https://bel.sputnik.by/20240430/laro-praverk--rf-zamezhnka-ne-nakravany-suprats-kankretna-tadzhyka-1085836313.html
Лаўроў: праверкі ў РФ замежнікаў не накіраваны супраць канкрэтна таджыкаў
Лаўроў: праверкі ў РФ замежнікаў не накіраваны супраць канкрэтна таджыкаў
Sputnik Беларусь
Таджыкістан занепакоены праблемамі, з якімі апошнія некалькі тыдняў сутыкаюцца грамадзяне краіны пры перасячэнні мяжы РФ. 30.04.2024, Sputnik Беларусь
2024-04-30T16:28+0300
2024-04-30T16:28+0300
2024-04-30T16:28+0300
тэракт у "крокус сити холл"
тэракт
грамадства
палітыка
бяспека
расія
таджыкістан
навіны
сяргей лаўроў
мзс рф
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/0c/0a/1081873480_0:0:3072:1728_1920x0_80_0_0_79197c891d5c162c373c4ab836dba2a6.jpg
МІНСК, 30 кра – Spuitnik. Кіраўнік расійскага знешнепалітычнага ведамства Сяргей Лаўроў сёння правёў тэлефонную размову са сваім таджыкскім калегам Сіраджыдзінам Мухрыдзінам, падчас якой растлумачыў пільную праверку іншаземцаў, якія прыбываюць у краіну.Раней у МЗС Таджыкістана паведамілі паслу РФ у Душанбэ Сямёну Грыгор’еву аб сваёй занепакоенасці тым, што апошнія некалькі тыдняў грамадзяне Таджыкістана пры перасячэнні расійскай мяжы сутыкаюцца з праблемамі. Пазней афіцыйны прадстаўнік міністэрства замежных спраў Расіі Марыя Захарава адзначыла, што цяжкасці з пераходам сухапутнай мяжы РФ замежнымі грамадзянамі выкліканы ўзмацненнем мер бяспекі на фоне тэрарыстычнай пагрозы, якая ўзнікла пасля тэракта ў падмаскоўным "Крокус Сити Холле".Там падкрэсліваецца, што такія меры носяць часовы характар і яны выключаюць скіраванасць "супраць канкрэтнай нацыі ці рэлігіі".Сяргей Лаўроў і Сіраджыдзін Мухрыдзін падчас тэлефоннай размовы таксама абмеркавалі таджыкска-расійскае ўзаемадзеянне, падкрэсліўшы важнасць "беражлівых адносін да правераных часам" вынікаў стратэгічнага партнёрства і саюзніцтва.Тэракт у "Крокусе"Нападзенне на канцэртную залу ў падмаскоўным Краснагорску адбыўся 22 сакавіка. Людзі ў камуфляжы расстралялі наведвальнікаў канцэрта, а таксама кінулі запальныя шашкі, што прывяло да пажару і абвальвання даху.Па апошніх звестках МНС, загінулі 145 чалавек. Сярод іх – шасцёра дзяцей.Усяго ў выніку тэракта пацярпеў 551 чалавек.Следчы камітэт Расіі працягвае ўстанаўліваць выканаўцаў, памагатых і арганізатараў тэракта ў "Крокус Сити Холле", на сённяшні дзень па справе праходзяць 12 чалавек.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20240416/patrusha-sledstva-patsverdzla-suvyaz-terarysta-u-krokuse-z-ukranay-1085520696.html
расія
таджыкістан
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/0c/0a/1081873480_103:0:2834:2048_1920x0_80_0_0_3b06fac44d28401eaa521c347c476fc6.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
тэракт, грамадства, палітыка, бяспека, расія, таджыкістан, навіны , сяргей лаўроў, мзс рф
тэракт, грамадства, палітыка, бяспека, расія, таджыкістан, навіны , сяргей лаўроў, мзс рф
Лаўроў: праверкі ў РФ замежнікаў не накіраваны супраць канкрэтна таджыкаў
Таджыкістан занепакоены праблемамі, з якімі апошнія некалькі тыдняў сутыкаюцца грамадзяне краіны пры перасячэнні мяжы РФ.
МІНСК, 30 кра – Spuitnik. Кіраўнік расійскага знешнепалітычнага ведамства Сяргей Лаўроў сёння правёў тэлефонную размову са сваім таджыкскім калегам Сіраджыдзінам Мухрыдзінам, падчас якой растлумачыў пільную праверку іншаземцаў, якія прыбываюць у краіну.
Раней у МЗС Таджыкістана паведамілі паслу РФ у Душанбэ Сямёну Грыгор’еву аб сваёй занепакоенасці тым, што апошнія некалькі тыдняў грамадзяне Таджыкістана пры перасячэнні расійскай мяжы сутыкаюцца з праблемамі. Пазней афіцыйны прадстаўнік міністэрства замежных спраў Расіі Марыя Захарава адзначыла, што цяжкасці з пераходам сухапутнай мяжы РФ замежнымі грамадзянамі выкліканы ўзмацненнем мер бяспекі на фоне тэрарыстычнай пагрозы, якая ўзнікла пасля тэракта ў падмаскоўным "Крокус Сити Холле".
"Таджыкістанскаму боку дадзены дадатковыя падрабязныя тлумачэнні аб мерах па прафілактыцы тэрарызму, якія праводзяцца расійскімі службамі ў адпаведнасці з заканадаўствам Расійскай Федэрацыі", - гаворыцца ў паведамленні на сайце МЗС РФ, апублікаваным у аўторак.
Там падкрэсліваецца, што такія меры носяць часовы характар і яны выключаюць скіраванасць "супраць канкрэтнай нацыі ці рэлігіі".
Сяргей Лаўроў і Сіраджыдзін Мухрыдзін падчас тэлефоннай размовы таксама абмеркавалі таджыкска-расійскае ўзаемадзеянне, падкрэсліўшы важнасць "беражлівых адносін да правераных часам" вынікаў стратэгічнага партнёрства і саюзніцтва.
Нападзенне на канцэртную залу ў падмаскоўным Краснагорску адбыўся 22 сакавіка. Людзі ў камуфляжы расстралялі наведвальнікаў канцэрта, а таксама кінулі запальныя шашкі, што прывяло да пажару і абвальвання даху.
Па апошніх звестках МНС, загінулі 145 чалавек. Сярод іх – шасцёра дзяцей.
Усяго ў выніку тэракта пацярпеў 551 чалавек.
Следчы камітэт Расіі працягвае ўстанаўліваць выканаўцаў, памагатых і арганізатараў тэракта ў "Крокус Сити Холле", на сённяшні дзень па справе праходзяць 12 чалавек.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"