https://bel.sputnik.by/20240711/lukashenka-mnsk-gato-supratsonchats-z-mangolyay-pa-skh-napramkakh-1087960166.html
Лукашэнка: Мінск гатоў супрацоўнічаць з Манголіяй па ўсіх напрамках
Лукашэнка: Мінск гатоў супрацоўнічаць з Манголіяй па ўсіх напрамках
Sputnik Беларусь
Прэзідэнт Беларусі адзначыў, што краіны ў бліжэйшы час павінны рэалізаваць шэраг буйных праектаў, аб якіх дасягнута ўжо дамоўленасць. 11.07.2024, Sputnik Беларусь
2024-07-11T09:55+0300
2024-07-11T09:55+0300
2024-07-11T09:55+0300
віншаванне
аляксандр лукашэнка
манголія
у беларусі
беларусь
навіны
у свеце
палітыка
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/05/14/1086366531_0:142:1200:817_1920x0_80_0_0_3c69d4a798b100ed9cfe1b20d66b2eb7.png
МІНСК, 11 ліп – Sputnik. Беларусь зацікаўлена супрацоўнічаць з Манголіяй па ўсім спектры напрамкаў, заявіў прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, віншуючы свайго калегу з Манголіі Ухнаагійн Хурэлсуха і мангольскі народ з нацыянальным святам – Наадамам.Лукашэнка заявіў, што Мінск рэалізуе ўсе дамоўленасці, пагадненне аб якіх было дасягнута падчас нядаўняга візіту кіраўніка дзяржавы ў гэтую краіну.Пры гэтым беларускі лідар пацвердзіў, што дасягнутыя дамоўленасці з Улан-Батарам па ўсіх напрамках супрацоўніцтва будуць выкананы."Пацвярджаю гатоўнасць Рэспублікі Беларусь супрацоўнічаць з вашай краінай ва ўсіх сферах, якія маюць узаемную цікавасць" - адзначыў прэзідэнт.Лукашэнка выказаў перакананне ў тым, што краіны не будуць зацягваць з выкананнем шэрага важных двухбаковых праектаў, аб якіх дамовілася падчас яго візіту ва Улан-Батар.У першую чаргу размова ідзе аб праектах у сельскай гаспадарцы, прамысловасці, а таксама ў адукацыі і навуцы, па лініі маладзёжных і жаночых грамадскіх рухаў.Прэзідэнт Беларусі пажадаў Ухнаагійн Хурэлсуху волатаўскага здароўя, дабрабыту і поспехаў на адказнай пасадзе, а жыхарам Манголіі – міру і працвітання.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20240604/lukashenka-pastralya-z-mangolskaga-luka--abmyanyasya-padarunkam-z-khurelsukham-1086798147.html
манголія
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/05/14/1086366531_57:0:1148:818_1920x0_80_0_0_8da133c18495893568110e4bfbf25928.pngSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
віншаванне, аляксандр лукашэнка, манголія, у беларусі, беларусь, навіны , у свеце, палітыка
віншаванне, аляксандр лукашэнка, манголія, у беларусі, беларусь, навіны , у свеце, палітыка
Лукашэнка: Мінск гатоў супрацоўнічаць з Манголіяй па ўсіх напрамках
Прэзідэнт Беларусі адзначыў, што краіны ў бліжэйшы час павінны рэалізаваць шэраг буйных праектаў, аб якіх дасягнута ўжо дамоўленасць.
МІНСК, 11 ліп – Sputnik. Беларусь зацікаўлена супрацоўнічаць з Манголіяй па ўсім спектры напрамкаў, заявіў прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, віншуючы свайго калегу з Манголіі Ухнаагійн Хурэлсуха і мангольскі народ з нацыянальным святам – Наадамам.
Лукашэнка заявіў, што Мінск рэалізуе ўсе дамоўленасці, пагадненне аб якіх было дасягнута падчас нядаўняга візіту кіраўніка дзяржавы ў гэтую краіну.
"Падчас наведвання Манголіі я змог асабіста адчуць дух гэтага спаборніцтва, які дэманструе адзінства, сілу і мужнасць вашага народа, які трапятліва шануе свае традыцыі і гісторыю", - гаворыцца ў віншаванні, якое прыводзіць прэзідэнцкая прэс-служба.
Пры гэтым беларускі лідар пацвердзіў, што дасягнутыя дамоўленасці з Улан-Батарам па ўсіх напрамках супрацоўніцтва будуць выкананы.
"Пацвярджаю гатоўнасць Рэспублікі Беларусь супрацоўнічаць з вашай краінай ва ўсіх сферах, якія маюць узаемную цікавасць" - адзначыў прэзідэнт.
Лукашэнка выказаў перакананне ў тым, што краіны не будуць зацягваць з выкананнем шэрага важных двухбаковых праектаў, аб якіх дамовілася падчас яго візіту ва Улан-Батар.
У першую чаргу размова ідзе аб праектах у сельскай гаспадарцы, прамысловасці, а таксама ў адукацыі і навуцы, па лініі маладзёжных і жаночых грамадскіх рухаў.
Прэзідэнт Беларусі пажадаў Ухнаагійн Хурэлсуху волатаўскага здароўя, дабрабыту і поспехаў на адказнай пасадзе, а жыхарам Манголіі – міру і працвітання.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"