https://bel.sputnik.by/20240429/premer-mnstr-belarus-galochanka-zdzyaysnyae-aftsyyny-vzt-u-egpet-1085799992.html
Прэм’ер-міністр Беларусі Галоўчанка здзяйсняе афіцыйны візіт у Егіпет
Прэм’ер-міністр Беларусі Галоўчанка здзяйсняе афіцыйны візіт у Егіпет
Sputnik Беларусь
У сталіцы Егіпта адкрываецца беларуска-егіпецкі бізнес-форум, у якім прымуць удзел кіраўнікі ўрадаў дзвюх краін. 29.04.2024, Sputnik Беларусь
2024-04-29T11:54+0300
2024-04-29T11:54+0300
2024-04-29T11:54+0300
раман галоўчанка
егіпет
эканоміка
навіны
гандаль
палітыка
беларусь
у свеце
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104398/78/1043987853_0:0:3077:1731_1920x0_80_0_0_409d66fd8ab64cb3dc33c938e890b8b3.jpg
МІНСК, 29 кра – Sputnik. Прэм’ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка адбыў у Арабскую Рэспубліку Егіпет, дзе правядзе шэраг сустрэч і падпіша шэраг дакумэнтаў, паведамілі ў прэс-службе Савета міністраў рэспублікі.Паводле звестак агенцтва БелТА, падчас афіцыйнага візіту Галоўчанка правядзе серыю сустрэч з кіраўніцтвам Егіпта, у прыватнасці, з прэм’ер-міністрам Мустафой Мадбулі.Плануецца таксама, што Галоўчанка наведае сэрвісны цэнтр МАЗ у Егіпце – International Company for Industries and Projects. Гендырэктар кампаніі перадасць новы седлавы цягача МАЗ кампаніі Holding Co. for Maritime and Land Transport (Мінтранс Егіпта) для эксплуатацыйных выпрабаванняў.Акрамя гэтага, запланавана падпісанне кантракта на рэалізацыю тэхнікі МАЗ паміж ААТ "МАЗ" – кіруючая кампанія холдынга "БЕЛАЎТАМАЗ" і International Co. for Industries and Projects.Таксама ў сталіцы Егіпта 30 красавіка адкрыецца Беларуска-егіпецкі бізнес-форум. Яго рыхтавалі Федэрацыя егіпецкіх гандлёвых палат і БелГПП. Плануецца, што кіраўнікі ўрадаў дзвюх краін прымуць удзел у адкрыцці форуму.Па дарозе ў Каір 29 красавіка ўрадавы борт прызямліцца ў Сочы, дзе ў прэм’ер-міністра запланаваны перагаворы з мэрам горада Аляксеем Капайгародскім.Ключавы партнёрБеларусь разглядае Егіпет як аднаго з ключавых партнёраў у Паўночнай Афрыцы, паміж краінамі наладжана супрацоўніцтва ў розных сферах, у тым ліку ў эканоміцы і гандлі.Як адзначыў прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, калі прымаў даверчыя граматы новага пасла Егіпта, Мінск разлічвае на пашырэнне кааперацыі і ўзаемадзеяння з Каірам у пытаннях прасоўвання сваіх тавараў і паслуг на рынкі трэціх краін.Мінск таксама прапанаваў Каіру больш актыўную працу на пляцоўцы Еўразійскага эканамічнага саюза.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20240411/belarus-pastavla-pa-panochnym-marskm-shlyakhu-zho-nekalk-tysyach-ton-gruza-1085411157.html
егіпет
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104398/78/1043987853_172:0:2901:2047_1920x0_80_0_0_b8ed7e4bc3480e5908fe1ff6bbfecf36.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
раман галоўчанка, егіпет, эканоміка, навіны , гандаль, палітыка, беларусь, у свеце
раман галоўчанка, егіпет, эканоміка, навіны , гандаль, палітыка, беларусь, у свеце
Прэм’ер-міністр Беларусі Галоўчанка здзяйсняе афіцыйны візіт у Егіпет
У сталіцы Егіпта адкрываецца беларуска-егіпецкі бізнес-форум, у якім прымуць удзел кіраўнікі ўрадаў дзвюх краін.
МІНСК, 29 кра – Sputnik. Прэм’ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка адбыў у Арабскую Рэспубліку Егіпет, дзе правядзе шэраг сустрэч і падпіша шэраг дакумэнтаў, паведамілі ў прэс-службе Савета міністраў рэспублікі.
Паводле звестак агенцтва
БелТА, падчас афіцыйнага візіту Галоўчанка правядзе серыю сустрэч з кіраўніцтвам Егіпта, у прыватнасці, з прэм’ер-міністрам Мустафой Мадбулі.
Плануецца таксама, што Галоўчанка наведае сэрвісны цэнтр МАЗ у Егіпце – International Company for Industries and Projects. Гендырэктар кампаніі перадасць новы седлавы цягача МАЗ кампаніі Holding Co. for Maritime and Land Transport (Мінтранс Егіпта) для эксплуатацыйных выпрабаванняў.
Акрамя гэтага, запланавана падпісанне кантракта на рэалізацыю тэхнікі МАЗ паміж ААТ "МАЗ" – кіруючая кампанія холдынга "БЕЛАЎТАМАЗ" і International Co. for Industries and Projects.
Таксама ў сталіцы Егіпта 30 красавіка адкрыецца Беларуска-егіпецкі бізнес-форум. Яго рыхтавалі Федэрацыя егіпецкіх гандлёвых палат і БелГПП. Плануецца, што кіраўнікі ўрадаў дзвюх краін прымуць удзел у адкрыцці форуму.
Па дарозе ў Каір 29 красавіка ўрадавы борт прызямліцца ў Сочы, дзе ў прэм’ер-міністра запланаваны перагаворы з мэрам горада Аляксеем Капайгародскім.
Беларусь разглядае Егіпет як аднаго з ключавых партнёраў у Паўночнай Афрыцы, паміж краінамі наладжана супрацоўніцтва ў розных сферах, у тым ліку ў эканоміцы і гандлі.
Як адзначыў прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, калі прымаў даверчыя граматы новага пасла Егіпта, Мінск разлічвае на пашырэнне кааперацыі і ўзаемадзеяння з Каірам у пытаннях прасоўвання сваіх тавараў і паслуг на рынкі трэціх краін.
Мінск таксама прапанаваў Каіру больш актыўную працу на пляцоўцы Еўразійскага эканамічнага саюза.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"