https://bel.sputnik.by/20240605/try-belaruskya-vnu-vayshl--top-1500-lepshykh-unversteta-svetu-1086867279.html
Тры беларускія ВНУ ўвайшлі ў топ-1500 лепшых універсітэтаў свету
Тры беларускія ВНУ ўвайшлі ў топ-1500 лепшых універсітэтаў свету
Sputnik Беларусь
Лідарамі рэйтынгу сталі амерыканскія і англійскія вышэйшыя школы: Масачусецкі тэхналагічны інстытут, Імперскі каледж Лондана і Оксфардскі ўніверсітэт. 05.06.2024, Sputnik Беларусь
2024-06-05T13:04+0300
2024-06-05T13:04+0300
2024-06-05T13:04+0300
бду
рэйтынг
рэйтынг сусветных вну
навіны
вну
адукацыя
грамадства
у свеце
у беларусі
беларусь
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/09/01/1066391265_0:67:1281:787_1920x0_80_0_0_67e572fcada827c00cf3ba9d34da7566.jpg
МІНСК, 5 чэр – Sputnik. Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт заняў 387-е месца ў адным з самых аўтарытэтных рэйтынгаў ВНУ свету QS, паведамілі Sputnik у прэс-службе БДУ.У леташняй версіі вядучы ўніверсітэт Беларусі займаў такую ж пазіцыю. У рэйтынг, які ранжыруе 1 503 вышэйшыя навучальныя ўстановы ў свеце, трапілі яшчэ дзве беларускія ВНУ: БНТУ прадстаўлены ў групе 801-850, БДУІР – у групе 1201-1400.Лідарамі рэйтынгу сталі амерыканскія і англійскія вышэйшыя школы: Масачусецкі тэхналагічны інстытут, Імперскі каледж Лондана і Оксфардскі ўніверсітэт.У мінулым годзе сістэма QS World University Rankings памяняла методыку ацэньвання дзейнасці ВНУ."Акрамя колькасных характарыстык адукацыйнага працэсу, універсітэты сталі разглядацца з пазіцыі ўплыву на фарміраванне ўстойлівага свету", - адзначылі ў БДУ.У дадзены момант рэйтынг уключае ў сябе дзевяць асноўных крытэрыяў:Па шэрагу крытэрыяў Белдзяржуніверсітэт палепшыў свае пазіцыі. У катэгорыі "доля замежных выкладчыкаў" ён размясціўся на 250-м месцы, узняўшыся на 44 радкі. Таксама на 19 пунктаў ВНУ вырасла па паказчыку "акадэмічная рэпутацыя".Нагадаем, што рэйтынг QS разам з Шанхайскім і THE (Times Higher Education) уваходзіць у "вялікую тройку" самых аўтарытэтных сусветных топаў універсітэтаў. Усяго ў свеце дзейнічае 15 глабальных рэйтынгаў для класічных ВНУ. БДУ прысутнічае ў дзевяці з іх.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20240311/bdu-z-2024-goda-pachne-rykhtavats-perakladchyka-kranaznatsa-1084379862.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/09/01/1066391265_70:0:1209:854_1920x0_80_0_0_acddb98874b35d4297a7e31ee388f4cb.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
бду, рэйтынг, рэйтынг сусветных вну, навіны , вну, адукацыя, грамадства, у свеце, у беларусі, беларусь
бду, рэйтынг, рэйтынг сусветных вну, навіны , вну, адукацыя, грамадства, у свеце, у беларусі, беларусь
Тры беларускія ВНУ ўвайшлі ў топ-1500 лепшых універсітэтаў свету
Лідарамі рэйтынгу сталі амерыканскія і англійскія вышэйшыя школы: Масачусецкі тэхналагічны інстытут, Імперскі каледж Лондана і Оксфардскі ўніверсітэт.
МІНСК, 5 чэр – Sputnik. Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт заняў 387-е месца ў адным з самых аўтарытэтных рэйтынгаў ВНУ свету QS, паведамілі Sputnik у прэс-службе БДУ.
У леташняй версіі вядучы ўніверсітэт Беларусі займаў такую ж пазіцыю. У рэйтынг, які ранжыруе 1 503 вышэйшыя навучальныя ўстановы ў свеце, трапілі яшчэ дзве беларускія ВНУ: БНТУ прадстаўлены ў групе 801-850, БДУІР – у групе 1201-1400.
Лідарамі рэйтынгу сталі амерыканскія і англійскія вышэйшыя школы: Масачусецкі тэхналагічны інстытут, Імперскі каледж Лондана і Оксфардскі ўніверсітэт.
У мінулым годзе сістэма QS World University Rankings памяняла методыку ацэньвання дзейнасці ВНУ.
"Акрамя колькасных характарыстык адукацыйнага працэсу, універсітэты сталі разглядацца з пазіцыі ўплыву на фарміраванне ўстойлівага свету", - адзначылі ў БДУ.
У дадзены момант рэйтынг уключае ў сябе дзевяць асноўных крытэрыяў:
цытаванне навуковых прац супрацоўнікаў ВНУ;
колькасць студэнтаў на аднаго выкладчыка;
доля студэнтаў-замежнікаў;
доля замежных выкладчыкаў;
вынікі працаўладкавання выпускнікоў;
вынікі апытання работадаўцаў;
вынікі апытання акадэмічных экспертаў;
міжнароднае навуковае супрацоўніцтва;
Па шэрагу крытэрыяў Белдзяржуніверсітэт палепшыў свае пазіцыі. У катэгорыі "доля замежных выкладчыкаў" ён размясціўся на 250-м месцы, узняўшыся на 44 радкі. Таксама на 19 пунктаў ВНУ вырасла па паказчыку "акадэмічная рэпутацыя".
Нагадаем, што рэйтынг QS разам з Шанхайскім і THE (Times Higher Education) уваходзіць у "вялікую тройку" самых аўтарытэтных сусветных топаў універсітэтаў. Усяго ў свеце дзейнічае 15 глабальных рэйтынгаў для класічных ВНУ. БДУ прысутнічае ў дзевяці з іх.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"