https://bel.sputnik.by/20240618/rabochuyu-grupu-pa-pravertsy-akadem-navuk-stvorats-u-belarus-1087255528.html
Рабочую групу па праверцы Акадэміі навук створаць у Беларусі
Рабочую групу па праверцы Акадэміі навук створаць у Беларусі
Sputnik Беларусь
Беларускі лідар яшчэ ў кастрычніку мінулага года анансаваў маштабную праверку ў НАН, каб зразумець, чаму далёка не ўсе распрацоўкі вучоных даходзяць да... 18.06.2024, Sputnik Беларусь
2024-06-18T17:51+0300
2024-06-18T17:51+0300
2024-06-18T17:51+0300
нан беларусі
кдк рб
аляксандр лукашэнка
навука
навука і тэхналогіі
эканоміка
навіны
у беларусі
беларусь
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102671/03/1026710313_0:155:3001:1843_1920x0_80_0_0_db10a21bd72fb2e3d5971f8dcdf25279.jpg
МІНСК, 18 чэр – Sputnik. Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка распарадзіўся стварыць рабочую групу па аналізу дзейнасці Нацыянальнай акадэміі навук, паведамілі ў прэс-службе прэзідэнта.Група павінна будзе вывучыць рэзультатыўнасць навуковых даследаванняў і распрацовак беларускіх вучоных, ацаніць аб’ёмы экспарту навукова-тэхнічнай прадукцыі, поспехі ў імпартазамяшчальнай сферы і іншыя пытанні.Кіраваць рабочай групай будзе старшыня КДК Васіль Герасімаў. У яе склад таксама ўвойдуць аўтарытэтныя вучоныя і незалежныя эксперты. Акрамя таго, да працы могуць далучыць кіраўнікоў і спецыялістаў рэспубліканскіх органаў дзяржкіравання і іншых арганізацый.Штогод да 15 ліпеня (сёлета да 1 лістапада) група павінна будзе прадастаўляць кіраўніку дзяржавы даклад аб выніках праведзенай работы і прапановы па вырашэнні выяўленых праблем.Комплексная праверкаУ кастрычніку 2023 года прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заяўляў, што будзе праведзена комплексная праверка работы Акадэміі навук. Паводле яго слоў, неабходна даць ацэнку навуковай сферы, каб спрагназіраваць навукова-тэхнічны прагрэс на дзесяцігоддзі наперад.Беларускі лідар тады адзначыў, што НАН робіць сёння ўсё, як заяўляецца – ад беспілотнікаў, электрамабіляў да цукерак з сухога малака. Аднак па-сапраўднаму буйных і прарыўных праектаў, зважаў прэзідэнт, у навукова-тэхнічнай сферы за гэты час створана не так шмат. Да вытворчасці, паводле яго слоў, даходзяць не ўсе новыя распрацоўкі.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20240413/nan-rukhavk-u-belaruskm-elektrakary-budze-aychynny-1085313350.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102671/03/1026710313_168:0:2831:1997_1920x0_80_0_0_79ac89ee35615fdd2156fc83a93e3bc7.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
нан беларусі, кдк рб, аляксандр лукашэнка, навука, навука і тэхналогіі, эканоміка, навіны , у беларусі, беларусь
нан беларусі, кдк рб, аляксандр лукашэнка, навука, навука і тэхналогіі, эканоміка, навіны , у беларусі, беларусь
Рабочую групу па праверцы Акадэміі навук створаць у Беларусі
Беларускі лідар яшчэ ў кастрычніку мінулага года анансаваў маштабную праверку ў НАН, каб зразумець, чаму далёка не ўсе распрацоўкі вучоных даходзяць да практычнай рэалізацыі.
МІНСК, 18 чэр – Sputnik. Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка распарадзіўся стварыць рабочую групу па аналізу дзейнасці Нацыянальнай акадэміі навук, паведамілі ў прэс-службе прэзідэнта.
Група павінна будзе вывучыць рэзультатыўнасць навуковых даследаванняў і распрацовак беларускіх вучоных, ацаніць аб’ёмы экспарту навукова-тэхнічнай прадукцыі, поспехі ў імпартазамяшчальнай сферы і іншыя пытанні.
Кіраваць рабочай групай будзе старшыня КДК Васіль Герасімаў. У яе склад таксама ўвойдуць аўтарытэтныя вучоныя і незалежныя эксперты. Акрамя таго, да працы могуць далучыць кіраўнікоў і спецыялістаў рэспубліканскіх органаў дзяржкіравання і іншых арганізацый.
Штогод да 15 ліпеня (сёлета да 1 лістапада) група павінна будзе прадастаўляць кіраўніку дзяржавы даклад аб выніках праведзенай работы і прапановы па вырашэнні выяўленых праблем.
У кастрычніку 2023 года прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заяўляў, што будзе праведзена комплексная праверка работы Акадэміі навук. Паводле яго слоў, неабходна даць ацэнку навуковай сферы, каб спрагназіраваць навукова-тэхнічны прагрэс на дзесяцігоддзі наперад.
Беларускі лідар тады адзначыў, што НАН робіць сёння ўсё, як заяўляецца – ад беспілотнікаў, электрамабіляў да цукерак з сухога малака. Аднак па-сапраўднаму буйных і прарыўных праектаў, зважаў прэзідэнт, у навукова-тэхнічнай сферы за гэты час створана не так шмат. Да вытворчасці, паводле яго слоў, даходзяць не ўсе новыя распрацоўкі.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"