https://bel.sputnik.by/20240408/lukashenka-zayav-shto--belarus-khochuts-spravakavats-uzbroenae-supratsstayanne-1085290508.html
Лукашэнка заявіў, што ў Беларусі хочуць справакаваць узброенае супрацьстаянне
Лукашэнка заявіў, што ў Беларусі хочуць справакаваць узброенае супрацьстаянне
Sputnik Беларусь
Назначаючы Уладзіміра Пярцова намеснікам кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта, беларускі лідар выказаўся на тэму прапаганды і контрпрапаганды. 08.04.2024, Sputnik Беларусь
2024-04-08T13:17+0300
2024-04-08T13:17+0300
2024-04-08T13:18+0300
аляксандр лукашэнка
захад
беларусь
смі
бяспека
інфармацыйная вайна
у беларусі
навіны
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/03/07/1084299581_59:0:1156:617_1920x0_80_0_0_b73d01f4401054016c3ad361b52d242f.jpg
МІНСК, 8 кра – Sputnik. Ідзе інфармацыйная вайна, у Беларусі робіцца ўсё, каб не дапусціць вайны гарачай, заявіў у панядзелак Аляксандр Лукашэнка, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.Кіраўнік дзяржавы праводзіць кадравы дзень, у прыватнасці Уладзімір Пярцоў, які займаў да гэтага пасаду міністра інфармацыі, назначаны намеснікам кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта.Пры яго прызначэнні беларускі лідар выказаўся на тэму прапаганды і контрпрапаганды.Паводле слоў беларускага лідара, гэта сфера мае важнейшае значэнне ў развіцці краіны, перш за ўсё таму, што цяпер "ідзе інфармацыйная вайна, перш за ўсё ў СМІ"."Эканамічная вайна, інакш яе не назавеш. Мы робім усё для таго, каб уберагчы краіну ад гарачай вайны. Пакуль што нам гэта ўдаецца", - дадаў Аляксандр Лукашэнка.Ён выказаў меркаванне, што атрымаецца не дапусціць сутыкнення, "як гэта было засёды на тэрыторыі Беларусі".Аляксандр Лукашэнка расказаў, што правакуе такую сітуацыю так званая збеглая апазіцыя. Паводле яго слоў, тыя, хто з’ехаў з Беларусі, "бегаюць па розных цэнтрах прыняцця рашэнняў і саветнікам ад Амерыкі да Бруселя, просяць грошы". Прычым у прыярытэце – фінансаванне СМІ.Усё гэта, паводле слоў Аляксандра Лукашэнкі, робіцца, каб захапіць "хаця б кавалачак зямлі ў Беларусі", пасля чаго абвясціць на ім сваю ўладу і паклікаць замежныя войскі.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20240408/lukashenka-pryznachy-pyartsova-namesnkam-kranka-prezdentskay-admnstratsy-1085289393.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/03/07/1084299581_196:0:1019:617_1920x0_80_0_0_0179513437257e9e1708e2c8215e6241.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
аляксандр лукашэнка, захад, беларусь, смі, бяспека, інфармацыйная вайна, у беларусі, навіны
аляксандр лукашэнка, захад, беларусь, смі, бяспека, інфармацыйная вайна, у беларусі, навіны
Лукашэнка заявіў, што ў Беларусі хочуць справакаваць узброенае супрацьстаянне
13:17 08.04.2024 (абноўлена: 13:18 08.04.2024) Назначаючы Уладзіміра Пярцова намеснікам кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта, беларускі лідар выказаўся на тэму прапаганды і контрпрапаганды.
МІНСК, 8 кра – Sputnik. Ідзе інфармацыйная вайна, у Беларусі робіцца ўсё, каб не дапусціць вайны гарачай, заявіў у панядзелак Аляксандр Лукашэнка, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Кіраўнік дзяржавы праводзіць кадравы дзень, у прыватнасці Уладзімір Пярцоў, які займаў да гэтага пасаду міністра інфармацыі, назначаны намеснікам кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта.
Пры яго прызначэнні беларускі лідар выказаўся на тэму прапаганды і контрпрапаганды.
"Сітуацыя няпростая. І ўсё сышлося зараз на сродках масавай інфармацыі", - канстатаваў Аляксандр Лукашэнка.
Паводле слоў беларускага лідара, гэта сфера мае важнейшае значэнне ў развіцці краіны, перш за ўсё таму, што цяпер "ідзе інфармацыйная вайна, перш за ўсё ў СМІ".
"Эканамічная вайна, інакш яе не назавеш. Мы робім усё для таго, каб уберагчы краіну ад гарачай вайны. Пакуль што нам гэта ўдаецца", - дадаў Аляксандр Лукашэнка.
Ён выказаў меркаванне, што атрымаецца не дапусціць сутыкнення, "як гэта было засёды на тэрыторыі Беларусі".
Аляксандр Лукашэнка расказаў, што правакуе такую сітуацыю так званая збеглая апазіцыя. Паводле яго слоў, тыя, хто з’ехаў з Беларусі, "бегаюць па розных цэнтрах прыняцця рашэнняў і саветнікам ад Амерыкі да Бруселя, просяць грошы". Прычым у прыярытэце – фінансаванне СМІ.
"На што куратары ім гавораць: "Рабяты, у СМІ ўжо былі, трэба нешта больш гарачае". Накшталт маскоўскага гэтага "Крокус Сити", не дай бог, тэракты. І ўзброенае супрацьстаянне ў Беларусі", - заявіў беларускі лідар.
Усё гэта, паводле слоў Аляксандра Лукашэнкі, робіцца, каб захапіць "хаця б кавалачак зямлі ў Беларусі", пасля чаго абвясціць на ім сваю ўладу і паклікаць замежныя войскі.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"