https://bel.sputnik.by/20240506/belarusk-belgee-kh50-sta-adnym-z-ato-yak-naybolsh-pradaetstsa--ras-1085969274.html
Беларускі Belgee Х50 стаў адным з аўто, які найбольш прадаецца ў Расіі
Беларускі Belgee Х50 стаў адным з аўто, які найбольш прадаецца ў Расіі
Sputnik Беларусь
Гэта мадэль была створана на базе Geely Coolray і з ліпеня мінулага года выпускаецца на заводзе "БелДЖЫ" для айчыннага і расійскага рынкаў. 06.05.2024, Sputnik Беларусь
2024-05-06T12:17+0300
2024-05-06T12:17+0300
2024-05-06T12:17+0300
саюзная дзяржава беларусі і расіі
аўто
саюзная дзяржава
расія
беларусь
экспарт
сзат "белджы"
навіны
грамадства
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/08/1c/1066213092_0:36:3072:1764_1920x0_80_0_0_ad4b86badf3d1e7afc35273888258a2a.jpg
МІНСК, 6 мая – Sputnik. У красавіку ў Расію было прададзена 3 005 легкавых аўтамабіляў Belgee Х50, вырабленых у Беларусі, паведамляе аналітычнае агенцтва "Аўтастат".Мадэль заняла дзевяты радок у спіску красовераў, якія найбольш прадаюцца ў РФ. У топ увайшлі ў асноўным "кітайцы": Geely Coolray (2 130 адзінак), Haval M6 (3 235), Geely Monjaro (3 302), OMODA C5 (3 499), Chery Tiggo 4 PRO (4 286), Chery Tiggo 7 PRO Max (4 379) .Абсалютным хітом продажу ў Расіі стаў Haval Jolion, у красавіку было прададзена 6 112 аўтамабіляў. Другое і трэцяе месцы занялі расійскія LADA Niva Travel (5044) і LADA Niva Legend (4501).Нагадаем, выпускаць легкавыя аўтамабілі пад уласным брэндам беларускі вытворца пачаў у канцы ліпеня 2023 года, а пастаўляць у Расію – у верасні. Гэтая мадэль створана на аснове Geely Coolray, навінка прапануецца ў трох камплектацыях – Active, Style і Prestige. У РФ цэны на дадзены аўтамабіль пачынаюцца ад 2 млн расійскіх рублёў (каля 21,7 тыс долараў па курсе Нацбанка Беларусі на 6 мая - Sputnik).Віцэ-прэм’ер Беларусі Пётр Пархомчык у студзені бягучага года заяўляў, што завод "БелДЖЫ" вырабіў за 2023 год каля 68 тыс легкавушак. З іх 52 тыс былі экспартаваны ў Расію.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20240413/nan-rukhavk-u-belaruskm-elektrakary-budze-aychynny-1085313350.html
расія
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/08/1c/1066213092_341:0:3072:2048_1920x0_80_0_0_d4cfde207959c4d7e0786819fbdb28a5.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
аўто, саюзная дзяржава, расія, беларусь, экспарт, сзат "белджы", навіны , грамадства
аўто, саюзная дзяржава, расія, беларусь, экспарт, сзат "белджы", навіны , грамадства
Беларускі Belgee Х50 стаў адным з аўто, які найбольш прадаецца ў Расіі
Гэта мадэль была створана на базе Geely Coolray і з ліпеня мінулага года выпускаецца на заводзе "БелДЖЫ" для айчыннага і расійскага рынкаў.
МІНСК, 6 мая – Sputnik. У красавіку ў Расію было прададзена 3 005 легкавых аўтамабіляў Belgee Х50, вырабленых у Беларусі, паведамляе аналітычнае агенцтва "Аўтастат".
Мадэль заняла дзевяты радок у спіску красовераў, якія найбольш прадаюцца ў РФ. У топ увайшлі ў асноўным "кітайцы": Geely Coolray (2 130 адзінак), Haval M6 (3 235), Geely Monjaro (3 302), OMODA C5 (3 499), Chery Tiggo 4 PRO (4 286), Chery Tiggo 7 PRO Max (4 379) .
Абсалютным хітом продажу ў Расіі стаў Haval Jolion, у красавіку было прададзена 6 112 аўтамабіляў. Другое і трэцяе месцы занялі расійскія LADA Niva Travel (5044) і LADA Niva Legend (4501).
Нагадаем, выпускаць легкавыя аўтамабілі пад уласным брэндам беларускі вытворца пачаў у канцы ліпеня 2023 года, а пастаўляць у Расію – у верасні. Гэтая мадэль створана на аснове Geely Coolray, навінка прапануецца ў трох камплектацыях – Active, Style і Prestige. У РФ цэны на дадзены аўтамабіль пачынаюцца ад 2 млн расійскіх рублёў (каля 21,7 тыс долараў па курсе Нацбанка Беларусі на 6 мая - Sputnik).
Віцэ-прэм’ер Беларусі Пётр Пархомчык у студзені бягучага года заяўляў, што завод "БелДЖЫ" вырабіў за 2023 год каля 68 тыс легкавушак. З іх 52 тыс былі экспартаваны ў Расію.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"