https://bel.sputnik.by/20240625/asanzh-vyzvaleny-z-turmy--brytan-1087448079.html
Асанж вызвалены з турмы ў Брытаніі
Асанж вызвалены з турмы ў Брытаніі
Sputnik Беларусь
Заснавальнік легендарнага інтэрнэт-рэсурсу WikiLeaks выйшаў з брытанскай турмы, дзе правёў некалькі гадоў. 25.06.2024, Sputnik Беларусь
2024-06-25T10:08+0300
2024-06-25T10:08+0300
2024-06-25T10:08+0300
джуліян асанж
навіны
у свеце
грамадства
бяспека
смі
вялікабрытанія
зша
журналіст
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/06/19/1087443691_0:0:3072:1728_1920x0_80_0_0_0d09cbb0596959e9e6e85bafac9ff9d3.jpg
МІНСК, 25 чэр – Sputnik. Джуліян Асанж вызвалены з турмы ў Вялікабрытаніі і адправіўся дадому ў Аўстралію, паведаміў WikiLeaks у сацсетцы Х.Па даных на 7:50 па мінскім часе, самалёт з Асанжам павінен быў здзейсніць прамежную пасадку ў Тайландзе для дазапраўкі. Затым ён адправіцца на прыналежныя ЗША Паўночныя Марыянскія Астравы ў Ціхім акіяне.Раней Асанж, які мае грамадзянства Аўстраліі, быў вызвалены з турмы Belmarsh, якая знаходзіцца ў Лондане. Ён знаходзіўся там з 2019 года. Выхад на волю стаў магчымы дзякуючы пагадненню з амерыканскай пракуратурай. Асанж часткова прызнаў віну ў абмен на пакаранне ў выглядзе пяці гадоў, ужо праведзеных за кратамі.Яго вызваленне ўжо прывіталі Камітэт абароны журналістаў (CPJ), прэзідэнты Мексікі і Калісбіі. У сваю чаргу прэм’ер-міністр Аўстраліі Энтані Альбанезэ заявіў, што лічыць справу Асанжа "занадта зацягнутай".Жонка Асанжа – Стэла – паведаміла, што плануе адкрыць надзвычайны фонд для аднаўлення здароўя яе мужа.Хто такі АсанжДжуліян Асанж – аўстралійскі журналіст і грамадскі дзеяч. Ён стаў вядомы па ўсім свеце пасля стварэння ў 2006 годзе сайта WikiLeaks. На гэтым рэсурсе была размешчана вялікая колькасць канфідэнцыяльных матэрыялаў (у асноўным сакрэтных дакументаў ЗША).У прыватнасці, праект WikiLeaks апублікаваў відэазапіс гібелі мірных іракцаў з-за атакі амерыканскага верталёта ў Багдадзе. Таксама на сайце былі дакументы аб фактах карупцыі ў Штатах.Асанжа пачалі праследаваць улады Швецыі ў 2010 годзе. Яны выдалі ордэр на арышт журналіста, абвінаваціўшы яго ў сексуальных дамаганнях. Актывіста арыштавалі ў Вялікабрытаніі ў тым жа годзе, але потым выпусцілі пад заклад. Асанж, баючыся экстрадыцыі ў Швецыю, схаваўся ў Лондане ў пасольстве Эквадора, дзе прабыў сем гадоў.У 2012 годзе ўлады ЗША аб’явілі яго "ворагам дзяржавы". У 2019 годзе ўлады Эквадора перасталі скрываць Асанжа і пусцілі ў пасольства супрацоўнікаў брытанскай паліцыі, пасля чаго журналіст быў арыштаваны. З таго моманту яму пагражала экстрадыцыя ў ЗША.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20240612/zakharava-pradstank-abse-pa-svabodze-sm-zho-shmat-gado-ne-pratsue-1087075195.html
вялікабрытанія
зша
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/06/19/1087443691_0:0:2732:2048_1920x0_80_0_0_778c09bdc8d0e5d9e278e0e0eae5662d.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
джуліян асанж, навіны , у свеце, грамадства, бяспека, смі, вялікабрытанія, зша, журналіст
джуліян асанж, навіны , у свеце, грамадства, бяспека, смі, вялікабрытанія, зша, журналіст
Асанж вызвалены з турмы ў Брытаніі
Заснавальнік легендарнага інтэрнэт-рэсурсу WikiLeaks выйшаў з брытанскай турмы, дзе правёў некалькі гадоў.
МІНСК, 25 чэр – Sputnik. Джуліян Асанж вызвалены з турмы ў Вялікабрытаніі і адправіўся дадому ў Аўстралію, паведаміў WikiLeaks у сацсетцы Х.
Па даных на 7:50 па мінскім часе, самалёт з Асанжам павінен быў здзейсніць прамежную пасадку ў Тайландзе для дазапраўкі. Затым ён адправіцца на прыналежныя ЗША Паўночныя Марыянскія Астравы ў Ціхім акіяне.
Раней Асанж, які мае грамадзянства Аўстраліі, быў вызвалены з турмы Belmarsh, якая знаходзіцца ў Лондане. Ён знаходзіўся там з 2019 года. Выхад на волю стаў магчымы дзякуючы пагадненню з амерыканскай пракуратурай. Асанж часткова прызнаў віну ў абмен на пакаранне ў выглядзе пяці гадоў, ужо праведзеных за кратамі.
Яго вызваленне ўжо прывіталі Камітэт абароны журналістаў (CPJ), прэзідэнты Мексікі і Калісбіі. У сваю чаргу прэм’ер-міністр Аўстраліі Энтані Альбанезэ заявіў, што лічыць справу Асанжа "занадта зацягнутай".
Жонка Асанжа – Стэла – паведаміла, што плануе адкрыць надзвычайны фонд для аднаўлення здароўя яе мужа.
Джуліян Асанж – аўстралійскі журналіст і грамадскі дзеяч. Ён стаў вядомы па ўсім свеце пасля стварэння ў 2006 годзе сайта WikiLeaks. На гэтым рэсурсе была размешчана вялікая колькасць канфідэнцыяльных матэрыялаў (у асноўным сакрэтных дакументаў ЗША).
У прыватнасці, праект WikiLeaks апублікаваў відэазапіс гібелі мірных іракцаў з-за атакі амерыканскага верталёта ў Багдадзе. Таксама на сайце былі дакументы аб фактах карупцыі ў Штатах.
Асанжа пачалі праследаваць улады Швецыі ў 2010 годзе. Яны выдалі ордэр на арышт журналіста, абвінаваціўшы яго ў сексуальных дамаганнях. Актывіста арыштавалі ў Вялікабрытаніі ў тым жа годзе, але потым выпусцілі пад заклад. Асанж, баючыся экстрадыцыі ў Швецыю, схаваўся ў Лондане ў пасольстве Эквадора, дзе прабыў сем гадоў.
У 2012 годзе ўлады ЗША аб’явілі яго "ворагам дзяржавы". У 2019 годзе ўлады Эквадора перасталі скрываць Асанжа і пусцілі ў пасольства супрацоўнікаў брытанскай паліцыі, пасля чаго журналіст быў арыштаваны. З таго моманту яму пагражала экстрадыцыя ў ЗША.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"