https://bel.sputnik.by/20240409/vystavu-ab-gagaryne--mnsku-navedal-zho-bolsh-za-tysyachu-chalavek-1085332573.html
Выставу аб Гагарыне ў Мінску наведалі ўжо больш за тысячу чалавек
Выставу аб Гагарыне ў Мінску наведалі ўжо больш за тысячу чалавек
Sputnik Беларусь
У беларускую сталіцу прывезлі некаторыя асабістыя рэчы першага касманаўта ў гісторыі чалавецтва, а таксама рэдкія фотаздымкі з яго сямейнага архіва. 09.04.2024, Sputnik Беларусь
2024-04-09T17:42+0300
2024-04-09T17:42+0300
2024-04-09T17:42+0300
юрый гагарын
выстава
мастацтва
культура
навіны
грамадства
космас
у беларусі
беларусь
нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/04/09/1085327981_0:104:2000:1229_1920x0_80_0_0_90c14a4da5d115208d0cc8f2c64612e5.jpg
МІНСК, 9 кра – Sputnik. Выставу "Сто ўсмешак Гагарына. Усмешка для свету" за паўтара месяца работы ў Мінску наведалі больш за тысячу чалавек, распавяла Sputnik намеснік дырэктара Нацыянальнага цэнтра сучасных мастацтваў па творчай працы Алеся Іншаземцава.Паводле яе слоў, выстава карыстаецца попытам у першую чаргу сярод навучэнцаў, паколькі гэты праект добра адгукнуўся ў вучэбна-выхаваўчай рабоце.Экспазіцыя складаецца з трох сэнсавых блокаў. У першым прадстаўлены фатаграфіі Юрыя Гагарына з розных публічных мерапрыемстваў, а таксама з яго прыватнага жыцця. Некаторыя з іх былі перададзены расійскім музеем-запаведнікам Юрыя Гагарына, яшчэ адну частку прывезла асабіста пляменніца касманаўта Наталля Барысаўна.Акрамя фатаграфій, на выставе можна паглядзець і асабістыя рэчы Юрыя Гагарына – ліхтарык, складаны нож, шахматную дошку.Другі блок экспазіцыі – партрэты Гагарына і карціны аб космасе. Свае работы даслалі навучэнцы са шматлікіх школ Беларусі і Расіі, а таксама прафесійныя мастакі.Яшчэ адной часткай выставы з’яўляецца інтэрактыўная акцыя, узяць удзел у якой можа любы. Трэба зафіксаваць сваю ўсмешку на фоне помніка ці мемарыяльнай дошкі Юрыя Гагарына і выслаць у Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў. Пасля чаго фатаграфіі ў электронным фармаце пакажуць падчас працы выставы."Гэта перарасло ў сапраўдную народную акцыю. Цяпер нам даслалі фатаграфіі з больш як 30 краін", - адзначыла Іншаземцава.Міжнародны выставачны праект "Сто ўсмешак Гагарына. Усмешка для свету" прысвечаны 90-годдзю з дня нараджэння першага ў свеце касманаўта. Экспазіцыя будзе працаваць да 21 красавіка.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20240329/shedery--lchbe-z-ruskaga-muzeya-vystaleny--mnsku-1084995421.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/04/09/1085327981_112:0:1889:1333_1920x0_80_0_0_13a73131cde6fd889bb6a8fdc56014d0.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
юрый гагарын, выстава, мастацтва, культура, навіны , грамадства, космас, у беларусі, беларусь, нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў
юрый гагарын, выстава, мастацтва, культура, навіны , грамадства, космас, у беларусі, беларусь, нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў
Выставу аб Гагарыне ў Мінску наведалі ўжо больш за тысячу чалавек
У беларускую сталіцу прывезлі некаторыя асабістыя рэчы першага касманаўта ў гісторыі чалавецтва, а таксама рэдкія фотаздымкі з яго сямейнага архіва.
МІНСК, 9 кра – Sputnik. Выставу "Сто ўсмешак Гагарына. Усмешка для свету" за паўтара месяца работы ў Мінску наведалі больш за тысячу чалавек, распавяла Sputnik намеснік дырэктара Нацыянальнага цэнтра сучасных мастацтваў па творчай працы Алеся Іншаземцава.
Паводле яе слоў, выстава карыстаецца попытам у першую чаргу сярод навучэнцаў, паколькі гэты праект добра адгукнуўся ў вучэбна-выхаваўчай рабоце.
"Каля тысячы чалавек ужо дакладна прайшлі праз гэтую выставу", - паведаміла яна.
Экспазіцыя складаецца з трох сэнсавых блокаў. У першым прадстаўлены фатаграфіі Юрыя Гагарына з розных публічных мерапрыемстваў, а таксама з яго прыватнага жыцця. Некаторыя з іх былі перададзены расійскім музеем-запаведнікам Юрыя Гагарына, яшчэ адну частку прывезла асабіста пляменніца касманаўта Наталля Барысаўна.
Акрамя фатаграфій, на выставе можна паглядзець і асабістыя рэчы Юрыя Гагарына – ліхтарык, складаны нож, шахматную дошку.
Другі блок экспазіцыі – партрэты Гагарына і карціны аб космасе. Свае работы даслалі навучэнцы са шматлікіх школ Беларусі і Расіі, а таксама прафесійныя мастакі.
Яшчэ адной часткай выставы з’яўляецца інтэрактыўная акцыя, узяць удзел у якой можа любы. Трэба зафіксаваць сваю ўсмешку на фоне помніка ці мемарыяльнай дошкі Юрыя Гагарына і выслаць у Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў. Пасля чаго фатаграфіі ў электронным фармаце пакажуць падчас працы выставы.
"Гэта перарасло ў сапраўдную народную акцыю. Цяпер нам даслалі фатаграфіі з больш як 30 краін", - адзначыла Іншаземцава.
Міжнародны выставачны праект "Сто ўсмешак Гагарына. Усмешка для свету" прысвечаны 90-годдзю з дня нараджэння першага ў свеце касманаўта. Экспазіцыя будзе працаваць да 21 красавіка.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"