Мары аб мастацтве і гіперрэалізм франтавіка: да 100-годдзя з дня нараджэння Васіля Быкава

© Sputnik / Евгений Коктыш / Перайсці ў медыябанкВасіль Быкаў дома
Васіль Быкаў дома - Sputnik Беларусь, 1920, 19.06.2024
Падпісацца
19 чэрвеня спаўняецца 100 гадоў з дня нараджэння Васіля Быкава. У юбілей знакамітага беларускага і сусветна вядомага пісьменніка Sputnik успамінае біяграфію вялікага творцы.
Васіль Быкаў быў франтавіком, усе жахі вайны бачыў на ўласныя вочы. Менавіта таму яго проза настолькі хвалюючая, а ваенныя падзеі ў ёй вельмі праўдападобныя. Усе яго творы — ад першай да апошняй старонкі — прасякнуты напружаннем. Яны вельмі рэалістычныя. Яны звяртаюцца да перажыванняў канкрэтнага чалавека. Яны — жывыя.

Быкаў марыў стаць… мастаком

Нарадзіўся будучы майстар ваеннай прозы 19 чэрвеня 1924 года на Вушаччыне, у самай звычайнай сялянскай сям'і і з дзяцінства выяўляў здольнасці ў маляванні. Пасля заканчэння восьмага класа паступіў на скульптура ў Віцебскае мастацкае вучылішча. Але вучыцца давялося яму там усяго год.
У 1940-м годзе ўказам Сталіна была адменена дзяржаўная стыпендыя, а навучанне зрабілі платным. Будучы пісьменнік не мог дазволіць сабе плаціць за вучобу і, у сувязі з цяжкім становішчам у сям'і, быў вымушаны вярнуцца дадому. Малады Быкаў моцна перажываў, што яму прыйшлося пакінуць вучылішча, але ўспамінаў потым пра гэта неахвотна.
© Sputnik / Евгений КоктышВасіль Быкаў і Міхаіл Савіцкі
Василь Быков (справа) и народный художник СССР Михаил Савицкий (слева) в мастерской художника, 1983 год. - Sputnik Беларусь, 1920, 21.08.2023
Васіль Быкаў і Міхаіл Савіцкі
"Вучыцца там доўга не прыйшлося, паколькі ў 1940-м стыпендыю адмянілі, і гэтыя абставіны вярнулі мяне ў вёску", - пазней мімаходам згадае ў сваёй аўтабіяграфіі пісьменнік.
Але звычка маляваць засталася: Быкаў машынальна маляваў у нататніках накіды падчас размоў. А некаторыя замалёўкі, зробленыя яшчэ ў вайну, паслужылі вокладкай для кнігі Васіля Быкава "Мёртвым не баліць", якая пабачыла свет у 60-х. Дарэчы, гэтую кнігу пісьменнік лічыў галоўнай у сваёй творчасці.
© Sputnik / РИА Новости / Перайсці ў медыябанкВасіль Быкаў, верасень 1944 года
Василь Быков - Sputnik Беларусь, 1920, 19.06.2024
Васіль Быкаў, верасень 1944 года
У Чырвоную армію Васіль Быкаў быў прызваны летам 1942 года. Пасля навучання ў Саратаўскім пяхотным вучылішчы, восенню 1943 года будучага пісьменніка накіравалі на фронт. Удзел у шматлікіх жорсткіх баях за вызваленне Украіны, Малдавіі, Балгарыі, Венгрыі і Югаславіі наклаў вялікі адбітак на асобу Быкава і пазней глыбока адлюстраваўся на яго будучым творчым шляху.

Быкаў і ваенная проза

Сам Быкаў лічыў, што яго творчы літаратурны шлях пачаўся ў 1951 годзе, калі падчас праходжання вайсковай службы на Курылах з-пад яго рукі выйшлі творы "Смерць чалавека" і "Абознік". Дэбютныя апавяданні былі прызнаны крытыкамі ўдалымі, але сам Быкаў у той час сумняваўся ў тым, што павінен прысвяціць сваё жыццё менавіта літаратуры.
Канец 50-х - пачатак 60-х гадоў мінулага стагоддзя — перыяд творчых пошукаў: Быкаў піша сатырычныя мініяцюры, прыгодніцкія апавяданні, навелы маральна-этычнай тэматыкі, цыкл ваенных апавяданняў, рэцэнзіі. Падчас гэтых пошукаў Быкаў адмаўляецца ад апісальнасці і дробнай тэматыкі, аналізуе жыццё канкрэтнага чалавека, знаходзіць свой адметны мастацкі склад.
© Sputnik / Евгений Коктыш / Перайсці ў медыябанкВасіль Быкаў і Алесь Адамовіч
Василь Быков и Алесь Адамович - Sputnik Беларусь, 1920, 21.08.2023
Васіль Быкаў і Алесь Адамовіч
У 1959-м пісьменнік звяртаецца да тэмы вайны праз аповесць "Жураўліны крык", у якой вайскоўцы гінуць у барацьбе з фашызмам, і застаецца з гэтай тэмай назаўжды. Ва ўсіх наступных творах выяўляецца характэрны для Быкава почырк — гранічна праўдзівае і вельмі рэалістычнае адлюстраванне вайны.
Праз тры гады пасля "Жураўлінага крыку" свет пабачыла аповесць "Трэцяя ракета", якая і прынесла Быкаву заслужаную вядомасць. У 1960-я гады таксама былі апублікаваны сусветна вядомыя аповесці "Альпійская балада", "Мёртвым не баліць", а ў 70-я — "Сотнікаў", "Абеліск", "Дажыць да світання" і "Пайсці і не вярнуцца".
Адметы факт: звычайна Быкаў пісаў адразу на беларускай мове і ўжо потым многія са сваіх твораў перакладаў самастойна на рускую мову.

Быкаў на экранах і ў тэатры

Першай экранізацыяй "Беларусьфільма" па Быкаву стаў фільм "Трэцяя ракета" рэжысёра Рычарда Віктарава, ён выйшаў на экраны ў 1963-м годзе. Далей былі "Альпійская балада" (1966), "Дажыць да світання" (1975), "Воўчая зграя" (1976), "Абеліск" (1977), "Узыходжанне" (1977), "Знак бяды" (1985) і іншыя.
Сучасная экранізацыя аповесці "У тумане" (2012) рэжысёра Сяргея Лазніцы ўдзельнічала ў конкурснай праграме 65-га Канскага фестывалю, а прэм'ера фільма ў Мінску суправаджалася аншлагамі. Пазней стужка атрымала шэраг узнагарод на іншых міжнародных конкурсах і актыўны водгук з боку прэсы. З гэтай нагоды імя Васіля Быкава было згадана на старонках вядомай газеты New York Times падчас прэм'ерных паказаў фільма на Манхэтэне ў ЗША.
© Sputnik / Евгений Коктыш / Перайсці ў медыябанкПісьменнік Васіль Быкаў
Писатель Василь Быков - Sputnik Беларусь, 1920, 21.08.2023
Пісьменнік Васіль Быкаў
Творчасць Васіля Быкава таксама прыцягвае і тэатральных дзеячаў. Так, п'еса "Апошні шанс", шматлікія інсцэніроўкі па Быкаву ставіліся ў Маскве, Санкт-Пецярбургу, Мінску, Магілёве. А радыёспектаклі "У тумане" і "Кар'ер", пастаўленыя ў 1990-м, адзначаны дзяржаўнай прэміяй БССР.
Беларускі Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў таксама не так даўно прадставіў мінскаму гледачу прэм'еру спектакля Андрэя Саўчанкі "Пайсці і не вярнуцца".
Паводле Быкава была напісана і опера "Сцежкаю жыцця" Генрыхам Вагнерам і пастаўлены балет "Альпійская балада" з музыкай Яўгена Глебава.
Не стала Васіля Быкава ў 2003 годзе. Памёр творца ў анкалагічным шпіталі ў Бараўлянах і быў пахаваны на Усходніх могілках у Мінску.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Чытайце таксама:
"Я помню дзіўнае імгненне…": вершы Пушкіна па-беларуску
"Старэйшы брат як другi бацька": беларускія прыказкі пра дзяцей
"Каб мудры лёс набыць, спатрэбіцца нямала…": вершы Амара Хаяма ў беларускім гучанні
Стужка навiн
0