Праздничный салют в Москве в честь Дня Победы - Sputnik Беларусь, 1920
Дзень Перамогі
У 2024 годзе спаўняецца 79 гадоў Вялікай Перамозе. Як адзначаць 9 Мая сёлета? Што ўзгадваюць ветэраны і сведкі Вялікай Айчыннай вайны? Больш падрабязна чытайце ў матэрыялах Sputnik.

МУС: нецвярозых грамадзян не пусцяць на святочныя мерапрыемствы 9 мая

© Sputnik / Виктор ТолочкоСвяткаванне 9 Мая ў Мінску
Святкаванне 9 Мая ў Мінску - Sputnik Беларусь, 1920, 07.05.2024
Падпісацца
Месцы святочных мерапрыемстваў будуць узяты праваахоўнікамі пад кантроль, тэрыторыю правераць сапёрна-піратэхнічныя групы, абсталююць КПП.
МІНСК, 7 мая – Sputnik. Праваахоўнікі не пусцяць асоб у стане алкагольнага ап’янення ў рэжымныя месцы 9 мая, заявіў намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення – начальнік упраўлення аховы правапарадку галоўнага ўпраўлення аховы правапарадку і прафілактыкі міліцыі грамадскай бяспекі МУС Сяргей Мірончык.
Ён адзначыў, што МУС у межах кампетэнцыі праводзіць неабходную падрыхтоўчую работу па гарантаванні бяспекі пры правядзенні святочных мерапрыемстваў.
"Для выканання задач, ускладзеных на органы ўнутраных спраў, рэалізуецца комплекс неабходных мер. Традыцыйна ўсе месцы правядзення мерапрыемстваў будуць узяты пад наш кантроль, папярэдне агледжаны сапёрна-піратэхнічнымі групамі, а таксама абсталяваны кантрольна-прапускнымі пунктамі", - сказаў Мірончык падчас прэс-канферэнцыі.
Паводле яго слоў, грамадзяне змогуць прайсці да святочных лакацый толькі пасля асабістага агляду рэчаў, якія знаходзяцца пры іх. Таксама перад кожным КПП будзе ўстаноўлены інфармацыйны стэнд, дзе будуць указаны прадметы, якія забаронены да праносу. Для асоб асаблівай катэгорыі (ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, інваліды, цяжарныя жанчыны, а таксама бацькі з малалетнімі дзецьмі) будуць абсталяваны дадатковыя пункты пропуску.
Мірончык для зручнасці раіць грамадзянам загадзя прыходзіць у месцы, дзе будуць праводзіцца святочныя мерапрыемствы. Не варта ўжываць перад паходам на іх спіртное.
"Асобы ў стане алкагольнага ап’янення ў рэжымныя месцы дапускацца не будуць", - дадаў намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Ветэран разглядае старую фатаграфію, архіўнае фота - Sputnik Беларусь, 1920, 06.05.2024
Дзень Перамогі
Ветэранаў ВАВ у Беларусі стала менш
Стужка навiн
0