https://bel.sputnik.by/20240518/kab-mudry-ls-nabyts-spatrebtstsa-nyamala-vershy-amara-khayama--belaruskm-guchann-1062803353.html
"Каб мудры лёс набыць, спатрэбіцца нямала…": вершы Амара Хаяма ў беларускім гучанні
"Каб мудры лёс набыць, спатрэбіцца нямала…": вершы Амара Хаяма ў беларускім гучанні
Sputnik Беларусь
18 мая спаўняецца 976 гадоў з дня нараджэння вядомага персідскага астранома і знакамітага аматара кароткавершаванага жанру класічнага рубаята. 18.05.2024, Sputnik Беларусь
2024-05-18T09:32+0300
2024-05-18T09:32+0300
2024-05-18T09:32+0300
вершы
амар хаям
рубаі
культура
пераклад
астраномы
ад барадуліна да хадановіча: вершы на беларускай мове
вершы пра каханне
вершы на беларускай мове
беларуская літаратура
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e4/0c/12/1046433477_0:409:2914:2048_1920x0_80_0_0_272ba957631f22a274322e87cfe369bc.jpg
Спадчына Умара Хаяма Гіясаддзіна Абу-ль-Фатх ібн Ібрахіма – а гэта поўнае імя творцы – заўсёды выклікала цікавасць. Хтосьці з даследчыкаў сцвярджаў, што пяру знакамітага іранскага паэта належаць не больш дзесятка катрэнаў. Іншыя схіляюцца да лічбы ў 178. Яшчэ некаторыя даследчыкі ў разы павялічваюць колькасць філасофскіх вершаў, называючы або 1200, або 2000 чатырохрадкоўяў.Такія розначытанні і супярэчнасці ў падліку засанаваны на сумненнях і гістарычных недакладнасцях, існуючых вакол фігуры Хаяма. Што, дарэчы, не перашкаджае амаль штогод знаходзіць новыя сведчанні сапраўдных рубаі Хаяма і, тым больш, рабіць іх пераклады на розныя мовы. Не выключэнне і наша беларуская."У душы адрасце пара крыл…": светлыя згадкі аб жыцці Максіма Багдановіча >>>Сярод вытокаў першых перакладанняў на англіійскую мову знаходзіцца Эдвард Фіцжэральд, які яшчэ ў далёкім 1859 годзе выдаў знакаміты "Рубаят Амара Хаяма". Упершыню на рускай мове рубаі загучалі з лёгкай рукі Канстанціна Бальмонта, а потым у савецкіх перакладах Старасціна, Плясецкага, Аліева і іншых.Беларусам жа Хаям стаў бліжэй ужо некалькі дзесяцігоддзяў таму – перш за ўсё, праз творчасць Рыгора Барадуліна. І, урэшце, некалькі год таму адбылася ўрачыстая прэзентацыя зборніка Амара Хаяма "Выбраныя старонкі" на XXIX міжнароднай кніжнай выстаўцы-кірмашы ў Мінску, дзе былі змешчаны таксама і новыя пераклады, зробленыя Віктарам Шніпам і Генадзем Аўласенкам.Любоўная лірыка Аркадзя Куляшова: "Бывай, абуджаная сэрцам, дарагая…" >>>Пытанне ж "каму належыць аўтарства рубаі" да гэтага часу з’яўляецца спрэчным, але ў жыцці беларускай перакладчыцкай літаратуры, як і ў чытача, гэтыя чатырохрадкоўі працягваюць заставацца прыцягальнай з’явай.Вядома, што самыя раннія згадкі пра тое, што Амар Хаям пісаў вершы, узніклі толькі праз 43 гады пасля яго смерці – у яго біяграфіі, напісанай аль-Ісфахані. Потым рабіліся неаднакратныя спробы прыпісваць Хаяму рубаі іншых аўтараў. Але дакладна зразумела толькі адно: Амар Хаям быў найвялікшым астраномам свайго часу, бо ў ходзе шматгадовых назіранняў за зорным небам прыйшоў да высновы і здзейсніў рэформу календара за пяць стагоддзяў да каляндарнай рэвалюцыі папы Рыгора XIII."Глядзецца праўдзе ў вочы...": самыя пякучыя байкі Кандрата Крапівы >>>І ўсё ж такі скрупулёзныя даследчыкі з упэўненасцю сцвярджаюць, што 14 рубаі могуць быць амаль безумоўна прыпісаны творчасці Хаяма.З гэтай нагоды Sputnik прапануе вашай увазе падборку перакладаў* найбольш папулярных філасофскіх рубаі Амара Хаяма. Спадзяемся, што гэта усё-такі Хаям!*Пер. Міраслаў Мамоніч>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьЧытайце таксама:
іран
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e4/0c/12/1046433477_183:0:2914:2048_1920x0_80_0_0_58018efe540631ce64c0207bf54daaec.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
рубаі амар хаям вершы рубаи омар хайям стихи дзень нараджэння день рождения поэзия паэзія юбилей юбілей беларуская літаратура белорусская литература культура спадчына беларусь наследие
рубаі амар хаям вершы рубаи омар хайям стихи дзень нараджэння день рождения поэзия паэзія юбилей юбілей беларуская літаратура белорусская литература культура спадчына беларусь наследие
"Каб мудры лёс набыць, спатрэбіцца нямала…": вершы Амара Хаяма ў беларускім гучанні
18 мая спаўняецца 976 гадоў з дня нараджэння вядомага персідскага астранома і знакамітага аматара кароткавершаванага жанру класічнага рубаята.
Спадчына Умара Хаяма Гіясаддзіна Абу-ль-Фатх ібн Ібрахіма – а гэта поўнае імя творцы – заўсёды выклікала цікавасць. Хтосьці з даследчыкаў сцвярджаў, што пяру знакамітага іранскага паэта належаць не больш дзесятка катрэнаў. Іншыя схіляюцца да лічбы ў 178. Яшчэ некаторыя даследчыкі ў разы павялічваюць колькасць філасофскіх вершаў, называючы або 1200, або 2000 чатырохрадкоўяў.
Такія розначытанні і супярэчнасці ў падліку засанаваны на сумненнях і гістарычных недакладнасцях, існуючых вакол фігуры Хаяма. Што, дарэчы, не перашкаджае амаль штогод знаходзіць новыя сведчанні сапраўдных рубаі Хаяма і, тым больш, рабіць іх пераклады на розныя мовы. Не выключэнне і наша беларуская.
Сярод вытокаў першых перакладанняў на англіійскую мову знаходзіцца Эдвард Фіцжэральд, які яшчэ ў далёкім 1859 годзе выдаў знакаміты "Рубаят Амара Хаяма". Упершыню на рускай мове рубаі загучалі з лёгкай рукі Канстанціна Бальмонта, а потым у савецкіх перакладах Старасціна, Плясецкага, Аліева і іншых.
Беларусам жа Хаям стаў бліжэй ужо некалькі дзесяцігоддзяў таму – перш за ўсё, праз творчасць
Рыгора Барадуліна. І, урэшце, некалькі год таму адбылася ўрачыстая прэзентацыя зборніка Амара Хаяма "Выбраныя старонкі" на XXIX міжнароднай кніжнай выстаўцы-кірмашы ў Мінску, дзе былі змешчаны таксама і новыя пераклады, зробленыя Віктарам Шніпам і Генадзем Аўласенкам.
Пытанне ж "каму належыць аўтарства рубаі" да гэтага часу з’яўляецца спрэчным, але ў жыцці беларускай перакладчыцкай літаратуры, як і ў чытача, гэтыя чатырохрадкоўі працягваюць заставацца прыцягальнай з’явай.
Вядома, што самыя раннія згадкі пра тое, што Амар Хаям пісаў вершы, узніклі толькі праз 43 гады пасля яго смерці – у яго біяграфіі, напісанай аль-Ісфахані. Потым рабіліся неаднакратныя спробы прыпісваць Хаяму рубаі іншых аўтараў. Але дакладна зразумела толькі адно: Амар Хаям быў найвялікшым астраномам свайго часу, бо ў ходзе шматгадовых назіранняў за зорным небам прыйшоў да высновы і здзейсніў рэформу календара за пяць стагоддзяў да каляндарнай рэвалюцыі папы Рыгора XIII.
І ўсё ж такі скрупулёзныя даследчыкі з упэўненасцю сцвярджаюць, што 14 рубаі могуць быць амаль безумоўна прыпісаны творчасці Хаяма.
З гэтай нагоды Sputnik прапануе вашай увазе падборку перакладаў* найбольш папулярных філасофскіх рубаі Амара Хаяма. Спадзяемся, што гэта усё-такі Хаям!
* * *
Жыццё прамчыцца як адно імгненне,
Цані яго, ў ім чэрпай наталенне.
Як правядзеш яго, й так пройдзе цэлы век.
Не забывай: яно – тваё стварэнне.
* * *
Каб мудры лёс набыць, спатрэбіцца нямала.
Два б толькі правілы жыццё тваё прыдбала:
Ты лепей не з’ясі, чым есці з кім ні ёсць,
Ды лепей будзь адзін, чым з кімсьці не прыстала.
* * *
Зведай ты толькі годных ў сяброустве людзей,
Подлых сэрцам не зведай, не страчвай надзей.
Калі дурань віна паднясе табе – вылі,
Калі мудры налье табе яду – радзей.
* * *
Адзін не разбярэ, чым гэта пахнуць розы,
Другі – з гаркавых траў дабудзе меданосы.
Дай хлеба аднаму – навек запомніць ён,
Другому лёс аддай – твае не ўспомніць слёзы.
* * *
Ўсё пакупаецца ў жыцці і прадаецца,
І лёс над намі велічна смяецца.
Мы ж абураемся, злуёмся дзень за днём
Ды зноўку – прадаём сябе, здаецца.
* * *
Хто зразумеў жыццё, сябе не падганяе –
Смакуе кожны міг і назірае:
Як спіць дзіцё, як моліцца стары,
Як дождж ідзе і як сняжынка тае.
* * *
Мяняем рэкі, землі, гарады…
Абутак, дзверы… Новыя гады…
Ды й у нікуды ад сябе не дзецца,
А калі дзецца – толькі ў нікуды…
* * *
Ад страху смерці я, паверце мне, далёкі,
Жахлівей лёсу б’юць жыцця майго вытокі.
Я душу атрымаў на утрыманне толькі –
І зноў вярну яе, як часу выйдуць токі.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь Лірычны свет вершаў Юрася Свіркі: "А думкі ткуцца у цішы і грэюць ласкаю сваёю..."
Народныя вершы Алеся Гаруна: "Пакінеш след ты па сабе…"