https://bel.sputnik.by/20240505/beldzyarzhkharchpram-raskaza-shto-robts-va-movakh-rezkaga-rostu-tsen-na-kakava-baby-1085921944.html
Белдзяржхарчпрам расказаў, што робіць ва ўмовах рэзкага росту цэн на какава-бабы
Белдзяржхарчпрам расказаў, што робіць ва ўмовах рэзкага росту цэн на какава-бабы
Sputnik Беларусь
Апошні раз так жа значна, як зараз, цэны на сыравіну для шакаладу павышаліся амаль 50 гадоў таму. 05.05.2024, Sputnik Беларусь
2024-05-05T12:58+0300
2024-05-05T12:58+0300
2024-05-05T12:58+0300
какава-бабы
навіны
белдзяржхарчпрам
шакалад
цэны і кошты
эканоміка
харчаванне
вытворчасць
у беларусі
беларусь
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/0a/18/1080549367_0:47:3080:1780_1920x0_80_0_0_20460ffd27dc52b9c46b85fa292f0476.jpg
МІНСК, 5 мая – Sputnik. Беларуская кандытарская галіна шукае новыя краіны-імпарцёры какава-бабоў, каб пазбегнуць рызык, звязаных з рэзкім ростам цэн на сыравіну для шакаладу, расказаў на прэс-канферэнцыі намеснік старшыні канцэрна "Белдзяржхарчпрам" Аляксандр Якоўчыц, перадае Sputnik.Паводле яго слоў, тэмп росту кошту какава-бабоў у 2023 годзе ў параўнанні з папярэднім склаў 60%."А ў гэтым мы ўжо маем амаль двухразовы рост. Апошнія каціроўкі перавысілі ўжо 10 тыс фунтаў за тону бобу, паўтаруся, з 1977 года такога не было", - адзначыў Якоўчыц.Такі рост цэн звязаны з умовамі надвор’я ў краінах захаду Афрыкі, дзе традыцыйна растуць какава-бабы. Змяненні клімату не дазваляюць збіраць той ураджай, які быў раней, адзначыў намеснік кіраўніка "Белдзяржхарчпрама".Паводле яго слоў, у Беларусі асноўныя прадпрыемствы, якія вырабляюць шакалад і вырабы з яго, цукеркі, гэта "Камунарка" і "Спартак".І трэці напрамак работы – дыверсіфікацыя краін імпарту."Калі традыцыйна гэта Гана і Кот-Д’Івуар, то цяпер глядзім на Ліберыю, Камерун, Венесуэлу, Дамініканскую народную рэспубліку. Такім чынам мы спрабуем знівеліраваць тыя негатыўныя працэсы, якія непазбежна датычацца і нашых кандытараў", - падкрэсліў Якоўчыц.Кандытарская галіна Беларусі ўключае 200 прадпрыемстваў, шэсць канцэрнаў, у ёй працуюць каля 6 тыс чалавек.Штогод вырабляецца 160 тыс тон кандытарскіх вырабаў, якія пастаўляюцца ў больш як 40 краін свету, Беларусь экспартуе кандытарскай прадукцыі на 173 млн долараў штогод, паведаміў Якоўчыц. Паводле яго слоў, цяпер распрацоўваецца стратэгія развіцця кандытарскай галіны краіны.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20231024/novaya-fabryka-kamunark-vypuststs-pershuyu-praduktsyyu--2025-godze-1080550400.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/0a/18/1080549367_242:0:2973:2048_1920x0_80_0_0_7df6bc2d92c195052730419b17f7bcae.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
какава-бабы, навіны , белдзяржхарчпрам, шакалад, цэны і кошты, эканоміка, харчаванне, вытворчасць, у беларусі, беларусь
какава-бабы, навіны , белдзяржхарчпрам, шакалад, цэны і кошты, эканоміка, харчаванне, вытворчасць, у беларусі, беларусь
Белдзяржхарчпрам расказаў, што робіць ва ўмовах рэзкага росту цэн на какава-бабы
Апошні раз так жа значна, як зараз, цэны на сыравіну для шакаладу павышаліся амаль 50 гадоў таму.
МІНСК, 5 мая – Sputnik. Беларуская кандытарская галіна шукае новыя краіны-імпарцёры какава-бабоў, каб пазбегнуць рызык, звязаных з рэзкім ростам цэн на сыравіну для шакаладу, расказаў на прэс-канферэнцыі намеснік старшыні канцэрна "Белдзяржхарчпрам" Аляксандр Якоўчыц, перадае Sputnik.
"Рызыкі, з якімі мы працуем, гэта сітуацыя з коштам какава-бабоў на сусветным рынку. Гэта сапраўды факт. Гэта нашу краіну, вядома, закране. І ўжо мы гэта адчуваем, паколькі сітуацыя, якую мы маем, яе не было з 1977 года", - паведаміў ён.
Паводле яго слоў, тэмп росту кошту какава-бабоў у 2023 годзе ў параўнанні з папярэднім склаў 60%.
"А ў гэтым мы ўжо маем амаль двухразовы рост. Апошнія каціроўкі перавысілі ўжо 10 тыс фунтаў за тону бобу, паўтаруся, з 1977 года такога не было", - адзначыў Якоўчыц.
Такі рост цэн звязаны з умовамі надвор’я ў краінах захаду Афрыкі, дзе традыцыйна растуць какава-бабы. Змяненні клімату не дазваляюць збіраць той ураджай, які быў раней, адзначыў намеснік кіраўніка "Белдзяржхарчпрама".
Паводле яго слоў, у Беларусі асноўныя прадпрыемствы, якія вырабляюць шакалад і вырабы з яго, цукеркі, гэта "Камунарка" і "Спартак".
"У сабекошце (прадукцыі - Sputnik) какава-бабы займаюць каля 40-43%. Першае, што мы робім – яшчэ больш займаемся пытаннямі аптымізацыі затрат. Другое – вельмі ўважліва падыходзім да заключэння і суправаджэння кантрактаў, робячы акцэнт на тэрміны іх выканання", - сказаў ён.
І трэці напрамак работы – дыверсіфікацыя краін імпарту.
"Калі традыцыйна гэта Гана і Кот-Д’Івуар, то цяпер глядзім на Ліберыю, Камерун, Венесуэлу, Дамініканскую народную рэспубліку. Такім чынам мы спрабуем знівеліраваць тыя негатыўныя працэсы, якія непазбежна датычацца і нашых кандытараў", - падкрэсліў Якоўчыц.
Кандытарская галіна Беларусі ўключае 200 прадпрыемстваў, шэсць канцэрнаў, у ёй працуюць каля 6 тыс чалавек.
Штогод вырабляецца 160 тыс тон кандытарскіх вырабаў, якія пастаўляюцца ў больш як 40 краін свету, Беларусь экспартуе кандытарскай прадукцыі на 173 млн долараў штогод, паведаміў Якоўчыц. Паводле яго слоў, цяпер распрацоўваецца стратэгія развіцця кандытарскай галіны краіны.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте" 24 кастрычніка 2023, 12:15