https://bel.sputnik.by/20240416/lukashenka-nazva-2023-god-amal-pravalnym-u-selskay-gaspadartsy-1085514969.html
Лукашэнка назваў 2023 год амаль правальным у сельскай гаспадарцы
Лукашэнка назваў 2023 год амаль правальным у сельскай гаспадарцы
Sputnik Беларусь
Беларускія аграрыі ў мінулым годзе недабралі больш за 1 млн тон збожжавага ўраджаю, спісаўшы ўсё на неспрыяльныя ўмовы надвор’я. 16.04.2024, Sputnik Беларусь
2024-04-16T12:14+0300
2024-04-16T12:14+0300
2024-04-16T12:14+0300
апк
сельская гаспадарка
навіны
у беларусі
беларусь
аляксандр лукашэнка
эканоміка
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/07/13/1077629523_0:78:3017:1775_1920x0_80_0_0_9db427a4126e1952b3e2a47d2f7ed2e9.jpg
МІНСК, 16 кра – Sputnik. У шэрагу рэгіёнаў краіны не выконваецца структура пасяўных плошчаў, заявіў прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў Палацы Незалежнасці на спецыяльнай нарадзе па АПК.Паводле яго слоў, беларускія сяляне не дабралі больш за 1 млн тон збожжа, 63 тыс тон агародніны, 10 тыс тон ільновалакна. Амаль кожная трэцяя сельгасарганізацыя атрымала ўраджайнасць ніжэй за 20 цэнтнераў з гектара.Кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу, што ва ўрадзе ва ўсім вінавацяць умовы надвор’я, гэта ж паўтараюць і старшыні аблвыканкамаў."Аднак трэба прама сказаць, пытанне не толькі ў надвор’і", - выказаў упэўненасць Аляксандр Лукашэнка.Пасля чаго канстатаваў, што некаторыя рэгіёны не выконваюць структуру пасеваў, якую для іх распрацавалі вучоныя. Каля 30-40% азімых высейваюцца ў палях пасля недапушчальных папярэдніх культур.Беларускі лідар звярнуў асобную ўвагу, што за апошнія гады на 25% павялічыліся плошчы, адведзеныя пад пшаніцу, але палова з іх непрыдатная для гэтай культуры. Гэта датычыцца ўсходніх і паўночных рэгіёнаў.Аляксандр Лукашэнка чарговы раз нагадаў, што даручаў больш сеяць бялковыя культуры, якія неабходны ў жывёлагадоўлі, але цяпер ад рэкамендаваных 250 тыс гектараў зернебабовымі засеяна толькі палова.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20240311/kdk-pravyarae-gatonasts-tekhnk-da-pasyanoy-kampan--belarus-1084376386.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/07/13/1077629523_286:0:3017:2048_1920x0_80_0_0_428f19791d9d6e4f7d4071946175d3a6.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
апк, сельская гаспадарка, навіны , у беларусі, беларусь, аляксандр лукашэнка, эканоміка
апк, сельская гаспадарка, навіны , у беларусі, беларусь, аляксандр лукашэнка, эканоміка
Лукашэнка назваў 2023 год амаль правальным у сельскай гаспадарцы
Беларускія аграрыі ў мінулым годзе недабралі больш за 1 млн тон збожжавага ўраджаю, спісаўшы ўсё на неспрыяльныя ўмовы надвор’я.
МІНСК, 16 кра – Sputnik. У шэрагу рэгіёнаў краіны не выконваецца структура пасяўных плошчаў, заявіў прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў Палацы Незалежнасці на спецыяльнай нарадзе па АПК.
"Гаворачы аб раслінаводстве, кіраўнік дзяржавы канстатаваў, што вынік мінулага года амаль правальны: узровень 2022 года ўтрымаць не ўдалося", - паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Паводле яго слоў, беларускія сяляне не дабралі больш за 1 млн тон збожжа, 63 тыс тон агародніны, 10 тыс тон ільновалакна. Амаль кожная трэцяя сельгасарганізацыя атрымала ўраджайнасць ніжэй за 20 цэнтнераў з гектара.
Кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу, што ва ўрадзе ва ўсім вінавацяць умовы надвор’я, гэта ж паўтараюць і старшыні аблвыканкамаў.
"Аднак трэба прама сказаць, пытанне не толькі ў надвор’і", - выказаў упэўненасць Аляксандр Лукашэнка.
Пасля чаго канстатаваў, што некаторыя рэгіёны не выконваюць структуру пасеваў, якую для іх распрацавалі вучоныя. Каля 30-40% азімых высейваюцца ў палях пасля недапушчальных папярэдніх культур.
Беларускі лідар звярнуў асобную ўвагу, што за апошнія гады на 25% павялічыліся плошчы, адведзеныя пад пшаніцу, але палова з іх непрыдатная для гэтай культуры. Гэта датычыцца ўсходніх і паўночных рэгіёнаў.
"Пры гэтым спецыялісты палічылі, што штогадовыя страты збожжа ад такіх агранамічных прыёмаў складаюць не менш як 450-500 тыс тон", - прывёў даныя ён.
Аляксандр Лукашэнка чарговы раз нагадаў, што даручаў больш сеяць бялковыя культуры, якія неабходны ў жывёлагадоўлі, але цяпер ад рэкамендаваных 250 тыс гектараў зернебабовымі засеяна толькі палова.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"