https://bel.sputnik.by/20240527/zdacha-tse--tst-startue-snnya--belarus-1086561846.html
Здача ЦЭ і ЦТ стартуе сёння ў Беларусі
Здача ЦЭ і ЦТ стартуе сёння ў Беларусі
Sputnik Беларусь
Цяперашніх 11-класнікаў чакаюць два цэнтралізаваныя экзамены, а выпускнікі мінулых гадоў, якія плануюць паступаць у вышэйшыя навучальныя ўстановы, здадуць тры... 27.05.2024, Sputnik Беларусь
2024-05-27T09:26+0300
2024-05-27T09:26+0300
2024-05-27T09:28+0300
абітурыент – 2024
цт
цэ
абітурыенты
грамадства
выпускнікі
навіны
у беларусі
беларусь
вну
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/06/0e/1063625468_0:161:3071:1888_1920x0_80_0_0_72371cdd28e76d5a99e4f7b2f1786fc3.jpg
МІНСК, 27 мая – Sputnik. Здача выпускных экзаменаў у беларускіх выпускнікоў школ пачынаецца ў панядзелак, паведамляе Sputnik.У панядзелак, 27 мая, 11-класнікі здадуць цэнтралізаваны экзамен (ЦЭ) па адным прадмеце на выбар. Гэта можа быць грамадазнаўства, матэматыка, біялогія, фізіка, біялогія, хімія, гісторыя Беларусі, геаграфія, сусветная гісторыя ці замежная мова.Таксама сёння выпускнікі мінулых гадоў і каледжаў змогуць здаць цэнтралізаванае тэсціраванне (ЦТ) па гэтых жа прадметах.У чацвер, 30 мая, выпускнікоў 11 класаў чакае здача ЦЭ па беларускай ці рускай мове. У гэты ж дзень выпускнікі мінулых гадоў і каледжаў змогуць здаць ЦТ па рускай і беларускай мовах.Нагадаем, што ЦЭ з’яўляецца адначасова выпускным і ўступным экзаменам у ВНУ. Таксама для паступлення абітурыентам неабходна здаць яшчэ адно ЦТ. Зрабіць гэта яны змогуць 3 і 6 чэрвеня.Што можна і нельга на ЦЭ/ЦТЦэнтралізаваны экзамен, як і ЦТ, праводзіцца ў пункце здачы – як правіла, гэта ўніверсітэт або каледж.Таму школьнікі павінны ўзяць з сабой пропуск у пункт здачы экзамену, які яны загадзя атрымалі, пашпарт, ручку (капілярную або чорную геліевую) і просты калькулятар (пры здачы экзмаену па фізіцы або хіміі).Усе лішнія рэчы, у тым ліку тэлефоны, пры ўваходзе ў пункт здачы экзамену здаюцца. Карыстанне шпаргалкамі і іншымі сродкамі дапамогі падчас выпрабавання забаронена, за гэта выпускнікі школ выключаюцца з аўдыторыі.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20240519/mnadukatsy-kolkasts-byudzhetnykh-mestsa-u-vnu-u-2024-godze-pavyalchylasya-1086313292.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/06/0e/1063625468_170:0:2901:2048_1920x0_80_0_0_02443c34756e373ee5c210b89920365f.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
цт, цэ, абітурыенты, грамадства, выпускнікі, навіны , у беларусі, беларусь, вну, адукацыя
цт, цэ, абітурыенты, грамадства, выпускнікі, навіны , у беларусі, беларусь, вну, адукацыя
Здача ЦЭ і ЦТ стартуе сёння ў Беларусі
09:26 27.05.2024 (абноўлена: 09:28 27.05.2024) Цяперашніх 11-класнікаў чакаюць два цэнтралізаваныя экзамены, а выпускнікі мінулых гадоў, якія плануюць паступаць у вышэйшыя навучальныя ўстановы, здадуць тры тэсціраванні.
МІНСК, 27 мая – Sputnik. Здача выпускных экзаменаў у беларускіх выпускнікоў школ пачынаецца ў панядзелак, паведамляе Sputnik.
У панядзелак, 27 мая, 11-класнікі здадуць цэнтралізаваны экзамен (ЦЭ) па адным прадмеце на выбар. Гэта можа быць грамадазнаўства, матэматыка, біялогія, фізіка, біялогія, хімія, гісторыя Беларусі, геаграфія, сусветная гісторыя ці замежная мова.
Таксама сёння выпускнікі мінулых гадоў і каледжаў змогуць здаць цэнтралізаванае тэсціраванне (ЦТ) па гэтых жа прадметах.
У чацвер, 30 мая, выпускнікоў 11 класаў чакае здача ЦЭ па беларускай ці рускай мове. У гэты ж дзень выпускнікі мінулых гадоў і каледжаў змогуць здаць ЦТ па рускай і беларускай мовах.
Нагадаем, што ЦЭ з’яўляецца адначасова выпускным і ўступным экзаменам у ВНУ. Таксама для паступлення абітурыентам неабходна здаць яшчэ адно ЦТ. Зрабіць гэта яны змогуць 3 і 6 чэрвеня.
Што можна і нельга на ЦЭ/ЦТ
Цэнтралізаваны экзамен, як і ЦТ, праводзіцца ў пункце здачы – як правіла, гэта ўніверсітэт або каледж.
Таму школьнікі павінны ўзяць з сабой пропуск у пункт здачы экзамену, які яны загадзя атрымалі, пашпарт, ручку (капілярную або чорную геліевую) і просты калькулятар (пры здачы экзмаену па фізіцы або хіміі).
Усе лішнія рэчы, у тым ліку тэлефоны, пры ўваходзе ў пункт здачы экзамену здаюцца. Карыстанне шпаргалкамі і іншымі сродкамі дапамогі падчас выпрабавання забаронена, за гэта выпускнікі школ выключаюцца з аўдыторыі.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"