МВМС-2024: якой бачыцца будучыня ВМФ Расіі з Кранштата

© Sputnik / Александр ХролнекоПадводная лодка "Кронштадт"
Падводная лодка Кронштадт  - Sputnik Беларусь, 1920, 25.06.2024
Падпісацца
ВМФ РФ дынамічна развіваецца на аснове дзяржпраграм, тэхналогій і магутнай базы караблебудавання краіны. Невыпадкова заходні рэйтынг Global Firepower ставіць ВМФ Расіі на першае месца, а ВМС ЗША – на чацвёртае, адзначае ваенны аглядальнік Sputnik Аляксандр Храленка.
Міжнародны ваенна-марскі салон (МВМС-2024) у Кранштаце 19-23 чэрвеня дастаткова поўна паказаў патэнцыял расійскага караблебудавання, узровень развіцця і магчымасці сучасных сістэм узбраення і баявога кіравання, навігацыі і сувязі ВМФ Расіі, а таксама новыя тэхналогіі і матэрыялы галіны. Два паверхі прасторнага выставачнага цэнтра, пляцоўкі з вырабамі пад адкрытым небам і найноўшыя баявыя караблі каля прычальнай сценкі ваенна-марской базы маглі задаволіць цікаўнасць самага прадузятага спецыяліста, профільнага журналіста або наведвальніка-энтузіяста.
Па маіх назіраннях, самай гарачай увагі ўдастоіліся на халодных хвалях Балтыкі першая серыйная падводная лодка праекта 677 "Кронштадт" (чацвёртае пакаленне неатамных субмарын) і першы серыйны карвет праекта 20380 "Сообразительный". Значную цікавасць выклікаў макет найноўшага вялікага дэсантнага карабля "Кайман" на аснове праекта 11711 – два такіх БДК будуюцца на заводзе "Янтарь", і ВМФ Расіі атрымае іх пасля 2025 года.
На беспілотную злобу дня салон адрэагаваў цэлай лінейкай шматмэтавых БПЛА, надводных і падводных марскіх дронаў рознай далёкасці (да 500 км з карыснай нагрузкай да 1000 кг).
© Sputnik / Алексей Даничев / Перайсці ў медыябанкБезэкіпажны катэр "Оркан"
Безэкипажный катер Оркан  - Sputnik Беларусь, 1920, 25.06.2024
Безэкіпажны катэр "Оркан"
Берагавую магутнасць ВМФ Расіі на выставе (і ў зоне СВА) зацвердзілі берагавыя ракетныя комплексы (БРК) "Бастион", "Бал", "Рубеж", здольныя эфектыўна паражаць марскія і сухапутныя цэлі. Яшчэ адным урачыстым акордам адбілася ў душах спецыялістаў-канструктараў і ваенных маракоў розных краін высокадакладнае ракетнае і мінна-тарпеднае ўзбраенне. Напрыклад, легендарны ЗРК "Тор", які гарантуе знішчэнне малапрыкметных крылатых ракет НАТА на далёкасці да 16 км, пераканаўча прысутнічаў на стэндах адразу ў некалькіх мадыфікацыях – сухапутнай, чыгуначнай, марской і арктычнай.
© Sputnik / Алексей Даничев / Перайсці ў медыябанкБерагавы ракетны комплекс тактычнага прызначэння "Рубеж-МЭ"
Береговой ракетный комплекс тактического назначения Рубеж-МЭ  - Sputnik Беларусь, 1920, 25.06.2024
Берагавы ракетны комплекс тактычнага прызначэння "Рубеж-МЭ"
Традыцыйна прадстаўленая на МВМС у Кранштаце трыяда звышгукавых крылатых ракет BrahMos застаецца жывым сімвалам расійска-індыйскага стратэгічнага партнёрства. Прызначаная для знішчэння караблёў (уключаючы авіяносцы) і наземных цэлей праціўніка ракета BrahMos (стартавая маса – 3 тоны, боегалоўка – каля 300 кг) з мінулага года значна дадала далёкасці – з 290 км да 450 км.
© Sputnik / Алексей Даничев / Перайсці ў медыябанкЗвышгукавая супрацькарабельная ракета Brahmos
Сверхзвуковая противокорабельная ракета Brahmos - Sputnik Беларусь, 1920, 25.06.2024
Звышгукавая супрацькарабельная ракета Brahmos
Вясной 2024 года Мінабароны Індыі заключыла з кампаніяй-вытворцам BrahMos Aerospace (49,5% належыць Маскве, і 50,5% – Нью-Дэлі) чарговы кантракт на пастаўку ўдарных ракет – на 2,5 млрд долараў (сума адлюстроўвае высокую ацэнку надзейнасці і эфектыўнасці ўзбраення). Распрацоўваецца гіпергукавая ракета BrahMos-2, якая будзе разганяцца да 7 махаў.

Аператыўнае рэагаванне і маштабаванне

Галоўныя дасягненні расійскага ВПК на міжнародных выставах, як правіла, не "засвечваюць". І ўсё ж бачная "вяршыня айсберга" дае яркае ўяўленне аб магутнасці прыкладной навукі, калектываў КБ і карабельнай галіны РФ. Засталося адчуванне аператыўнага рэагавання дзяржавы і галіны на выклікі часу. Ідзе гіганцкае будаўніцтва новага, высокатэхналагічнага Ваенна-марскога флоту.
Чорнай жамчужынай салона ў Кранштаце можна па праве лічыць найноўшую падводную лодку "Кронштадт" праекта 677, першую серыйную чацвёртага пакалення неатамных субмарын. У баявым складзе ВМФ Расіі – са студзеня 2024 года. Адрозніваецца ад знакамітай "Варшавянки" праекта 636 меншымі водазмяшчэннем і экіпажам (усяго 35 чалавек), вялікімі хуткасцю і "інтэлектам", а галоўнае – неверагоднай бясшумнасцю ў морах і акіянах ("чорная дзірка" у квадраце). "Кронштадт" нясе ў сабе 70 працэнтаў новых канструктарскіх рашэнняў (тэхналагічная рэвалюцыя). Спецыялісты адзначаюць, што ў падводным становішчы "Кронштадт" бачыць усіх, а яго ніхто не бачыць (адсутнасць гідраакустычнага фону). Галоўная якасць субмарыны – скрытнасць, аднак баявая эфектыўнасць праекта 677 узрасла ў 2,5 разы і за кошт добрага боезапасу – 18 ракет "Калибр" (або тарпед/мін). Хуткасць – 21 вузел, аўтаномнасць – 45 сутак. "Кронштадт" прызначаны для барацьбы з надводнымі і падводнымі караблямі, паражэння берагавых цэлей праціўніка, для вядзення разведкі і абароны марскіх камунікацый.
Цікава і важна: Аб’яднаная суднабудаўнічая карпарацыя (АСК) падае расійскім і замежным заказчыкам на выбар добры тузін высокатэхналагічных баявых караблёў і субмарын – з маштабаваннем па водазмяшчэнні, аўтаномнасці, узбраенні. Да прыкладу, на стэндах прыцягвалі вялікую ўвагу замежных ваенных дэлегацый падводная лодка праекта 636 з ракетным комплексам Club-S (прызнаны лідар у сваім класе па баявой моцы, скрытнасці і жывучасці), серыі кампактных "Амуров" і "Пираний", звышмалы "Тритон" і іншыя шэдэўры расійскага ВПК. Аналагічны выбар – над вадой.
© Sputnik / Алексей Даничев / Перайсці ў медыябанкМакет падводнай лодкі "Амур-950"
Макет подводной лодки Амур-950  - Sputnik Беларусь, 1920, 25.06.2024
Макет падводнай лодкі "Амур-950"
Па-сапраўднаму ўражвае дасканаласць абводаў і высокіх тэхналогій, магутнае ўзбраенне карвета "Сообразительный", першага серыйнага карабля праекта 20380. Гэта баявая адзінка Балтфлоту водазмяшчэннем 2200 тон, даўжынёй 104 метра нясе на борце супрацькарабельны ракетны комплекс "Уран" (8 ПКР), зенітны ракетна-артылерыйскі комплекс "Каштан" (32 ЗУР), артылерыйскія ўстаноўкі калібраў 100-мм і 30 мм (А-190 і АК-630), а таксама верталёт Ка-27ПЛ. Прызначэнне карвета з экіпажам у 100 чалавек: барацьба з надводнымі караблямі і падводнымі лодкамі праціўніка, падтрымка марскога дэсанту ракетна-артылерыйскімі ўдарамі, патруляванне зоны адказнасці з мэтай блакады (хуткасць – да 25 вузлоў).
Найноўшы праект вялікага дэсантнага карабля (БДК) "Кайман" увесь час знаходзіўся ў цэнтры ўвагі спецыялістаў і іншых наведвальнікаў выставы. Карабель з поўным водазмяшчэннем 8000 тон, даўжынёй 150 метраў, хуткасцю поўнага ходу 18 вузлоў прызначаны для перавозкі морам і высадкі на неабсталяванае ўзбярэжжа войск і тэхнікі падчас марской дэсантнай аперацыі, для пастаноўкі мінных загарод і гідраакустычных буёў – у акіянскай, марской і прыбярэжнай зонах. "Кайман" абсталяваны інтэграванай аўтаматызаванай сістэмай баявога кіравання аператыўна-тактычнага звяна, і будзе несці на борце: 6 штурмавых катэраў (па 10 дэсантнікаў), 6 дэсантных катэраў грузападымальнасцю па 45 тон, 2 транспартна-дэсантныя верталёты, БПЛА, ракетна-артылерыйскі і зенітны артылерыйскі комплексы (4 баявыя модулі), радыётэхнічнае і гідраакустычнае ўзбраенне. Паўтаруся, праект не адарваны ад жыцця флоту – два БДК "Кайман" на аснове праекта 11711 ужо будуюцца на заводзе "Янтарь". Назіраецца тэндэнцыя паскарэння.
ЗША і НАТА вельмі турбуе хуткі рост "трох кітоў" расійскага ВМФ – ракетных надводных караблёў (карветаў і фрэгатаў), падводных лодак (атамных і дызель-электрычных), марскіх дронаў і БПЛА. А таксама высокая эфектыўнасць баявога выкарыстання гэтай зброі ў зоне СВА на ўкраінскім ТВД. Непакояць перамены рэйтынгу ваеннай моцы Global Firepower, у якім першыя тры радкі з нядаўніх часоў займаюць ваенныя флаты Расіі, Кітая і Паўночнай Карэі – з вялікім адрывам ад ЗША па колькасці караблёў. Якасць таксама аказалася амерыканскім міфам, які рассыпаецца пад ракетнымі ўдарамі хусітаў у Чырвоным моры.
Між тым у дні выставы стала вядома: акрамя баявых адзінак ВМФ, якія нядаўна здадзеныя або будуюцца, Аб’яднаная суднабудаўнічая карпарацыя (АСК) вядзе з Мінабароны РФ перадкантрактную працу па 22 новых караблях. Галоўком ВМФ Аляксандр Майсееў на палях МВМС-2024 адзначыў стратэгічную накіраванасць флоту ў Арктыку – для пашырэння аперацыйных магчымасцей, і ўмацавання бяспекі 20 тысяч кіламетраў арктычных меж Расіі. Да канца 2024 года флот атрымае першы патрульны карабель лядовага класа "Иван Папанин" праекта 23550 унікальнай арктычнай серыі. Такія караблі з магутным ракетным узбраеннем, верталётамі, беспілотнікамі і дэсантнымі катэрамі "Манул" на борце змогуць выконваць высокашыротныя баявыя задачы ў складзе груповак і самастойна, пераадольваючы ледзяныя палі таўшчынёй да 1,7 метра. Аднак аб гэтым "халодным кашмары" Паўночнаатлантычнага альянсу Sputnik раскажа крыху пазней.
Меркаванне аўтара можа не супадаць з пунктам гледжання рэдакцыі.
Падпісвайцеся на канал ваеннага аглядальніка Аляксандра Храленкі ў Telegram https://t.me/AKhrolenko
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Выстава MILEX-2023 - Sputnik Беларусь, 1920, 17.05.2023
Беларусь развівае ваеннае супрацоўніцтва з РФ, КНР і Іранам
Стужка навiн
0