Каля Крокус Сити Холл - Sputnik Беларусь, 1920, 23.03.2024
Тэракт у "Крокус Сити Холл"
Увечары 22 сакавіка ў "Крокус Сити Холл" у падмаскоўным Краснагорску быў учынены тэракт. Апошнія навіны аб тэракце чытайце на Sputnik Беларусь.

Патрушаў: следства пацвердзіла сувязь тэрарыстаў у "Крокусе" з Украінай

© Sputnik / Кирилл КаллиниковБудынак канцэртнай залы "Крокус Сити Холл"
Будынак канцэртнай залы Крокус Сити Холл - Sputnik Беларусь, 1920, 16.04.2024
Падпісацца
Сакратар Савета бяспекі Расіі даў каментарый аб тым, як прасоўваецца следства па справе аб нашумелым тэракце ў падмаскоўным Краснагорску.
МІНСК, 16 кра – Sputnik. Следства пацвердзіла, што выканаўцы тэракта ў "Крокус Сити Холл" звязаны з украінскімі нацыяналістамі, заявіў сакратар Савета бяспекі Расіі Мікалай Патрушаў.
"Падчас расследавання пацверджана і працэсуальна замацоўваецца сувязь непасрэдных выканаўцаў гэтага тэракта з украінскімі нацыяналістамі", - сказаў Патрушаў.
Тэракт у канцэртнай зале "Крокус Сити Холл" на ўскраіне Масквы (фармальна будынак знаходзіцца ў Маскоўскай вобласці) адбыўся 22 сакавіка. У гэты дзень павінна было адбыцца выступленне групы "Пикник". Незадоўга да яго ў будынак уварвалася група мужчын. Яны пачалі страляць па людзях з агнястрэльнай зброі, а таксама раскідалі запальныя шашкі, з-за чаго ў будынку пачаўся пажар і затым абваліўся дах.
З-за раненняў, пажару і абрушэння канструкцый загінулі 145 чалавек.
Чацвярых злачынцаў затрымалі 23 сакавіка ў Бранскай вобласці. Яны спрабавалі ўцячы і рухаліся ў бок мяжы з Украінай. Як было ўстаноўлена, за тэракт ім прапаноўвалі грошы.
Неўзабаве пасля затрымання суд санкцыяніраваў іх арышт. Абвінавачаных завуць Далерджон Мірзоеў, Мурадалі Рачабалізада, Фарыдун Шамсідзін і Мухамадсабір Файзаў. Акрамя іх, арыштаваны яшчэ сем фігурантаў, якія былі абвінавачаны ў саўдзельніцтве.
У сувязі з гэтай падзеяй расійскі прэзідэнт Уладзімір Пуцін заявіў, што Расія сутыкнулася не проста са старанна спланаваным тэрактам, а з падрыхтаваным і арганізаваным масавым забойствам мірных людзей.
Ён падкрэсліў, што ўсе выканаўцы, арганізатары і заказчыкі гэтага злачынства панясуць справядлівае і непазбежнае пакаранне.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Абстаноўка каля Крокус Сити Холл - Sputnik Беларусь, 1920, 08.04.2024
Тэракт у "Крокус Сити Холл"
Львова-Бялова: сіротамі пасля тэракта ў "Крокусе" засталіся дзевяць дзяцей
Стужка навiн
0