Лукашэнка: Мінск гатоў да дыялогу з Захадам, але на ім свет клінам не сышоўся

© Photo : Пресс-служба президента БеларусиПрэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка - Sputnik Беларусь, 1920, 02.07.2024
Падпісацца
Палітыка санкцыйнага прымусу робіць рэспубліку толькі мацнейшай, у свеце вялікая колькасць краін, якія гатовы супрацоўнічаць з Беларуссю, падкрэсліў прэзідэнт.
МІНСК, 2 ліп – Sputnik. Беларусь здолела стварыць эканоміку з такім запасам трываласці, што Захаду цяжка маніпуліраваць краінай, заявіў кіраўнік беларускай дзяржавы Аляксандр Лукашэнка, перадае карэспандэнт Sputnik.
"Мы па-ранейшаму гатовы пачаць канструктыўны дыялог з нашымі суседзямі на Захадзе. Умовы нашы простыя: павага суверэнітэту Беларусі, нацыянальных традыцый, нашай гістарычнай памяці і выбару беларускага народа", - сказаў ён у аўторак на ўрачыстым сходзе, прысвечаным Дню Незалежнасці Беларусі.

На Захадзе свет клінам не сышоўся

Беларускі лідар адзначыў, што палітыка санкцыйнага прымусу робіць Беларусь толькі мацнейшай. Акрамя таго, у свеце шмат краін, якія гатовы супрацоўнічаць з рэспублікай і развіваць з ёй узаемавыгадныя адносіны.
"Сёння ўжо ніхто не скажа, маўляў, мы перастанем вам пастаўляць прадукты харчавання, і вы памраце з голаду. Мы самі сябе кормім і рэалізуем прадукты харчавання на рынкі больш за сто краін свету, атрымліваючы ад гэтага да 8 мільярдаў долараў прыбытку штогод", - падкрэсліў Лукашэнка.
Таксама, працягнуў ён, Беларусі дарэмна пагражаць забаронай на продаж машын і агрэгатаў, паколькі краіна сёння шмат робіць самастойна – ад камбайнаў і ноўтбукаў да легкавых аўтамабіляў і электробусаў.
"Ну, а калі нейкіх магчымасцей пакуль што няма, дык і на Захадзе свет клінам не сышоўся. Ёсць сябры і ў іншых частках свету", - нагадаў прэзідэнт.

ЕАЭС, СНД, АДКБ, ШАС і БРІКС

Паводле слоў Лукашэнкі, Беларусь стабільна займае актыўную і канструктыўную пазіцыю ў інтэграцыйных аб’яднаннях на постсавецкай прасторы – ЕЭАС, СНД, АДКБ. А ўступленне Беларусі ў ШАС – пытанне некалькіх дзён.
"Усе ўнутрыдзяржаўныя працэдуры завершаны", - адзначыў ён.
Прэзідэнт таксама заявіў, што Беларусь падала афіцыйную заяўку на далучэнне да фармату БРІКС у якасці ўдзельніка. Акрамя таго, рэспубліка прадаўжае развіваць супрацоўніцтва ў розных сферах з краінамі Афрыкі, Азіі і Лацінскай Амерыкі.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка - Sputnik Беларусь, 1920, 02.07.2024
Лукашэнка: нашчадкі нацыстаў сёння душаць нас санкцыямі
Стужка навiн
0