https://bel.sputnik.by/20240421/belaruskya-kasmanaty-buduts-atrymlvats-asablvuyu-pensyu-1085608007.html
Беларускія касманаўты будуць атрымліваць "асаблівую" пенсію
Беларускія касманаўты будуць атрымліваць "асаблівую" пенсію
Sputnik Беларусь
Статус касманаўта, згодна з указам кіраўніка дзяржавы, прысвойваецца грамадзяніну Беларусі, які здзейсніў палёт у космас, а таксама яго дублёру. 21.04.2024, Sputnik Беларусь
2024-04-21T12:39+0300
2024-04-21T12:39+0300
2024-04-21T12:39+0300
касманаўт
пастанова
савет міністраў рб
космас
даследаванне космаса
пенсія
грамадства
у беларусі
беларусь
навіны
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/04/06/1085244444_0:235:2804:1812_1920x0_80_0_0_6e12606856b2b3641e2b2cf199c96e96.jpg
МІНСК, 21 кра – Sputnik. Урад Беларусі зацвердзіў права касманаўтаў на пенсію за асаблівыя заслугі перад краінай, вынікае з пастановы Саўміна №287, апублікаванай на нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.У дакуменце гаворыцца, што змяненні прыняты ў рамках выканання п. 5 указа прэзідэнта "Аб статусе беларускага касманаўта".Нагадаем, што згодна з указам прэзідэнта Беларусі №100, беларускія касманаўты маюць права на шэраг ільгот і прэферэнцый.У прыватнасці, яны могуць абслугоўвацца ў Рэспубліканскім клінічным медыцынскім цэнтры і атрымаць дзяржпадтрымку пры будаўніцтве жылля.Разам з тым, згодна з указам, касманаўт павінен ведаць асновы ідэалогіі беларускай дзяржавы, удзельнічаць у грамадскім жыцці краіны, дастойна прадстаўляць яе на міжнародных мерапрыемствах, у якіх ён будзе ўдзельнічаць.Ён павінен удзельнічаць у папулярызацыі здаровага ладу жыцця, фізічнай культуры і спорту і не дапускаць дзеянняў, якія могуць дыскрэдытаваць статус касманаўта Беларусі.Першы беларускі касманаўтПершым касманаўтам у гісторыі суверэннай Беларусі стала бортправаднік "Белавія" Марына Васілеўская, якая адправілася на арбіту 23 сакавіка. З ёй у экіпажы былі расійскі касманаўт Алег Навіцкі і астранаўт NASA Трэйсі Дайсан.Карабель "Союз МС-25" быў запушчаны з касмадрома Байканур.Васілеўская правяла на арбіце 12 сутак і правяла шэраг навуковых даследванняў. На Зямлю беларуска вярнулася 6 красавіка. Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка ўдастоіў касманаўтку звання Герой Беларусі.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20240412/putsn-uznagarodz-belaruskuyu-zhanchynu-kasmanata-vasleskuyu-ordenam-gagaryna-1085416446.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/04/06/1085244444_37:0:2768:2048_1920x0_80_0_0_8166d55b6fddfa560e07e1aabd50e7ed.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
касманаўт, пастанова, савет міністраў рб, космас, даследаванне космаса, пенсія, грамадства, у беларусі, беларусь, навіны
касманаўт, пастанова, савет міністраў рб, космас, даследаванне космаса, пенсія, грамадства, у беларусі, беларусь, навіны
Беларускія касманаўты будуць атрымліваць "асаблівую" пенсію
Статус касманаўта, згодна з указам кіраўніка дзяржавы, прысвойваецца грамадзяніну Беларусі, які здзейсніў палёт у космас, а таксама яго дублёру.
МІНСК, 21 кра – Sputnik. Урад Беларусі зацвердзіў права касманаўтаў на пенсію за асаблівыя заслугі перад краінай, вынікае з пастановы Саўміна №287, апублікаванай на нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
У дакуменце гаворыцца, што змяненні прыняты ў рамках выканання п. 5 указа прэзідэнта "Аб статусе беларускага касманаўта".
"Пункт 3 Палажэння аб пенсіях за асаблівыя заслугі перад Рэспублікай Беларусь дапоўніць абзацам наступнага зместу: "касманаўтам Рэспублікі Беларусь", - адзначаецца ў пастанове.
Нагадаем, што згодна з указам прэзідэнта Беларусі №100, беларускія касманаўты маюць права на шэраг ільгот і прэферэнцый.
У прыватнасці, яны могуць абслугоўвацца ў Рэспубліканскім клінічным медыцынскім цэнтры і атрымаць дзяржпадтрымку пры будаўніцтве жылля.
Разам з тым, згодна з указам, касманаўт павінен ведаць асновы ідэалогіі беларускай дзяржавы, удзельнічаць у грамадскім жыцці краіны, дастойна прадстаўляць яе на міжнародных мерапрыемствах, у якіх ён будзе ўдзельнічаць.
Ён павінен удзельнічаць у папулярызацыі здаровага ладу жыцця, фізічнай культуры і спорту і не дапускаць дзеянняў, якія могуць дыскрэдытаваць статус касманаўта Беларусі.
Першы беларускі касманаўт
Першым касманаўтам у гісторыі суверэннай Беларусі стала бортправаднік "Белавія" Марына Васілеўская, якая адправілася на арбіту 23 сакавіка. З ёй у экіпажы былі расійскі касманаўт Алег Навіцкі і астранаўт NASA Трэйсі Дайсан.
Карабель "Союз МС-25" быў запушчаны з касмадрома Байканур.
Васілеўская правяла на арбіце 12 сутак і правяла шэраг навуковых даследванняў. На Зямлю беларуска вярнулася 6 красавіка. Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка ўдастоіў касманаўтку звання Герой Беларусі.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"