https://bel.sputnik.by/20240627/pershy-namesnk-gubernatara-vtsebshchyny-znachal-mnselgaskharch-1087526003.html
Першы намеснік губернатара Віцебшчыны ўзначаліў Мінсельгасхарч
Першы намеснік губернатара Віцебшчыны ўзначаліў Мінсельгасхарч
Sputnik Беларусь
Трэці год запар у Беларусі прызначаюць новага міністра сельскай гаспадаркі і харчавання, і заўсёды гэта выхадцы з рэгіёнаў. 27.06.2024, Sputnik Беларусь
2024-06-27T15:37+0300
2024-06-27T15:37+0300
2024-06-27T15:37+0300
аляксандр лукашэнка
міністр
сельская гаспадарка
апк
у беларусі
беларусь
эканоміка
навіны
кадравы дзень
анатоль ліневіч
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/06/1b/1087524165_0:64:1200:739_1920x0_80_0_0_c5f11cb0f551354a7c0280e00e1fb0e4.png
МІНСК, 27 чэр – Sputnik. Новым міністрам сельскай гаспадаркі і харчавання стаў Анатоль Ліневіч, паведамляе Тelegram-канал "Пул Першага".Раней Ліневіч быў першым намеснікам старшыні Віцебскага аблвыканкама. Як і два яго папярэднікі на пасадзе кіраўніка Мінсельгасхарча, ён – выхадзец з рэгіёна.Нарадзіўся ў 1968 годзе ў Пружанскім раёне (Брэсцкая вобласць). У 1992 годзе скончыў Беларускі інстытут механізацыі сельскай гаспадаркі, а затым Брэсцкі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт (2004) і Акадэмію кіравання пры прэзідэнце (2008).Працаваў на розных пасадах у аграсектары Брэсцкай і Мінскай абласцей. У выканаўчай уладзе – з 2012 года. Першае буйное прызначэнне – гэта памочнік прэзідэнта-інспектар па Віцебскай вобласці (2019 год). Затым, з сакавіка 2023 года – першы намеснік губернатара Віцебскай вобласці.У 2023 годзе неўзабаве пасля Ліневіча інспектарам па Віцебшчыне стаў Ігар Брыло, які таксама раней быў міністрам сельскай гаспадаркі (з 2022 года). У лістападзе 2023 года прэс-служба прэзідэнта паведаміла, што Брыло звольнены "ў сувязі са здзяйсненнем правіннасці, несумяшчальнай са знаходжаннем на дзяржаўнай грамадзянскай службе". Гэта адбылося на фоне карупцыйнага скандалу ў сельскагаспадарчым сектары.Пасля Брыло міністрам быў Сяргей Бартош, які да гэтага працаваў памочнікам прэзідэнта-інспектарам па Гомельскай вобласці. Ён узначальваў міністэрства менш за год (са жніўня 2023 года па цяперашні час).Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20240627/lukashenka-naznachy-ryzhankova-krankom-mzs-belarus-1087521844.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/06/1b/1087524165_0:0:1162:871_1920x0_80_0_0_12202c5e740b0205d72cd97cad2698fb.pngSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
аляксандр лукашэнка, міністр, сельская гаспадарка, апк, у беларусі, беларусь, эканоміка, навіны , кадравы дзень, анатоль ліневіч
аляксандр лукашэнка, міністр, сельская гаспадарка, апк, у беларусі, беларусь, эканоміка, навіны , кадравы дзень, анатоль ліневіч
Першы намеснік губернатара Віцебшчыны ўзначаліў Мінсельгасхарч
Трэці год запар у Беларусі прызначаюць новага міністра сельскай гаспадаркі і харчавання, і заўсёды гэта выхадцы з рэгіёнаў.
МІНСК, 27 чэр – Sputnik. Новым міністрам сельскай гаспадаркі і харчавання стаў Анатоль Ліневіч, паведамляе Тelegram-канал "Пул Першага".
Раней Ліневіч быў першым намеснікам старшыні Віцебскага аблвыканкама. Як і два яго папярэднікі на пасадзе кіраўніка Мінсельгасхарча, ён – выхадзец з рэгіёна.
Нарадзіўся ў 1968 годзе ў Пружанскім раёне (Брэсцкая вобласць). У 1992 годзе скончыў Беларускі інстытут механізацыі сельскай гаспадаркі, а затым Брэсцкі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт (2004) і Акадэмію кіравання пры прэзідэнце (2008).
Працаваў на розных пасадах у аграсектары Брэсцкай і Мінскай абласцей. У выканаўчай уладзе – з 2012 года. Першае буйное прызначэнне – гэта памочнік прэзідэнта-інспектар па Віцебскай вобласці (2019 год). Затым, з сакавіка 2023 года – першы намеснік губернатара Віцебскай вобласці.
У 2023 годзе неўзабаве пасля Ліневіча інспектарам па Віцебшчыне стаў Ігар Брыло, які таксама раней быў міністрам сельскай гаспадаркі (з 2022 года). У лістападзе 2023 года прэс-служба прэзідэнта паведаміла, што Брыло звольнены "ў сувязі са здзяйсненнем правіннасці, несумяшчальнай са знаходжаннем на дзяржаўнай грамадзянскай службе". Гэта адбылося на фоне карупцыйнага скандалу ў сельскагаспадарчым сектары.
Пасля Брыло міністрам быў Сяргей Бартош, які да гэтага працаваў памочнікам прэзідэнта-інспектарам па Гомельскай вобласці. Ён узначальваў міністэрства менш за год (са жніўня 2023 года па цяперашні час).
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"