https://bel.sputnik.by/20240515/krank-sayuza-knematagrafsta-belarus-pryme-dzel-u-forume--kazan-1086214028.html
Кіраўнік Саюза кінематаграфістаў Беларусі прыме ўдзел у форуме ў Казані
Кіраўнік Саюза кінематаграфістаў Беларусі прыме ўдзел у форуме ў Казані
Sputnik Беларусь
Дзеячы кіно краін СНД і ўсходніх дзяржаў збяруцца ў Казані, каб абмеркаваць міжнародныя праекты для эканамічнага развіцця тэрыторый. 15.05.2024, Sputnik Беларусь
2024-05-15T11:19+0300
2024-05-15T11:19+0300
2024-05-15T11:19+0300
саюзная дзяржава
форум
казань
расія
беларусь
іслам
кіно
культура
грамадства
навіны
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/05/0f/1086212096_0:0:3072:1728_1920x0_80_0_0_67695b9a6aefadc37a408a0592342dc7.jpg
МІНСК, 15 мая – Sputnik. Развіццё кіно стане адной з тэм Міжнароднага эканамічнага форуму "Россия – Исламский мир: KazanForum", паведамляюць арганізатары.Адна з секцый форуму, які пачаўся ў Казані 14 мая, адкрыецца 18 мая, і першая сесія будзе прысвечана кінавытворчасці.На сесіі выступяць прадстаўнікі Расіі, Ірана, Узбекістана, Казахстана, Кыргызстана, Азербайджана і іншых краін. Ад беларускага боку будзе выступаць старшыня Саюза кінематаграфістаў Беларусі Віктар Васільеў.Таксама на форуме запланавана вялікая культурная праграма. Ужо зараз у тэатрах Казані ідуць спектаклі паводле твораў Пушкіна, Булгакава, Дастаеўскага і іншых аўтараў. У афішы форуму ёсць некалькі поўнаметражных карцін.Форум "Россия – Исламский мир: KazanForum" праходзіць ужо пятнаццаты раз. Плануецца, што ён завершыцца 19 мая.У яго праграме: міжнародная выстава эканамічнага і навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва Russia Halal Expo, міжнародны гандлёвы кірмаш Kazan Halal Market, фестываль добрапрыстойнай моды Modest Fashion Day і шмат іншага.Беларусь не першы раз бярэ ўдзел у форуме. У мінулым годзе ў Казані была прадстаўлена тэхніка "Амкадор".>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20240416/u-mnsku-adbysya-zakryty-pakaz-belaruskay-knakamedy-azs-1-1085510151.html
казань
расія
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/05/0f/1086212096_249:0:2980:2048_1920x0_80_0_0_f78fb423ba03e99009c7b8e63b15d711.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
саюзная дзяржава, форум, казань, расія, беларусь, іслам, кіно, культура, грамадства, навіны
саюзная дзяржава, форум, казань, расія, беларусь, іслам, кіно, культура, грамадства, навіны
Кіраўнік Саюза кінематаграфістаў Беларусі прыме ўдзел у форуме ў Казані
Дзеячы кіно краін СНД і ўсходніх дзяржаў збяруцца ў Казані, каб абмеркаваць міжнародныя праекты для эканамічнага развіцця тэрыторый.
МІНСК, 15 мая – Sputnik. Развіццё кіно стане адной з тэм Міжнароднага эканамічнага форуму "Россия – Исламский мир: KazanForum", паведамляюць арганізатары.
Адна з секцый форуму, які пачаўся ў Казані 14 мая, адкрыецца 18 мая, і першая сесія будзе прысвечана кінавытворчасці.
"Мэта сесіі – сумеснае вызначэнне стратэгій развіцця нацыянальнай кінавытворчасці і міжнародных праектаў у галіне кінамастацтва ў мэтах эканамічнага развіцця тэрыторый", - растлумачылі ў дырэкцыі форуму.
На сесіі выступяць прадстаўнікі Расіі, Ірана, Узбекістана, Казахстана, Кыргызстана, Азербайджана і іншых краін. Ад беларускага боку будзе выступаць старшыня Саюза кінематаграфістаў Беларусі Віктар Васільеў.
Таксама на форуме запланавана вялікая культурная праграма. Ужо зараз у тэатрах Казані ідуць спектаклі паводле твораў Пушкіна, Булгакава, Дастаеўскага і іншых аўтараў. У афішы форуму ёсць некалькі поўнаметражных карцін.
Форум "Россия – Исламский мир: KazanForum" праходзіць ужо пятнаццаты раз. Плануецца, што ён завершыцца 19 мая.
У яго праграме: міжнародная выстава эканамічнага і навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва Russia Halal Expo, міжнародны гандлёвы кірмаш Kazan Halal Market, фестываль добрапрыстойнай моды Modest Fashion Day і шмат іншага.
Беларусь не першы раз бярэ ўдзел у форуме. У мінулым годзе ў Казані была прадстаўлена тэхніка "Амкадор".
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"