https://bel.sputnik.by/20240610/khrenn-udzel-belarus--yadzernykh-vuchennyakh-ne-nyase-pagrozy-nshym-kranam-1087011083.html
Хрэнін: удзел Беларусі ў ядзерных вучэннях не нясе пагрозы іншым краінам
Хрэнін: удзел Беларусі ў ядзерных вучэннях не нясе пагрозы іншым краінам
Sputnik Беларусь
Беларусь аналізуе агрэсіўныя выпады заходніх палітыкаў і паслядоўна ўмацоўвае свой абарончы патэнцыял, адзначыў кіраўнік Мінабароны. 10.06.2024, Sputnik Беларусь
2024-06-10T12:58+0300
2024-06-10T12:58+0300
2024-06-10T13:03+0300
ядзерная зброя ў беларусі
ядзерная зброя
віктар хрэнін
міністэрства абароны рб
бяспека
навіны
у беларусі
беларусь
саюзная дзяржава
ваенныя вучэнні
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/05/10/1086244599_0:161:3071:1888_1920x0_80_0_0_853032d6e6f491a54b446b74c0ccafe6.jpg
МІНСК, 10 чэр – Sputnik. Удзел Беларусі ў сумесных з Расіяй вучэннях па выкарыстанні ядзернай зброі не нясе пагрозы іншым краінам, аб гэтым заявіў міністр абароны краіны Віктар Хрэнін.Беларускія вайскоўцы бяруць удзел у другім этапе вучэнняў з нестратэгічнымі ядзернымі сіламі расійскіх Узброеных сіл у адпаведнасці з рашэннем прэзідэнтаў Беларусі і Расіі.Хрэнін адзначыў, што пасля няўдалых спроб краін Захаду ўцягнуць Беларусь у "эпідэмію" каляровых рэвалюцый, некаторыя "гарачыя галовы" выношваюць планы выкарыстаць ваенную сілу супраць краіны. Прычым, як удакладніў міністр, прадстаўнікі некаторых краін ужо заяўляюць аб дазволе нанясення ўдараў заходняй зброяй, якая была перададзена Украіне, па тэрыторыі Расіі.Кіраўнік ведамства нагадаў прыклад кіраўніка МЗС Літвы Габрыэлюса Ландсбергіса, які фактычна заклікаў наносіць удары па ваенных аб’ектах Расіі, якія знаходзяцца на тэрыторыі Беларусі.Вучэнні ў інтарэсах нацыянальнай бяспекіБеларусь і Расія, як дадаў кіраўнік Мінабароны, дзейнічаюць на апярэджанне і планава павышаюць гатоўнасць да выкарыстання "зброі адплаты". Такія мерапрыемствы таксама з’яўляюцца магчымасцю ацаніць узровень падрыхтоўкі Узброеных сіл да гарантавання бяспекі.Хрэнін асабліва падкрэсліў, што сумесныя з Расіяй вучэнні па падрыхтоўцы да выкарыстання нестратэгічнай ядзернай зброі з’яўляюцца планавымі і праводзяцца ў інтарэсах забеспячэння нацыянальнай бяспекі.Ён дадаў, што Беларусь – мірная дзяржава, якая нікому не пагражае і не імкнецца да якой-небудзь канфрантацыі.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20240608/maltsa-yadzerny-parason-z-rasyay-garantue-byaspeku-belarus-1086810839.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/05/10/1086244599_170:0:2901:2048_1920x0_80_0_0_a5c190057e603727ecb9d5000cf40279.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
ядзерная зброя, віктар хрэнін, міністэрства абароны рб, бяспека, навіны , у беларусі, беларусь, саюзная дзяржава, ваенныя вучэнні
ядзерная зброя, віктар хрэнін, міністэрства абароны рб, бяспека, навіны , у беларусі, беларусь, саюзная дзяржава, ваенныя вучэнні
Хрэнін: удзел Беларусі ў ядзерных вучэннях не нясе пагрозы іншым краінам
12:58 10.06.2024 (абноўлена: 13:03 10.06.2024) Беларусь аналізуе агрэсіўныя выпады заходніх палітыкаў і паслядоўна ўмацоўвае свой абарончы патэнцыял, адзначыў кіраўнік Мінабароны.
МІНСК, 10 чэр – Sputnik. Удзел Беларусі ў сумесных з Расіяй вучэннях па выкарыстанні ядзернай зброі не нясе пагрозы іншым краінам, аб гэтым заявіў міністр абароны краіны Віктар Хрэнін.
Беларускія вайскоўцы бяруць удзел у другім этапе вучэнняў з нестратэгічнымі ядзернымі сіламі расійскіх Узброеных сіл у адпаведнасці з рашэннем прэзідэнтаў Беларусі і Расіі.
"Сучасныя рэаліі паказваюць, што кіраўніцтва заходніх краін вядзе бескампрамісную агрэсіўную палітыку ў галіне ваеннай дзейнасці і дэманструе адсутнасць гатоўнасці да канструктыўнага дыялогу, што, несумненна, толькі ўзмацняе градус напружанасці ў рэгіёне", - цытуе прэс-служба Мінабароны словы кіраўніка ведамства.
Хрэнін адзначыў, што пасля няўдалых спроб краін Захаду ўцягнуць Беларусь у "эпідэмію" каляровых рэвалюцый, некаторыя "гарачыя галовы" выношваюць планы выкарыстаць ваенную сілу супраць краіны. Прычым, як удакладніў міністр, прадстаўнікі некаторых краін ужо заяўляюць аб дазволе нанясення ўдараў заходняй зброяй, якая была перададзена Украіне, па тэрыторыі Расіі.
Кіраўнік ведамства нагадаў прыклад кіраўніка МЗС Літвы Габрыэлюса Ландсбергіса, які фактычна заклікаў наносіць удары па ваенных аб’ектах Расіі, якія знаходзяцца на тэрыторыі Беларусі.
"Мы адсочваем і аналізуем усе гэтыя агрэсіўныя выпады, паслядоўна ўмацоўваем свой абарончы патэнцыял. І наш удзел у другім этапе вучэння Узброеных Сіл Расійскай Федэрацыі па выкарыстанні нестратэгічнай ядзернай зброі – таму пацвярджэнне", - сказаў Хрэнін.
Вучэнні ў інтарэсах нацыянальнай бяспекі
Беларусь і Расія, як дадаў кіраўнік Мінабароны, дзейнічаюць на апярэджанне і планава павышаюць гатоўнасць да выкарыстання "зброі адплаты". Такія мерапрыемствы таксама з’яўляюцца магчымасцю ацаніць узровень падрыхтоўкі Узброеных сіл да гарантавання бяспекі.
Хрэнін асабліва падкрэсліў, што сумесныя з Расіяй вучэнні па падрыхтоўцы да выкарыстання нестратэгічнай ядзернай зброі з’яўляюцца планавымі і праводзяцца ў інтарэсах забеспячэння нацыянальнай бяспекі.
"У нас няма мэты па стварэнні якой-небудзь напружанасці ў пытаннях забеспячэння рэгіянальнай бяспекі. Мы не праецыруем адпаведныя ваенныя пагрозы на трэція краіны або на каго-небудзь", - заявіў міністр абароны.
Ён дадаў, што Беларусь – мірная дзяржава, якая нікому не пагражае і не імкнецца да якой-небудзь канфрантацыі.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"