https://bel.sputnik.by/20240611/mnabarony-rf-rasya--belarus-pachal-drug-etap-vuchennya-pa-vykarystann-tyaz-1087041589.html
Мінабароны РФ: Расія і Беларусь пачалі другі этап вучэнняў па выкарыстанні ТЯЗ
Мінабароны РФ: Расія і Беларусь пачалі другі этап вучэнняў па выкарыстанні ТЯЗ
Sputnik Беларусь
Першы этап вучэнняў з практычнай адпрацоўкай пытанняў падрыхтоўкі і выкарыстання тактычнай ядзернай зброі пачаўся ў Расіі 21 мая. 11.06.2024, Sputnik Беларусь
2024-06-11T10:07+0300
2024-06-11T10:07+0300
2024-06-11T10:07+0300
ядзерная зброя ў беларусі
ядзерная зброя
саюзная дзяржава
у беларусі
беларусь
расія
бяспека
навіны
міністэрства абароны рф
ваенныя вучэнні
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/05/16/1086424403_0:0:1920:1080_1920x0_80_0_0_462d51780061353b595b25274fa8d4a7.jpg
МІНСК, 11 чэр – Sputnik. Расійскія і беларускія вайскоўцы адпрацуюць пытанні сумеснай падрыхтоўкі да баявога ўжывання нестратэгічнай ядзернай зброі, паведаміла расійскае абароннае ведамства.Манеўры праводзяцца ў мэтах безумоўнага забеспячэння суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці Саюзнай дзяржавы, адзначае мінабароны.Вучэнні з ТЯЗЯк раней паведамлялася, першы этап вучэнняў, на якім адпрацоўвалася падрыхтоўка і ўжыванне нестратэгічнай ядзернай зброі, пачаўся ў Расіі 21 мая.Падчас яго ракетныя злучэнні Паўднёвай ваеннай акругі адпрацавалі атрыманне навучальных спецбоепрыпасаў для ракетнага комплексу "Искандер".Таксама былі адпрацаваны пытанні ўтойлівага прасоўвання ў "сакрэтны" раён для таго, каб падрыхтавацца да ажыццяўлення ракетных пускаў. Акрамя гэтага, на першым этапе вучэнняў авіяцыя ПКС РФ трэніраваліся рыхтаваць гіпергукавыя ракеты "Кинжал".Па задуме вучэнняў, былі ажыццёўлены вылеты ў прызначаныя раёны патрулявання.Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін адзначаў, што вучэнні па адпрацоўцы ўжывання ТЯЗ будуць праводзіцца ў тры этапы, і менавіта на другім этапе манеўраў да іх далучацца беларускія вайскоўцы.Кіраўнікі дзвюх дзяржаў аддалі адпаведныя распараджэнні генштабам і міністэрствам абароны.Сумесныя манеўрыПрэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падчас аднаго з нядаўніх візітаў у Маскву, гаворачы аб важнасці правядзення ваенных вучэнняў, заяўляў, што дзве краіны вырашылі сінхранізаваць вучэнні з ТЯЗ на другім і трэцім этапах.Першы этап вучэнняў беларускія і расійскія вайскоўцы праводзілі паасобна.Таксама 9 мая гэтага года Лукашэнка заявіў, што для таго, каб умець выкарыстоўваць тактычную ядзерную зброю, трэба трэніравацца."Ідзе эскалацыя напружанасці. Што ў гэтай сітуацыі рабіць? Трэба трымаць порах сухім, у тым ліку і гэта смяротная зброя", - падкрэсліў прэзідэнт Беларусі.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20240610/khrenn-udzel-belarus--yadzernykh-vuchennyakh-ne-nyase-pagrozy-nshym-kranam-1087011083.html
беларусь
расія
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/05/16/1086424403_240:0:1680:1080_1920x0_80_0_0_57a9c35a4e6182bcc8f4d0ea92e813e5.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
ядзерная зброя, саюзная дзяржава, у беларусі, беларусь, расія, бяспека, навіны , міністэрства абароны рф, ваенныя вучэнні
ядзерная зброя, саюзная дзяржава, у беларусі, беларусь, расія, бяспека, навіны , міністэрства абароны рф, ваенныя вучэнні
Мінабароны РФ: Расія і Беларусь пачалі другі этап вучэнняў па выкарыстанні ТЯЗ
Першы этап вучэнняў з практычнай адпрацоўкай пытанняў падрыхтоўкі і выкарыстання тактычнай ядзернай зброі пачаўся ў Расіі 21 мая.
МІНСК, 11 чэр – Sputnik. Расійскія і беларускія вайскоўцы адпрацуюць пытанні сумеснай падрыхтоўкі да баявога ўжывання нестратэгічнай ядзернай зброі, паведаміла расійскае абароннае ведамства.
"На вучэннях будуць адпрацаваны пытанні гатоўнасці асабовага складу і тэхнікі падраздзяленняў часцей баявога выкарыстання нестратэгічнай ядзернай зброі дзвюх краін", - гаворыцца ў паведамленні мінабароны Расіі.
Манеўры праводзяцца ў мэтах безумоўнага забеспячэння суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці Саюзнай дзяржавы, адзначае мінабароны.
Як раней паведамлялася, першы этап вучэнняў, на якім адпрацоўвалася падрыхтоўка і ўжыванне нестратэгічнай ядзернай зброі, пачаўся ў Расіі 21 мая.
Падчас яго ракетныя злучэнні Паўднёвай ваеннай акругі адпрацавалі атрыманне навучальных спецбоепрыпасаў для ракетнага комплексу "Искандер".
Таксама былі адпрацаваны пытанні ўтойлівага прасоўвання ў "сакрэтны" раён для таго, каб падрыхтавацца да ажыццяўлення ракетных пускаў. Акрамя гэтага, на першым этапе вучэнняў авіяцыя ПКС РФ трэніраваліся рыхтаваць гіпергукавыя ракеты "Кинжал".
Па задуме вучэнняў, былі ажыццёўлены вылеты ў прызначаныя раёны патрулявання.
Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін адзначаў, што вучэнні па адпрацоўцы ўжывання ТЯЗ будуць праводзіцца ў тры этапы, і менавіта на другім этапе манеўраў да іх далучацца беларускія вайскоўцы.
Кіраўнікі дзвюх дзяржаў аддалі адпаведныя распараджэнні генштабам і міністэрствам абароны.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падчас аднаго з нядаўніх візітаў у Маскву, гаворачы аб важнасці правядзення ваенных вучэнняў, заяўляў, што дзве краіны вырашылі сінхранізаваць вучэнні з ТЯЗ на другім і трэцім этапах.
Першы этап вучэнняў беларускія і расійскія вайскоўцы праводзілі паасобна.
Таксама 9 мая гэтага года Лукашэнка заявіў, што для таго, каб умець выкарыстоўваць тактычную ядзерную зброю, трэба трэніравацца.
"Ідзе эскалацыя напружанасці. Што ў гэтай сітуацыі рабіць? Трэба трымаць порах сухім, у тым ліку і гэта смяротная зброя", - падкрэсліў прэзідэнт Беларусі.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"