https://bel.sputnik.by/20240627/lukashenka-pryznachy-kranka-admnstratsy-prezdenta--pershaga-namesnka-1087523911.html
Лукашэнка прызначыў кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта і першага намесніка
Лукашэнка прызначыў кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта і першага намесніка
Sputnik Беларусь
Пасада кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі была вакантная пасля таго, як Ігар Сяргеенка, які яе займаў, быў выбраны старшынёй Палаты прадстаўнікоў... 27.06.2024, Sputnik Беларусь
2024-06-27T14:27+0300
2024-06-27T14:27+0300
2024-06-27T14:27+0300
дзмітрый крутой
аляксандр лукашэнка
адміністрацыя прэзідэнта беларусі
кадравы дзень
палітыка
у беларусі
беларусь
навіны
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/09/1d/1079855474_0:0:1200:676_1920x0_80_0_0_8d11e82379325219b2ef1906525c1bab.jpg
МІНСК, 27 чэр – Sputnik. Кіраўніком Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі прызначаны Дзмітрый Крутой, пра гэта паведамляе Telegram-канал "Пул Першага".Намеснікам кіраўніка Адміністрацыі стала Наталля Пяткевіч.Кадравы дзень кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка правёў у чацвер. Акрамя прызначэнняў у Адміністрацыі, ён таксама змяніў шэраг міністраў.Хто такі КрутойДа цяперашняга моманту Крутой займаў пасаду пасла ў Расіі. На пасадзе ён прабыў амаль два гады (са жніўня 2022-га).Да гэтага быў намеснікам кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта, першым віцэ-прэм’ерам, міністрам эканомікі.Гэта адзін з самых маладых высокапастаўленых беларускіх чыноўнікаў.Крутой нарадзіўся ў 1981 годзе ў Магілёўскай вобласці. У 2003 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт. З 2004 – на дзяржслужбе (пачынаў у міністэрстве лясной гаспадаркі), гэта значыць яго агульны стаж працы ў дзяржорганах складае каля двух дзесяткаў гадоў.У 2023 годзе прэзідэнт Беларусі заявіў аб тым, што Крутой атрымае пэўныя паўнамоцтвы па кантролі экспарту.Акрамя таго, адначасова з пасадай пасла Крутой атрымаў паўнамоцтвы віцэ-прэм’ера.Хто такая ПяткевічНаталля Пяткевіч нарадзілася ў беларускай сталіцы 24 кастрычніка 1972-га года. Скончыла школу з залатым медалём, пасля – юрфак БДУ з адзнакай (1994-ы).Першым месцам яе працы стала Галоўнае дзяржаўна-прававое ўпраўленне Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі, дзе яна працавала на розных пасадах з 1994-га па 2001-ы.З 2001-га па 2004-ы з’яўлялася прэс-сакратаром беларускага лідара. Потым з лістапада 2004 года па студзень 2009-га яна працавала намеснікам кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі.Са студзеня 2009-га па снежань 2010-га Пяткевіч была прызначана першым намеснікам кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта. Пазней была памочнікам беларускага лідара.Ад пасады яна была вызвалена 1 кастрычніка 2014 года.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20240627/lukashenka-naznachy-ryzhankova-krankom-mzs-belarus-1087521844.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/09/1d/1079855474_102:0:1107:754_1920x0_80_0_0_6c37d3e6f7821180bf998479c6898312.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
дзмітрый крутой, аляксандр лукашэнка, адміністрацыя прэзідэнта беларусі, кадравы дзень, палітыка, у беларусі, беларусь, навіны
дзмітрый крутой, аляксандр лукашэнка, адміністрацыя прэзідэнта беларусі, кадравы дзень, палітыка, у беларусі, беларусь, навіны
Лукашэнка прызначыў кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта і першага намесніка
Пасада кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі была вакантная пасля таго, як Ігар Сяргеенка, які яе займаў, быў выбраны старшынёй Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу.
МІНСК, 27 чэр – Sputnik. Кіраўніком Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі прызначаны Дзмітрый Крутой, пра гэта паведамляе Telegram-канал "Пул Першага".
Намеснікам кіраўніка Адміністрацыі стала Наталля Пяткевіч.
Кадравы дзень кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка правёў у чацвер. Акрамя прызначэнняў у Адміністрацыі, ён таксама змяніў шэраг міністраў.
Да цяперашняга моманту Крутой займаў пасаду пасла ў Расіі. На пасадзе ён прабыў амаль два гады (са жніўня 2022-га).
Да гэтага быў намеснікам кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта, першым віцэ-прэм’ерам, міністрам эканомікі.
Гэта адзін з самых маладых высокапастаўленых беларускіх чыноўнікаў.
Крутой нарадзіўся ў 1981 годзе ў Магілёўскай вобласці. У 2003 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт. З 2004 – на дзяржслужбе (пачынаў у міністэрстве лясной гаспадаркі), гэта значыць яго агульны стаж працы ў дзяржорганах складае каля двух дзесяткаў гадоў.
У 2023 годзе прэзідэнт Беларусі заявіў аб тым, што Крутой атрымае пэўныя паўнамоцтвы па кантролі экспарту.
Акрамя таго, адначасова з пасадай пасла Крутой атрымаў паўнамоцтвы віцэ-прэм’ера.
Наталля Пяткевіч нарадзілася ў беларускай сталіцы 24 кастрычніка 1972-га года. Скончыла школу з залатым медалём, пасля – юрфак БДУ з адзнакай (1994-ы).
Першым месцам яе працы стала Галоўнае дзяржаўна-прававое ўпраўленне Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі, дзе яна працавала на розных пасадах з 1994-га па 2001-ы.
З 2001-га па 2004-ы з’яўлялася прэс-сакратаром беларускага лідара. Потым з лістапада 2004 года па студзень 2009-га яна працавала намеснікам кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі.
Са студзеня 2009-га па снежань 2010-га Пяткевіч была прызначана першым намеснікам кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта. Пазней была памочнікам беларускага лідара.
Ад пасады яна была вызвалена 1 кастрычніка 2014 года.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"