https://bel.sputnik.by/20240702/lukashenka-pagranchnk-peravedzeny-na-zmotsnenuyu-akhovu-dzyarzhmyazhy-1087689850.html
Лукашэнка: пагранічнікі пераведзены на ўзмоцненую ахову дзяржмяжы
Лукашэнка: пагранічнікі пераведзены на ўзмоцненую ахову дзяржмяжы
Sputnik Беларусь
Беларускі лідар просіць украінскі бок "не балавацца" і "не сваволіць з агнём", у выпадку пагрозы адказ будзе жорсткі і рэзкі. 02.07.2024, Sputnik Беларусь
2024-07-02T19:35+0300
2024-07-02T19:35+0300
2024-07-02T19:47+0300
аляксандр лукашэнка
палац рэспублікі
навіны
дзень незалежнасці рэспублікі беларусь
у беларусі
беларусь
палітыка
грамадства
бяспека
украіна
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/05/17/1075867756_0:0:1280:719_1920x0_80_0_0_f0f5335c9f7a13d31e95fa7e77e3ed56.jpg
МІНСК, 2 ліп – Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў, што пагранічнікі краіны пераведзены на ўзмоцненую ахову дзяржаўнай мяжы.Выступаючы на ўрачыстым сходзе, прысвечаным Дню Незалежнасці рэспублікі, ён адзначыў, што ў СМІ вельмі актыўна зараз абмяркоўваецца сітуацыя на мяжы Беларусі і Украіны, перадае карэспандэнт Sputnik.Прэзідэнт таксама адзначыў, што беларускія ваенныя перахватваюць беспілотнікі, якія накіроўваюцца ў Расію і пераносяць узрыўчатку для ўчынення тэрактаў."Мяне напружвае іншы фактар. Гэтыя беспілотнікі перакідваюць ужо цэнтнеры, а не кілаграмы, самай сучаснай узрыўчаткі на тэрыторыю Беларусі. Мы ведаем гэтыя шляхі, у асноўным гэта Расійская Федэрацыя – для здзяйснення тэрарыстычных актаў. Я хачу прама заявіць: мы будзем абараняцца і абараняцца ад гэтых беспілотнікаў, куды б яны не былі прызначаны. Мы не хочам больш паўтарэння гэтых "Крокусаў", выбухаў і гэтак далей", - заявіў Лукашэнка.Паводле яго слоў, пакуль беларускім сілавікам сумесна з ФСБ і Мінабароны Расіі ўдаецца стрымліваць гэты націск."Паланэз" і "Искандер" у высокай боегатоўнасціЛукашэнка заявіў, што адказам на дзеянні УСУ стала тое, што беларускія пагранічнікі пераведзены на ўзмоцненую ахову дзяржаўнай мяжы."Мы, ведаючы 1941 год, не хочам яшчэ раз паўтарыць гэтыя памылкі", - сказаў беларускі лідар.Акрамя таго, дзяржмяжу ахоўваюць і ваенныя – разгорнуты сілы спецыяльных аперацый, дадаў ён.Лукашэнка таксама паведаміў, што з-за актывізацыі ўкраінскай арміі войскі ВПС і СПА Беларусі і Расіі прыведзены ў высокую боегатоўнасць, на пазіцыі выведзены ракетныя сістэмы "Паланэз" і "Искандер".Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20240702/lukashenka-nashchadk-natsysta-snnya-dushats-nas-sanktsyyam-1087687394.html
беларусь
украіна
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/05/17/1075867756_104:0:1161:793_1920x0_80_0_0_9129c29690cd28060187a245e692c071.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
аляксандр лукашэнка, палац рэспублікі, навіны , дзень незалежнасці рэспублікі беларусь, у беларусі, беларусь, палітыка, грамадства, бяспека, украіна, мяжа, пагранічнікі, рсза "паланэз", "искандер"
аляксандр лукашэнка, палац рэспублікі, навіны , дзень незалежнасці рэспублікі беларусь, у беларусі, беларусь, палітыка, грамадства, бяспека, украіна, мяжа, пагранічнікі, рсза "паланэз", "искандер"
Лукашэнка: пагранічнікі пераведзены на ўзмоцненую ахову дзяржмяжы
19:35 02.07.2024 (абноўлена: 19:47 02.07.2024) Беларускі лідар просіць украінскі бок "не балавацца" і "не сваволіць з агнём", у выпадку пагрозы адказ будзе жорсткі і рэзкі.
МІНСК, 2 ліп – Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў, што пагранічнікі краіны пераведзены на ўзмоцненую ахову дзяржаўнай мяжы.
Выступаючы на ўрачыстым сходзе, прысвечаным Дню Незалежнасці рэспублікі, ён адзначыў, што ў СМІ вельмі актыўна зараз абмяркоўваецца сітуацыя на мяжы Беларусі і Украіны, перадае карэспандэнт Sputnik.
“Што адбываецца на самай справе? Калі казаць прама, нічога асаблівага. Вельмі актывізаваліся нашыя суседзі ў апошнія некалькі дзён. І нашы вайскоўцы адразу гэта заўважылі. Мы ні ў якім разе не павінны дапусціць ніякай эскалацыі і ніякага абвастрэння. Я хачу, каб украінскае кіраўніцтва гэта пачула", - сказаў кіраўнік дзяржавы.
Прэзідэнт таксама адзначыў, што беларускія ваенныя перахватваюць беспілотнікі, якія накіроўваюцца ў Расію і пераносяць узрыўчатку для ўчынення тэрактаў.
"Мяне напружвае іншы фактар. Гэтыя беспілотнікі перакідваюць ужо цэнтнеры, а не кілаграмы, самай сучаснай узрыўчаткі на тэрыторыю Беларусі. Мы ведаем гэтыя шляхі, у асноўным гэта Расійская Федэрацыя – для здзяйснення тэрарыстычных актаў. Я хачу прама заявіць: мы будзем абараняцца і абараняцца ад гэтых беспілотнікаў, куды б яны не былі прызначаны. Мы не хочам больш паўтарэння гэтых "
Крокусаў", выбухаў і гэтак далей", - заявіў Лукашэнка.
Паводле яго слоў, пакуль беларускім сілавікам сумесна з ФСБ і Мінабароны Расіі ўдаецца стрымліваць гэты націск.
"Але я папрасіў бы ўкраінцаў не балавацца і не сваволіць з агнём. Гэта вельмі небяспечна", - падкрэсліў кіраўнік беларускай дзяржавы.
"Паланэз" і "Искандер" у высокай боегатоўнасці
Лукашэнка заявіў, што адказам на дзеянні УСУ стала тое, што беларускія пагранічнікі пераведзены на ўзмоцненую ахову дзяржаўнай мяжы.
"Мы, ведаючы 1941 год, не хочам яшчэ раз паўтарыць гэтыя памылкі", - сказаў беларускі лідар.
Акрамя таго, дзяржмяжу ахоўваюць і ваенныя – разгорнуты сілы спецыяльных аперацый, дадаў ён.
Лукашэнка таксама паведаміў, што з-за актывізацыі ўкраінскай арміі войскі ВПС і СПА Беларусі і Расіі прыведзены ў высокую боегатоўнасць, на пазіцыі выведзены ракетныя сістэмы "Паланэз" і "Искандер".
"Якія боепрыпасы, вы таксама ведаеце", - дадаў ён.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"