Каля Крокус Сити Холл - Sputnik Беларусь, 1920, 23.03.2024
Тэракт у "Крокус Сити Холл"
Увечары 22 сакавіка ў "Крокус Сити Холл" у падмаскоўным Краснагорску быў учынены тэракт. Апошнія навіны аб тэракце чытайце на Sputnik Беларусь.

Лаўроў: ужо відавочна, што ў "Крокусе" не абышлося без украінскага следу

© Sputnik / Григорий Сысоев / Перайсці ў медыябанкАбстаноўка каля "Крокус Сити Холл"
Абстаноўка каля Крокус Сити Холл - Sputnik Беларусь, 1920, 04.04.2024
Падпісацца
У выніку тэракта ў падмаскоўным Краснагорску загінулі 144 чалавекі, многія атрымалі траўмы і да гэтага часу знаходзяцца ў бальніцах.
МІНСК, 4 кра – Sputnik. Наяўнасць украінскага следу ў тэрарыстычным акце, які быў здзейснены ў "Крокус Сити Холл", ужо стала відавочнай, пра гэта заявіў міністр замежных спраў Расіі Сяргей Лаўроў.

"Ужо зараз відавочна, (...) што не абышлося без украінскага следу", - сказаў кіраўнік МЗС на сустрэчы з замежнымі пасламі падчас круглага стала ў чацвер.

Выступаючы перад прадстаўнікамі дыпкорпуса, акрэдытаванага ў Маскве, Лаўроў нагадаў, што тэракт у "Крокусе" зараз актыўна расследуюць Следчы камітэт Расіі, Генпракуратура і іншыя расійскія кампетэнтныя органы.
Ён звярнуў увагу на тое, што дачыненне Кіева да шэрага іншых тэрактаў на тэрыторыі Расіі ўжо ні ў каго не выклікае сумнення.
Дыпламат падкрэсліў, што Украіна ператварылася ў адкрыта тэрарыстычную дзяржаву. Кіеўскія ўлады не першы год тэрарызуюць грамадзян не толькі і ў сваёй краіне, але і за яе межамі.

Трагедыя ў Адэсе

Лаўроў таксама нагадаў, што не было праведзена ніякага расследавання трагедыі ў Доме прафсаюзаў у Адэсе, калі зажыва згарэлі амаль 50 чалавек. Нават спроба Савета Еўропы ўзяць гэтае пытанне пад свой кантроль не дала выніку.
"Да гэтага часу не расследаваны злачынствы ўзброеных сіл Украіны, так званых добраахвотніцкіх батальёнаў, уключаючы жудасную сцэну, калі ў Адэсе ў Доме прафсаюзаў жывымі спалілі 48 чалавек", - сказаў кіраўнік МЗС.

Падзеі ў Бучы

Кіраўнік МЗС Расіі таксама закрануў і тэму падзей у Бучы. Паводле яго слоў, рашэнне кіеўскіх улад не агучваць імёны людзей, якія сталі ахвярамі, дэманструе іх уседазволенасць.
"Мы неаднаразова, у тым ліку я асабіста, на пасяджэнні Савета бяспекі ААН звяртаўся з заклікам дабіцца ад кіеўскага рэжыму прадастаўлення хаця б імён тых людзей, чые целы нібыта паказалі ў Бучы", - сказаў міністр.
Пры гэтым Лаўроў падкрэсліў, што Кіеву няма чаго будзе паведаміць у ААН па пытанні выканання праў чалавека.
Ён нагадаў, што ў ААН ужо амаль 15 гадоў праводзіцца глабальны маніторынг выканання Усеагульнай дэкларацыі праў чалавека. Праверцы па прынцыпе ратацыі падлягае кожная дзяржава-член ААН без выключэння. Аднак пад націскам калектыўнага Захаду СПЧ ААН дазволіў Кіеву не рабіць справаздачу па тэме выканання Усеагульнай дэкларацыі праў чалавека ў 2023 годзе. Справаздачу вырашылі перанесці на 2027 год.

Тэракт у "Крокусе"

Нападзенне на канцэртную залу ў падмаскоўным Краснагорску адбылося 22 сакавіка. Людзі ў камуфляжы расстралялі наведвальнікаў канцэрта, а таксама кінулі запальныя шашкі, што выклікала моцны пажар і абвальванне даху.
Паводле апошніх звестак МНС, загінулі 144 чалавекі. Па неапазнаных целах працягваюцца генетычныя экспертызы.
Пацярпеў 551 чалавек. Усе яны былі шпіталізаваны, частка з іх цяпер ужо пакінула медустановы. Аднак многія застаюцца ў бальніцах – у тым ліку ў цяжкім стане.
Выканаўцы тэракта паспрабавалі ўцячы і рухаліся ў бок Украіны, дзе для іх было падрыхтавана "акно" для пераходу мяжы. Яны былі затрыманы сілавікамі.
У Маскве арыштаваны 10 абвінавачаных у здзяйсненні тэракта, трое з іх падалі апеляцыйныя скаргі.
Сілавікі працуюць над выкрыццём усёй базы саўдзельнікаў тэрарыстаў.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Сакратар Савета бяспекі РФ Мікалай Патрушаў - Sputnik Беларусь, 1920, 03.04.2024
Тэракт у "Крокус Сити Холл"
Патрушаў: сляды тэракта ў "Крокусе" вядуць да спецслужбаў Украіны
Стужка навiн
0