https://bel.sputnik.by/20240618/lk-na-sotn-klametra-belarusy-zdayuts-setk--nshyya-nezakonnyya-snasts-1087236642.html
Лік на сотні кіламетраў: беларусы здаюць сеткі і іншыя незаконныя снасці
Лік на сотні кіламетраў: беларусы здаюць сеткі і іншыя незаконныя снасці
Sputnik Беларусь
Як паведамілі ў Дзяржінспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету, добраахвотная здача незаконных сродкаў рыбалоўства вызваляе ад адказнасці. 18.06.2024, Sputnik Беларусь
2024-06-18T11:17+0300
2024-06-18T11:17+0300
2024-06-18T11:17+0300
дзяржаўная інспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету пры прэзідэнце рб
рыба
рыбалка
меркаванне
грамадства
прырода
у беларусі
беларусь
sputnik беларусь
мультымедыйны прэс-цэнтр sputnik беларусь
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103516/26/1035162603_0:0:1600:900_1920x0_80_0_0_c70e8126e72a320c96b009519a16ddef.jpg
МІНСК, 18 чэр – Sputnik. Многія беларускія рыбакі вырашылі поўнасцю адмовіцца ад браканьерскіх прылад і добраахвотна здаюць сеткі і іншыя незаконныя снасці. У параўнанні з першым паўгоддзем 2023 года такіх прылад здадзена на 73% больш, аб гэтым у мультымедыйным прэс-цэнтры Sputnik Беларусь расказаў начальнік аддзела кантролю за аховай і выкарыстаннем аб’ектаў жывёльнага свету Дзяржаўнай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету пры прэзідэнце Рэспублікі Беларусь Уладзімір Дамбоўскі.Падобную акцыю Дзяржінспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету праводзіць не першы год. Высокія вынікі сёлетняй звязаны з новай методыкай работы інспектараў.Паводле слоў спецыяліста, асноўны ўпор быў зроблены на населеныя пункты, якія знаходзяцца недалёка ад буйных вадаёмаў – азёр і рэк."Калі адзін чалавек здаў свае сеткі, то сусед, які гэта бачыць, паступае таксама. Яшчэ раз адзначу – галоўнае – гэта прафілактыка. Расказаць людзям, што толькі разам мы можам захаваць рыбныя багацці і пакінуць іх нашым нашчадкам", - падкрэсліў ён.У первым паўгоддзі 2024 года было здадзена 5 270 сетак агульнай працягласцю каля 200 кіламетраў, а таксама яшчэ каля дзвюх тысяч іншых прылад незаконнай лоўлі (бучы, пад’ёмнікі, восці) – гэта значыць усё тое, што не дазволена правіламі рыбалоўства.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20240330/kal-rybna-dyk--yushna-abo-rybny-dzen-kalya-khatnyay-pechy-1085014681.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103516/26/1035162603_4:0:1204:900_1920x0_80_0_0_dad898ebd9b9e30c6384ad46c849997b.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
дзяржаўная інспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету пры прэзідэнце рб, рыба, рыбалка, меркаванне, грамадства, прырода, у беларусі, беларусь, sputnik беларусь, мультымедыйны прэс-цэнтр sputnik беларусь
дзяржаўная інспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету пры прэзідэнце рб, рыба, рыбалка, меркаванне, грамадства, прырода, у беларусі, беларусь, sputnik беларусь, мультымедыйны прэс-цэнтр sputnik беларусь
Лік на сотні кіламетраў: беларусы здаюць сеткі і іншыя незаконныя снасці
Як паведамілі ў Дзяржінспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету, добраахвотная здача незаконных сродкаў рыбалоўства вызваляе ад адказнасці.
МІНСК, 18 чэр – Sputnik. Многія беларускія рыбакі вырашылі поўнасцю адмовіцца ад браканьерскіх прылад і добраахвотна здаюць сеткі і іншыя незаконныя снасці. У параўнанні з першым паўгоддзем 2023 года такіх прылад здадзена на 73% больш, аб гэтым у мультымедыйным прэс-цэнтры Sputnik Беларусь расказаў начальнік аддзела кантролю за аховай і выкарыстаннем аб’ектаў жывёльнага свету Дзяржаўнай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету пры прэзідэнце Рэспублікі Беларусь Уладзімір Дамбоўскі.
Падобную акцыю Дзяржінспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету праводзіць не першы год. Высокія вынікі сёлетняй звязаны з новай методыкай работы інспектараў.
"Асноўная задача – прафілактыка. Гэта значыць зрабіць усё, каб незаконныя прылады лоўлі не трапілі на вадаём. У гэтым годзе літаральна хадзілі па дварах, праводзілі тлумачальныя гутаркі", - адзначыў Дамбоўскі.
Паводле слоў спецыяліста, асноўны ўпор быў зроблены на населеныя пункты, якія знаходзяцца недалёка ад буйных вадаёмаў – азёр і рэк.
"Калі адзін чалавек здаў свае сеткі, то сусед, які гэта бачыць, паступае таксама. Яшчэ раз адзначу – галоўнае – гэта прафілактыка. Расказаць людзям, што толькі разам мы можам захаваць рыбныя багацці і пакінуць іх нашым нашчадкам", - падкрэсліў ён.
У первым паўгоддзі 2024 года было здадзена 5 270 сетак агульнай працягласцю каля 200 кіламетраў, а таксама яшчэ каля дзвюх тысяч іншых прылад незаконнай лоўлі (бучы, пад’ёмнікі, восці) – гэта значыць усё тое, што не дазволена правіламі рыбалоўства.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"