https://bel.sputnik.by/20240504/belaruskm-medykam-pavyshayuts-zarplatu-1085920038.html
Беларускім медыкам павышаюць зарплату
Беларускім медыкам павышаюць зарплату
Sputnik Беларусь
Памер заработнай платы медыцынскаму персаналу ў Беларусі карэкціруюць на рэгулярнай аснове – у снежні мінулага года ўрачы атрымлівалі 153% да сярэдняй ЗП па... 04.05.2024, Sputnik Беларусь
2024-05-04T12:48+0300
2024-05-04T12:48+0300
2024-05-04T12:48+0300
зарплата
урач
міністэрства аховы здароўя рэспублікі беларусь
грамадства
навіны
у беларусі
беларусь
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103471/35/1034713527_0:230:3013:1924_1920x0_80_0_0_80b58a5b8a537f27b49f4699aa659303.jpg
МІНСК, 4 мая – Sputnik. Міністэрства аховы здароўя ўзгадніла павышэнне зарплат медыцынскім і фармацэўтычным работнікам, адпаведная пастанова апублікавана на нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.Згодна з дакументам, урачы-спецыялісты і сярэдні медперсанал (фельчары, лабаранты, акушэры, памочнікі ўрача і іншыя) будуць атрымліваць надбаўку ў памеры 30% акладу.Для фельчараў брыгад хуткай дапамогі, якія выязджаюць на выклік без урачоў, памер даплаты ўстаноўлены са 110% да 160% акладу.Урачам-ардынатарам і клінічным ардынатарам, якія праходзяць падрыхтоўку ў ардынатуры ў вочнай форме, даецца даплата ў выглядзе 40% базавай стаўкі. Для тых, хто вучыцца ў ардынатуры на завочцы, даплата складзе 20% базавай стаўкі.Нагадаем, памер базавай стаўкі для аплаты працы ў бюджэтнай сферы апошні раз у Беларусі мяняўся 1 студзеня 2024 года і цяпер складае 250 рублёў.Таксама пастановай прадугледжана даплата кіруючым работнікам і спецыялістам, якія праходзяць стажыроўку – 20% базавай стаўкі за кожны дзень стажыроўкі.Дакумент набыў моц 1 мая 2024 года.Колькі зарабляюць медыкі ў Беларусі?У снежні мінулага года ў Мінздароўя паведамілі, што заробкі ва ўрачоў у Беларусі даведзены да ўзроўню 153% ад сярэдняй па краіне. Аднак па сярэднім медперсанале на той момант не ўдалося выйсці на сярэдні ўзровень зарплат па рэспубліцы.Згодна са статыстыкай Белстата, у сакавіку 2024 года сярэдняя ЗП у ахове здароўя склала 1 723,7 руб.Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падчас нядаўняй паездкі ў Гродна заўважыў, што некаторыя ўрачы ў нашай краіне зарабляюць да 10 тыс руб.Кіраўнік Мінздароўя Аляксандр Хаджаеў у сваю чаргу агучыў сярэднюю зарплату па краіне, якую сёння маюць урачы – 2 800 руб.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20240402/lukashenka-daruchy-zrabts-medytsynu-dastupnay-dlya-skh-1085092216.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103471/35/1034713527_0:0:2731:2048_1920x0_80_0_0_261b7bf83cc41b0453428a70e38001cc.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
зарплата, урач, міністэрства аховы здароўя рэспублікі беларусь, грамадства, навіны , у беларусі, беларусь
зарплата, урач, міністэрства аховы здароўя рэспублікі беларусь, грамадства, навіны , у беларусі, беларусь
Беларускім медыкам павышаюць зарплату
Памер заработнай платы медыцынскаму персаналу ў Беларусі карэкціруюць на рэгулярнай аснове – у снежні мінулага года ўрачы атрымлівалі 153% да сярэдняй ЗП па краіне.
МІНСК, 4 мая – Sputnik. Міністэрства аховы здароўя ўзгадніла павышэнне зарплат медыцынскім і фармацэўтычным работнікам, адпаведная пастанова апублікавана на нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Згодна з дакументам, урачы-спецыялісты і сярэдні медперсанал (фельчары, лабаранты, акушэры, памочнікі ўрача і іншыя) будуць атрымліваць надбаўку ў памеры 30% акладу.
Для фельчараў брыгад хуткай дапамогі, якія выязджаюць на выклік без урачоў, памер даплаты ўстаноўлены са 110% да 160% акладу.
Урачам-ардынатарам і клінічным ардынатарам, якія праходзяць падрыхтоўку ў ардынатуры ў вочнай форме, даецца даплата ў выглядзе 40% базавай стаўкі. Для тых, хто вучыцца ў ардынатуры на завочцы, даплата складзе 20% базавай стаўкі.
Нагадаем, памер базавай стаўкі для аплаты працы ў бюджэтнай сферы апошні раз у Беларусі мяняўся 1 студзеня 2024 года і цяпер складае 250 рублёў.
Таксама пастановай прадугледжана даплата кіруючым работнікам і спецыялістам, якія праходзяць стажыроўку – 20% базавай стаўкі за кожны дзень стажыроўкі.
Дакумент набыў моц 1 мая 2024 года.
Колькі зарабляюць медыкі ў Беларусі?
У снежні мінулага года ў Мінздароўя паведамілі, што заробкі ва ўрачоў у Беларусі даведзены да ўзроўню 153% ад сярэдняй па краіне. Аднак па сярэднім медперсанале на той момант не ўдалося выйсці на сярэдні ўзровень зарплат па рэспубліцы.
Згодна са статыстыкай Белстата, у сакавіку 2024 года сярэдняя ЗП у ахове здароўя склала 1 723,7 руб.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падчас нядаўняй паездкі ў Гродна заўважыў, што некаторыя ўрачы ў нашай краіне зарабляюць да 10 тыс руб.
Кіраўнік Мінздароўя Аляксандр Хаджаеў у сваю чаргу агучыў сярэднюю зарплату па краіне, якую сёння маюць урачы – 2 800 руб.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"