https://bel.sputnik.by/20240525/golas-starazhytnay-kalozhy-kal--grodne-mozhna-pachuts-novuyu-zvantsu-1086465041.html
Голас старажытнай Каложы: калі ў Гродне можна пачуць новую званіцу
Голас старажытнай Каложы: калі ў Гродне можна пачуць новую званіцу
Sputnik Беларусь
Новая званіца – гэта не копія страчанай у пасляваенны час каложскай званіцы, а сучасная пабудова, таму яе ўзвялі за межамі тэрыторыі храма. 25.05.2024, Sputnik Беларусь
2024-05-25T14:51+0300
2024-05-25T14:51+0300
2024-05-25T14:51+0300
каложская царква
помнікі архітэктуры
культура
спадчына
навіны
цiкавосткi
грамадства
турызм
гродна
у беларусі
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/05/15/1086397653_0:257:2730:1793_1920x0_80_0_0_125bdddedbc4fe171965a28ace8d2206.jpg
ГРОДНА, 25 мая – Sputnik, Іна Грышук. Новая званіца, якую пабудавалі каля самага старажытнага праваслаўнага храма Беларусі – Каложскай царквы, – абяцае стаць яшчэ адной славутасцю для турыстаў.Новая нагода, каб пабываць у Каложы – паслухаць, як тут гучаць званы.Нядзельны звонЯк распавёў настаяцель царквы айцец Аляксандр Балоннікаў, пачуць, як гучаць званы, жыхары Гродна змогуць кожную нядзелю ў 9:45 – за 15 хвілін да пачатку богаслужэння.Новую званіцу з дзевяццю званамі пачалі будаваць у канцы красавіка і завяршылі на мінулым тыдні. Гэты часовы будынак з дрэва, над дахам узвышаецца крыж, дэкарыраваны ўстаўкамі з каляровага вітражнага шкла і па стылістыцы падобны на маёлікавыя крыжы старажытнай Каложы.Храм функцыянаваў без званіцы шмат гадоў. Пытанне аб яе будаўніцтве ўзнімалася неаднаразова, бо музыка званоў лічыцца часткай урачыстых богаслужэнняў. Званіцу размясцілі на ўзвышшы – лявей ад дарожкі, якая вядзе да царквы і за межамі яе тэрыторыі. Зараз поўнасцю гатова сама званіца, але не абсталяваны лесвіца і дарожка да яе.Дзевяць званоў з унікальным дызайнамУжо зараз кожны дзень да званіцы прыходзяць турысты, каб паглядзець на яе зблізку. Пабудова агароджана, заходзіць на пляцоўку і месца званара нельга. Але збоку ёсць магчымасць разгледзець вялікія званы, зрабіць фота на памяць.Цэнтральны звон важыць 1 300 кг, бакавыя – 400 і 235 кг. Яны лічацца галоўным упрыгажэннем званіцы, маюць унікальны дызайн, адліты па індывідуальным заказе на заводзе Анісімавых у Варонежы.На цэнтральным звоне можна ўбачыць выяву вядомага гродзенскага палкаводца Давіда Гарадзенскага, святога велікамучаніка і воіна Георгія Перамаганосца. Элементамі дэкору сталі вядомыя каложскія крыжы. На самым вялікім можна прачытаць надпіс аб тым, што будаўніцтва званіцы прысвечана 80-годдзю вызвалення Беларусі ад фашысцкіх захопнікаў.На другім па велічыні звоне знаходзяцца выявы святых Барыса і Глеба, іконы Каложскай Маці Божай і Уваскрэсення Хрыстова.Трэцяя званіца ў гісторыі КаложыКаложская царква за ўсю гісторыю свайго існавання двойчы заставалася без званіцы. Першапачаткова званіца была выканана з каменя ў выглядзе прыбудовы да паўднёва-заходняй сцяны – справа ад алтарнай часткі. Яна абрынулася разам са сцяной у сярэдзіне XIX стагоддзі падчас апоўзня.У 1896 годзе страчаную сцяну замянілі драўлянай, але ўжо без званіцы. Новую званіцу пабудавалі асобна – злева ад храма. Яе можна бачыць на малюнках Напалеона Орды і іншых мастакоў канца ХІХ стагоддзя, а таксама на фатаграфіях пачатку ХХ стагоддзя. Гістарычная драўляная званіца была страчана ў ваенны ці пасляваенны час, няма інфармацыі, куды падзеліся яе званы.Каложская царква ў Гродне лічыцца адным з самых старых дзеючых храмаў краіны, ахоўваецца як помнік архітэктуры нулявой (самай вышэйшай) катэгорыі. Яна пабудавана ў канцы XII стагоддзя. Мур сцен выкананы з валуноў і плінфы – абпаленай глінянай цэглы. У сцены ўмураваны гліняныя збаны-гласнікі, якія паляпшаюць акустыку. У 2004 годзе храм быў уключаны ў лік кандыдатаў на ўнясенне ў спісак сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20231021/yak-vyglyadae-budolya-kop-kalozhy--grodne-stseny-zvyal-za-pagoda-1080456357.html
гродна
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/05/15/1086397653_0:0:2730:2048_1920x0_80_0_0_ed383b98cc243b1cd6290686730a48be.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
каложская царква, помнікі архітэктуры, культура, спадчына, навіны , цiкавосткi, грамадства, турызм, гродна, у беларусі, беларусь
каложская царква, помнікі архітэктуры, культура, спадчына, навіны , цiкавосткi, грамадства, турызм, гродна, у беларусі, беларусь
Голас старажытнай Каложы: калі ў Гродне можна пачуць новую званіцу
Новая званіца – гэта не копія страчанай у пасляваенны час каложскай званіцы, а сучасная пабудова, таму яе ўзвялі за межамі тэрыторыі храма.
ГРОДНА, 25 мая – Sputnik, Іна Грышук. Новая званіца, якую пабудавалі каля самага старажытнага праваслаўнага храма Беларусі – Каложскай царквы, – абяцае стаць яшчэ адной славутасцю для турыстаў.
Новая нагода, каб пабываць у Каложы – паслухаць, як тут гучаць званы.
Як распавёў настаяцель царквы айцец Аляксандр Балоннікаў, пачуць, як гучаць званы, жыхары Гродна змогуць кожную нядзелю ў 9:45 – за 15 хвілін да пачатку богаслужэння.
Новую званіцу з дзевяццю званамі пачалі будаваць у канцы красавіка і завяршылі на мінулым тыдні. Гэты часовы будынак з дрэва, над дахам узвышаецца крыж, дэкарыраваны ўстаўкамі з каляровага вітражнага шкла і па стылістыцы падобны на маёлікавыя крыжы старажытнай Каложы.
Храм функцыянаваў без званіцы шмат гадоў. Пытанне аб яе будаўніцтве ўзнімалася неаднаразова, бо музыка званоў лічыцца часткай урачыстых богаслужэнняў. Званіцу размясцілі на ўзвышшы – лявей ад дарожкі, якая вядзе да царквы і за межамі яе тэрыторыі. Зараз поўнасцю гатова сама званіца, але не абсталяваны лесвіца і дарожка да яе.
Дзевяць званоў з унікальным дызайнам
Ужо зараз кожны дзень да званіцы прыходзяць турысты, каб паглядзець на яе зблізку. Пабудова агароджана, заходзіць на пляцоўку і месца званара нельга. Але збоку ёсць магчымасць разгледзець вялікія званы, зрабіць фота на памяць.
Цэнтральны звон важыць 1 300 кг, бакавыя – 400 і 235 кг. Яны лічацца галоўным упрыгажэннем званіцы, маюць унікальны дызайн, адліты па індывідуальным заказе на заводзе Анісімавых у Варонежы.
На цэнтральным звоне можна ўбачыць выяву вядомага гродзенскага палкаводца Давіда Гарадзенскага, святога велікамучаніка і воіна Георгія Перамаганосца. Элементамі дэкору сталі вядомыя каложскія крыжы. На самым вялікім можна прачытаць надпіс аб тым, што будаўніцтва званіцы прысвечана 80-годдзю вызвалення Беларусі ад фашысцкіх захопнікаў.
На другім па велічыні звоне знаходзяцца выявы святых Барыса і Глеба, іконы Каложскай Маці Божай і Уваскрэсення Хрыстова.
Трэцяя званіца ў гісторыі Каложы
Каложская царква за ўсю гісторыю свайго існавання двойчы заставалася без званіцы. Першапачаткова званіца была выканана з каменя ў выглядзе прыбудовы да паўднёва-заходняй сцяны – справа ад алтарнай часткі. Яна абрынулася разам са сцяной у сярэдзіне XIX стагоддзі падчас апоўзня.
У 1896 годзе страчаную сцяну замянілі драўлянай, але ўжо без званіцы. Новую званіцу пабудавалі асобна – злева ад храма. Яе можна бачыць на малюнках Напалеона Орды і іншых мастакоў канца ХІХ стагоддзя, а таксама на фатаграфіях пачатку ХХ стагоддзя. Гістарычная драўляная званіца была страчана ў ваенны ці пасляваенны час, няма інфармацыі, куды падзеліся яе званы.
Каложская царква ў Гродне лічыцца адным з самых старых дзеючых храмаў краіны, ахоўваецца як помнік архітэктуры нулявой (самай вышэйшай) катэгорыі. Яна пабудавана ў канцы XII стагоддзя. Мур сцен выкананы з валуноў і плінфы – абпаленай глінянай цэглы. У сцены ўмураваны гліняныя збаны-гласнікі, якія паляпшаюць акустыку. У 2004 годзе храм быў уключаны ў лік кандыдатаў на ўнясенне ў спісак сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте" 21 кастрычніка 2023, 12:51