https://bel.sputnik.by/20240513/yashche-adnu-vystavu-dadal--plan-natsyyanalnykh-ekspaztsyy-belarus-za-myazhoy-1086155885.html
Яшчэ адну выставу дадалі ў план нацыянальных экспазіцый Беларусі за мяжой
Яшчэ адну выставу дадалі ў план нацыянальных экспазіцый Беларусі за мяжой
Sputnik Беларусь
Спачатку ў плане на 2024 год была толькі адна нацыянальная экспазіцыя Беларусі за мяжой, зараз спісак пашырылі. 13.05.2024, Sputnik Беларусь
2024-05-13T14:37+0300
2024-05-13T14:37+0300
2024-05-13T14:37+0300
выстава
экспарт
эканоміка
у беларусі
беларусь
навіны
савет міністраў рб
пастанова
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/101467/42/1014674235_0:21:3077:1752_1920x0_80_0_0_68dd90af5ba622312650376714161750.jpg
МІНСК, 13 мая – Sputnik. Беларускі ўрад прыняў рашэнне дадаць яшчэ адно мерапрыемства ў план нацыянальных экспазіцый у замежных дзяржавах на 2024 год, адпаведная пастанова Саўміна №338 ад 7 мая афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.Першапачаткова спісак будучых мерапрыемстваў быў зацверджаны ў студзені гэтага года. Тады ў план увайшла толькі адна экспазіцыя, якая пройдзе на сёмай Кітайскай міжнароднай выставе імпарту. Гэтае мерапрыемства адбудзецца ў лістападзе 2024-га ў Шанхаі.Цяпер у пералік выставачных мерапрыемстваў дадалі нацыянальную экспазіцыю Беларусі на 17-й міжнароднай выставе Caspian Agro і 29-й міжнароднай выставе Inter Food у сталіцы Азербайджана. Правядзенне гэтых выставак запланавана на май гэтага года.Арганізатарам гэтых экспазіцый будзе Беларуская ГПП.У спісак суарганізатараў экспазіцыі ў Кітаі ўвайшлі шэраг міністэрстваў і профільных ведамстваў, сярод іх міністэрствы культуры, адукацыі, прамысловасці, сельскай гаспадаркі і харчавання, спорту і турызму, ДКНТ, НАН Беларусі, а таксама канцэрны "Белдзяржхарчпрам", "Беллегпрам", "Беллеспаперапрам" , "Белнафтахім", мясцовыя ўлады беларускай сталіцы і абласных цэнтраў.Суарганізатарамі майскага мерапрыемства ў Баку будуць міністэрствы культуры, прамысловасці, сельскай гаспадаркі і харчавання, канцэрны "Белдзяржхарчпрам" і "Белнафтахім", а таксама аблвыканкамы і Мінскі гарвыканкам.У мінулым годзе планавалася, што беларускія экспазіцыі будуць прадстаўлены на васьмі мерапрыемствах у Пакістане, Сербіі, Алжыры, Азербайджане, Кітаі, Егіпце, В’етнаме і Расіі.Але пазней план таксама быў скарэкціраваны, і нацыянальная экспазіцыя была прадстаўлена на трох выставах: "Иннопром" у расійскім горадзе Екацярынбургу, "Иннопром. Казахстан" і Кітайскай міжнароднай выставе імпарту.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20240506/belarusk-belgee-kh50-sta-adnym-z-ato-yak-naybolsh-pradaetstsa--ras-1085969274.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/101467/42/1014674235_263:0:2994:2048_1920x0_80_0_0_6916a012033ff17d242e2b0d0d82b66b.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
выстава, экспарт, эканоміка, у беларусі, беларусь, навіны , савет міністраў рб, пастанова
выстава, экспарт, эканоміка, у беларусі, беларусь, навіны , савет міністраў рб, пастанова
Яшчэ адну выставу дадалі ў план нацыянальных экспазіцый Беларусі за мяжой
Спачатку ў плане на 2024 год была толькі адна нацыянальная экспазіцыя Беларусі за мяжой, зараз спісак пашырылі.
МІНСК, 13 мая – Sputnik. Беларускі ўрад прыняў рашэнне дадаць яшчэ адно мерапрыемства ў план нацыянальных экспазіцый у замежных дзяржавах на 2024 год, адпаведная пастанова Саўміна №338 ад 7 мая афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Першапачаткова спісак будучых мерапрыемстваў быў зацверджаны ў студзені гэтага года. Тады ў план увайшла толькі адна экспазіцыя, якая пройдзе на сёмай Кітайскай міжнароднай выставе імпарту. Гэтае мерапрыемства адбудзецца ў лістападзе 2024-га ў Шанхаі.
Цяпер у пералік выставачных мерапрыемстваў дадалі нацыянальную экспазіцыю Беларусі на 17-й міжнароднай выставе Caspian Agro і 29-й міжнароднай выставе Inter Food у сталіцы Азербайджана. Правядзенне гэтых выставак запланавана на май гэтага года.
Арганізатарам гэтых экспазіцый будзе Беларуская ГПП.
У спісак суарганізатараў экспазіцыі ў Кітаі ўвайшлі шэраг міністэрстваў і профільных ведамстваў, сярод іх міністэрствы культуры, адукацыі, прамысловасці, сельскай гаспадаркі і харчавання, спорту і турызму, ДКНТ, НАН Беларусі, а таксама канцэрны "Белдзяржхарчпрам", "Беллегпрам", "Беллеспаперапрам" , "Белнафтахім", мясцовыя ўлады беларускай сталіцы і абласных цэнтраў.
Суарганізатарамі майскага мерапрыемства ў Баку будуць міністэрствы культуры, прамысловасці, сельскай гаспадаркі і харчавання, канцэрны "Белдзяржхарчпрам" і "Белнафтахім", а таксама аблвыканкамы і Мінскі гарвыканкам.
У мінулым годзе планавалася, што беларускія экспазіцыі будуць прадстаўлены на васьмі мерапрыемствах у Пакістане, Сербіі, Алжыры, Азербайджане, Кітаі, Егіпце, В’етнаме і Расіі.
Але пазней план таксама быў скарэкціраваны, і нацыянальная экспазіцыя была прадстаўлена на трох выставах: "Иннопром" у расійскім горадзе Екацярынбургу, "Иннопром. Казахстан" і Кітайскай міжнароднай выставе імпарту.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"