў прэзідэнт.
"Але самае галоўнае, што Саюз мае яскрава выражаную сацыяльную накіраванасць. Грамадзяне дзвюх краін карыстаюцца роўнымі правамі і гарантыямі, могуць на справе адчуць перавагі жыцця, работы, вучобы і падарожжаў у рамках Саюзнай дзяржавы без абмежаванняў", - адзначыў беларускі лідар.
На яго думку, адзінства двух народаў сфарміравалі агульныя культура, светапоглядныя каштоўнасці і гісторыя.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"