https://bel.sputnik.by/20240612/galochanka-ab-dzyarzhpragramakh-za-lchbam-khavayutstsa-ne-tolk-dasyagnenn-1087092526.html
Галоўчанка аб дзяржпраграмах: за лічбамі хаваюцца не толькі дасягненні
Галоўчанка аб дзяржпраграмах: за лічбамі хаваюцца не толькі дасягненні
Sputnik Беларусь
За тры гады на дзяржаўныя праграмы выдаткавана амаль 400 млрд рублёў, трэць з якіх – бюджэтныя сродкі. 12.06.2024, Sputnik Беларусь
2024-06-12T17:52+0300
2024-06-12T17:52+0300
2024-06-12T17:52+0300
раман галоўчанка
савет міністраў рб
навіны
эканоміка
у беларусі
беларусь
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/08/09/1078367569_0:41:1200:716_1920x0_80_0_0_3d1845759c8ca78562998cef4e976b56.jpg
МІНСК, 12 чэр – Sputnik. У бягучай пяцігодцы ў Беларусі рэалізуюцца 29 дзяржпраграм, паведаміў прэм’ер-міністр краіны Раман Галоўчанка на пасяджэнні прэзідыума Саўміна, прысвечаным пытанням эфектыўнасці рэалізацыі дзяржпраграм у 2021-2023 гадах, перадае карэспандэнт Sputnik.Кіраўнік урада ўдакладніў, што за тры гады на гэтыя праграмы накіравана амаль 400 млрд рублёў, трэць з гэтай сумы складаюць бюджэтныя сродкі.Паводле слоў Галоўчанкі, у цэлым статыстыка станоўча характарызуе ход рэалізацыі дзяржпраграм, хаця недахопы ўсё ж ёсць.Ён паведаміў, што, паводле выніковай справаздачы міжведамаснай камісіі пры Мінэканомікі, 62% праграм прызнаны высокаэфектыўнымі і эфектыўнымі."Па астатніх эфектыўнасць ацэньваецца як сярэдняя. Нізкаэфектыўных і неэфектыўных праграм няма", - дадаў кіраўнік урада.ДасягненніПрэм’ер падкрэсліў, што дзякуючы дзяржпраграмам пабудавана амаль 13 млн кв. м жылля, у тым ліку 600 тыс арэнднага.Уведзены ў эксплуатацыю 95 аб’ектаў аховы здароўя, 41 дзіцячы сад, 15 школ. Пабудавана і адрамантавана каля 8 тыс км дарог.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20230530/galochanka-raskaza-ab-khodze-vykanannya-dzyarzhpragram-1076112608.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/08/09/1078367569_35:0:1102:800_1920x0_80_0_0_c97b28ed18d0aa1844ae18f78f9926f8.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
раман галоўчанка, савет міністраў рб, навіны , эканоміка, у беларусі, беларусь
раман галоўчанка, савет міністраў рб, навіны , эканоміка, у беларусі, беларусь
Галоўчанка аб дзяржпраграмах: за лічбамі хаваюцца не толькі дасягненні
За тры гады на дзяржаўныя праграмы выдаткавана амаль 400 млрд рублёў, трэць з якіх – бюджэтныя сродкі.
МІНСК, 12 чэр – Sputnik. У бягучай пяцігодцы ў Беларусі рэалізуюцца 29 дзяржпраграм, паведаміў прэм’ер-міністр краіны Раман Галоўчанка на пасяджэнні прэзідыума Саўміна, прысвечаным пытанням эфектыўнасці рэалізацыі дзяржпраграм у 2021-2023 гадах, перадае карэспандэнт Sputnik.
Кіраўнік урада ўдакладніў, што за тры гады на гэтыя праграмы накіравана амаль 400 млрд рублёў, трэць з гэтай сумы складаюць бюджэтныя сродкі.
Паводле слоў Галоўчанкі, у цэлым статыстыка станоўча характарызуе ход рэалізацыі дзяржпраграм, хаця недахопы ўсё ж ёсць.
"...За імі (за лічбамі - Sputnik), як звычайна, хаваюцца не толькі дасягненні, але і недахопы... Мяркуючы па матэрыялах, усё, увогуле, добра", - сказаў прэм’ер-міністр.
Ён паведаміў, што, паводле выніковай справаздачы міжведамаснай камісіі пры Мінэканомікі, 62% праграм прызнаны высокаэфектыўнымі і эфектыўнымі.
"Па астатніх эфектыўнасць ацэньваецца як сярэдняя. Нізкаэфектыўных і неэфектыўных праграм няма", - дадаў кіраўнік урада.
Прэм’ер падкрэсліў, што дзякуючы дзяржпраграмам пабудавана амаль 13 млн кв. м жылля, у тым ліку 600 тыс арэнднага.
Уведзены ў эксплуатацыю 95 аб’ектаў аховы здароўя, 41 дзіцячы сад, 15 школ. Пабудавана і адрамантавана каля 8 тыс км дарог.
"У цэлым за тры гады выканана звыш 1 800 мерапрыемстваў, або больш як 80% ад планаў", - сказаў кіраўнік Саўміна.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"