https://bel.sputnik.by/20240515/ulady-turtsy-pravodzyats-rassledavanne-magchymay-zmovy-1086211108.html
Улады Турцыі праводзяць расследаванне магчымай змовы
Улады Турцыі праводзяць расследаванне магчымай змовы
Sputnik Беларусь
У рэспубліцы не выключаюць, што ў Турцыі магчыма паўтарэнне падзей 2016 года. 15.05.2024, Sputnik Беларусь
2024-05-15T10:08+0300
2024-05-15T10:08+0300
2024-05-15T10:08+0300
турцыя
дзяржаўны пераварот
у свеце
палітыка
бяспека
навіны
рэджэп таіп эрдаган
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/02/06/1071960369_0:67:1280:787_1920x0_80_0_0_31ea7858faeac85b50cfed2b3abe0dc3.jpg
МІНСК, 15 мая – Sputnik. Галоўная пракуратура Анкары пачала расследаванне ў сувязі з магчымай змовай па звяржэнні ўлады ў Турцыі, паведаміла выданне Hürriyet.У ноч на сераду, 15 мая, турэцкі прэзідэнт Таіп Эрдаган правёў экстранае пасяджэнне з кіраўніцтвам сілавых ведамстваў пасля папярэджання аб тым, што магчыма спроба дзяржаўнага перавароту ў праваахоўных органах.Раней былі затрыманы і звольнены супрацоўнікі паліцыі ўпраўлення бяспекі Анкары, іх абвінавацілі ў сувязях са злачыннай арганізацыяй.Саратнік турэцкага прэзідэнта – кіраўнік партыі Нацыяналістычны рух Дэўлет Бахчэлі – заявіў, што сітуацыя можа сведцыь аб антыдзяржаўнай змове і пры гэтым нельга абысціся толькі адхіленнем ад службы некалькіх паліцэйскіх.Ён таксама падчас выступлення на пасяджэнні партыі ў аўторак, 14 мая, папярэдзіў, што ў Турцыі магчыма паўтарэнне падзей 2016 года.Hürriyet піша, што расследаванне праводзіцца па абвінавачанні ў змове з мэтай учынення злачынства. Паводле інфармацыі газеты, артыкул Крымінальнага кодэкса, на падставе якога ідуць следчыя дзеянні, уключае ў тым ліку стварэнне арганізацыі для ўчынення злачынства супраць бяспекі і канстытуцыйнага ладу рэспублікі.Спроба дзяржперавароту ў ТурцыіСпроба дзяржаўнага перавароту здарылася ў Турцыі 15 ліпеня 2016 года. У выніку загінулі звыш 245 чалавек, каля 3 тысяч атрымалі раненні. Быў уведзены рэжым надзвычайнага становішча.За час яго дзеяння па падазрэнні ў датычнасці да спробы дзяржперавароту было арыштавана больш за 200 тысяч чалавек, звольнена з пасад больш за 130 тысяч дзяржслужачых. Таксама былі зачынены 12 няўрадавых арганізацый, тры газеты і адзін тэлеканал. Пажыццёвае зняволенне за спробу дзяржперавароту атрымалі 28 чалавек.Акрамя таго, у краіне дзейнічалі абмежаванні на правядзенне мітынгаў і некаторых масавых мерапрыемстваў, а сілавыя ведамствы атрымалі больш шырокія правы.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20240401/apaztsyya-peramagae-na-vybarakh-u-myastsovyya-organy-samakravannya--turtsy-1085064426.html
турцыя
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/02/06/1071960369_72:0:1209:853_1920x0_80_0_0_8bf0a2c76e7b8d98811b27c093ad8c81.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
турцыя, дзяржаўны пераварот, у свеце, палітыка, бяспека, навіны , рэджэп таіп эрдаган
турцыя, дзяржаўны пераварот, у свеце, палітыка, бяспека, навіны , рэджэп таіп эрдаган
Улады Турцыі праводзяць расследаванне магчымай змовы
У рэспубліцы не выключаюць, што ў Турцыі магчыма паўтарэнне падзей 2016 года.
МІНСК, 15 мая – Sputnik. Галоўная пракуратура Анкары пачала расследаванне ў сувязі з магчымай змовай па звяржэнні ўлады ў Турцыі, паведаміла выданне Hürriyet.
У ноч на сераду, 15 мая, турэцкі прэзідэнт Таіп Эрдаган правёў экстранае пасяджэнне з кіраўніцтвам сілавых ведамстваў пасля папярэджання аб тым, што магчыма спроба дзяржаўнага перавароту ў праваахоўных органах.
Раней былі затрыманы і звольнены супрацоўнікі паліцыі ўпраўлення бяспекі Анкары, іх абвінавацілі ў сувязях са злачыннай арганізацыяй.
Саратнік турэцкага прэзідэнта – кіраўнік партыі Нацыяналістычны рух Дэўлет Бахчэлі – заявіў, што сітуацыя можа сведцыь аб антыдзяржаўнай змове і пры гэтым нельга абысціся толькі адхіленнем ад службы некалькіх паліцэйскіх.
Ён таксама падчас выступлення на пасяджэнні партыі ў аўторак, 14 мая, папярэдзіў, што ў Турцыі магчыма паўтарэнне падзей 2016 года.
Hürriyet піша, што расследаванне праводзіцца па абвінавачанні ў змове з мэтай учынення злачынства. Паводле інфармацыі газеты, артыкул Крымінальнага кодэкса, на падставе якога ідуць следчыя дзеянні, уключае ў тым ліку стварэнне арганізацыі для ўчынення злачынства супраць бяспекі і канстытуцыйнага ладу рэспублікі.
Спроба дзяржперавароту ў Турцыі
Спроба дзяржаўнага перавароту здарылася ў Турцыі 15 ліпеня 2016 года. У выніку загінулі звыш 245 чалавек, каля 3 тысяч атрымалі раненні. Быў уведзены рэжым надзвычайнага становішча.
За час яго дзеяння па падазрэнні ў датычнасці да спробы дзяржперавароту было арыштавана больш за 200 тысяч чалавек, звольнена з пасад больш за 130 тысяч дзяржслужачых. Таксама былі зачынены 12 няўрадавых арганізацый, тры газеты і адзін тэлеканал. Пажыццёвае зняволенне за спробу дзяржперавароту атрымалі 28 чалавек.
Акрамя таго, у краіне дзейнічалі абмежаванні на правядзенне мітынгаў і некаторых масавых мерапрыемстваў, а сілавыя ведамствы атрымалі больш шырокія правы.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"