https://bel.sputnik.by/20240404/putsn-rf-ne-mozha-byts-abektam-atak-z-boku-slamskkh-fundamentalsta-1085209509.html
Пуцін: РФ не можа быць аб’ектам атак з боку ісламскіх фундаменталістаў
Пуцін: РФ не можа быць аб’ектам атак з боку ісламскіх фундаменталістаў
Sputnik Беларусь
Расійскі прэзідэнт сёння прыняў удзел у XII з’ездзе Федэрацыі незалежных прафсаюзаў Расіі (ФНПР). 04.04.2024, Sputnik Беларусь
2024-04-04T16:08+0300
2024-04-04T16:08+0300
2024-04-04T16:08+0300
тэракт у "крокус сити холл"
тэракт
расія
масква
уладзімір пуцін
навіны
бяспека
грамадства
здарэнні
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/0c/19/1082344283_0:0:3039:1710_1920x0_80_0_0_965e90b5c9b107856e3174ee98c2c503.jpg
МІНСК, 4 кра – Sputnik. Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін перакананы ў тым, што ісламскія фундаменталісты не разглядаюць РФ як аб’ект атак, бо ў Расіі міжканфесіянальнае адзінства.Паводле яго слоў, краіна, якая дэманструе прынцыпы міжрэлігійнага і міжэтнічнага адзінства, не можа быць аб’ектам тэрарыстычных атак з боку сіл ісламскіх фундаметалістаў.Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што РФ і на знешнім вектары паводзіць сябе так, што наўрад ці можа быць мэтай для ісламскіх фундаменталістаў. Пуцін падкрэсліў, што асноўнай мэтай тых, хто заказаў тэракт у "Крокус Сити Холле", з’яўляецца парушэнне адзінства, якое існуе ў краіне.Ён назваў зробленае ў "Крокусе" "крывавым, жудасным тэрактам". Па словах Пуціна, даныя следства ўжо зараз даюць падставы зрабіць вывад аб тым, што мэтай тых, хто заказаў гэтае злачынства, было нанесці шкоду расійскаму адзінству."Іншых мэт і не праглядаецца", - падкрэсліў Пуцін.Прэзідэнт Расіі таксама падкрэсліў, што краіна аказалася ў такіх умовах, калі трэба свой суверэнітэт і будучае абараняць узброеным шляхам.Тэракт у "Крокусе"Нападзенне на канцэртную залу ў падмаскоўным Краснагорску адбылося 22 сакавіка. Людзі ў камуфляжы расстралялі наведвальнікаў канцэрта, а таксама кінулі запальныя шашкі, што выклікала моцны пажар і абвальванне даху.Паводле апошніх звестак МНС, загінулі 144 чалавекі, з іх шасцёра дзяцей. Пацярпеў 551 чалавек. Усе яны былі шпіталізаваны, частка з іх цяпер ужо пакінула медустановы. Аднак многія застаюцца ў бальніцах – у тым ліку ў цяжкім стане.Выканаўцы тэракта паспрабавалі ўцячы і рухаліся ў бок Украіны, дзе для іх было падрыхтавана "акно" для пераходу мяжы. Яны былі затрыманы сілавікамі.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20240404/laro-uzho-vdavochna-shto--krokuse-ne-abyshlosya-bez-ukranskaga-sledu-1085199635.html
расія
масква
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/0c/19/1082344283_139:0:2868:2047_1920x0_80_0_0_507841216e6456b8b6a9daf0b544efd5.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
тэракт, расія, масква, уладзімір пуцін, навіны , бяспека, грамадства, здарэнні
тэракт, расія, масква, уладзімір пуцін, навіны , бяспека, грамадства, здарэнні
Пуцін: РФ не можа быць аб’ектам атак з боку ісламскіх фундаменталістаў
Расійскі прэзідэнт сёння прыняў удзел у XII з’ездзе Федэрацыі незалежных прафсаюзаў Расіі (ФНПР).
МІНСК, 4 кра – Sputnik. Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін перакананы ў тым, што ісламскія фундаменталісты не разглядаюць РФ як аб’ект атак, бо ў Расіі міжканфесіянальнае адзінства.
"У нас краіна, якая дэманструе ўнікальны прыклад міжканфесіянальнай згоды", - заявіў Пуцін на пасяджэнні Федэрацыі незалежных прафсаюзаў Расіі (ФНПР).
Паводле яго слоў, краіна, якая дэманструе прынцыпы міжрэлігійнага і міжэтнічнага адзінства, не можа быць аб’ектам тэрарыстычных атак з боку сіл ісламскіх фундаметалістаў.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што РФ і на знешнім вектары паводзіць сябе так, што наўрад ці можа быць мэтай для ісламскіх фундаменталістаў. Пуцін падкрэсліў, што асноўнай мэтай тых, хто заказаў тэракт у "Крокус Сити Холле", з’яўляецца парушэнне адзінства, якое існуе ў краіне.
Ён назваў зробленае ў "Крокусе" "крывавым, жудасным тэрактам". Па словах Пуціна, даныя следства ўжо зараз даюць падставы зрабіць вывад аб тым, што мэтай тых, хто заказаў гэтае злачынства, было нанесці шкоду расійскаму адзінству.
"Іншых мэт і не праглядаецца", - падкрэсліў Пуцін.
Прэзідэнт Расіі таксама падкрэсліў, што краіна аказалася ў такіх умовах, калі трэба свой суверэнітэт і будучае абараняць узброеным шляхам.
"Усім зразумела, у якіх умовах мы жывем. Нас паставілі ва ўмовы, калі краіна вымушана абараняць свае інтарэсы ўзброеным шляхам, сваіх людзей, сваю будучыню, свой суверэнітэт", - сказаў Пуцін і падкрэсліў, што ў яго заяве няма ніводнага лішняга слова.
Нападзенне на канцэртную залу ў падмаскоўным Краснагорску адбылося 22 сакавіка. Людзі ў камуфляжы расстралялі наведвальнікаў канцэрта, а таксама кінулі запальныя шашкі, што выклікала моцны пажар і абвальванне даху.
Паводле апошніх звестак МНС, загінулі 144 чалавекі, з іх шасцёра дзяцей. Пацярпеў 551 чалавек. Усе яны былі шпіталізаваны, частка з іх цяпер ужо пакінула медустановы. Аднак многія застаюцца ў бальніцах – у тым ліку ў цяжкім стане.
Выканаўцы тэракта паспрабавалі ўцячы і рухаліся ў бок Украіны, дзе для іх было падрыхтавана "акно" для пераходу мяжы. Яны былі затрыманы сілавікамі.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"