https://bel.sputnik.by/20240711/tank-t-34-praeduts-pa-garadakh-belarus-marsham-peramog-1087967424.html
Танкі Т-34 праедуць па гарадах Беларусі "Маршам Перамогі"
Танкі Т-34 праедуць па гарадах Беларусі "Маршам Перамогі"
Sputnik Беларусь
Знакамітыя бронемашыны пабываюць у гарадах, якія асабліва вызначыліся ў супрацьстаянні з нацыстамі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. 11.07.2024, Sputnik Беларусь
2024-07-11T11:19+0300
2024-07-11T11:19+0300
2024-07-11T11:22+0300
навіны
т-34
гісторыя
вялікая айчынная вайна
бяспека
міністэрства абароны рб
баграціён
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/06/08/1086978262_0:0:1280:721_1920x0_80_0_0_46e1a03f6954eba8e1c4238787cc2053.jpg
МІНСК, 11 ліп – Sputnik. Легендарныя танкі Т-34 правязуць па гарадах Беларусі падчас акцыі "Марш Перамогі", паведамілі ў прэс-службе Міністэрства абароны рэспублікі.У ведамстве растлумачылі, што запускаюць акцыю "ў сувязі з небывалай цікавасцю беларусаў і гасцей краіны да рарытэтных узораў ваеннай тэхнікі, якія бралі ўдзел у ваенным парадзе ў Дзень Незалежнасці".У яе рамках бронетэхніка наведае гарады, якія вызначыліся ў барацьбе з нацыстамі і атрымалі ў лютым гэтага года вымпелы "За мужнасць і стойкасць у гады Вялікай Айчыннай вайны"."У спіску ўладальнікаў такога вымпела з’явіліся Баранавічы, Дзяржынск, Дзятлава, Калінкавічы, Любань, Асіповічы, Чавусы, гарадскія пасёлкі Обаль і Асвея", - нагадалі ў прэс-службе.Беларусы акрамя самой тэхнікі змогуць убачыць выступленні лепшых вайсковых творчых калектываў, спецыялістаў кіналагічнага цэнтра са службовымі сабакамі. Таксама ў гарадах будуць арганізаваны выставы рарытэтнай і сучаснай тэхнікі.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20240709/broneprabeg-daroga-muzhnasts-zno-proydze-praz-belarus-1087911207.html
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/06/08/1086978262_78:0:1214:852_1920x0_80_0_0_4e25f47b67d490ecd61df5b354b5fec2.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
навіны , т-34, гісторыя, вялікая айчынная вайна, бяспека, міністэрства абароны рб, баграціён
навіны , т-34, гісторыя, вялікая айчынная вайна, бяспека, міністэрства абароны рб, баграціён
Танкі Т-34 праедуць па гарадах Беларусі "Маршам Перамогі"
11:19 11.07.2024 (абноўлена: 11:22 11.07.2024) Знакамітыя бронемашыны пабываюць у гарадах, якія асабліва вызначыліся ў супрацьстаянні з нацыстамі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
МІНСК, 11 ліп – Sputnik. Легендарныя танкі Т-34 правязуць па гарадах Беларусі падчас акцыі "Марш Перамогі", паведамілі ў прэс-службе Міністэрства абароны рэспублікі.
У ведамстве растлумачылі, што запускаюць акцыю "ў сувязі з небывалай цікавасцю беларусаў і гасцей краіны да рарытэтных узораў ваеннай тэхнікі, якія бралі ўдзел у ваенным парадзе ў Дзень Незалежнасці".
У яе рамках бронетэхніка наведае гарады, якія вызначыліся ў барацьбе з нацыстамі і атрымалі ў лютым гэтага года вымпелы "За мужнасць і стойкасць у гады Вялікай Айчыннай вайны".
"У спіску ўладальнікаў такога вымпела з’явіліся Баранавічы, Дзяржынск, Дзятлава, Калінкавічы, Любань, Асіповічы, Чавусы, гарадскія пасёлкі Обаль і Асвея", - нагадалі ў прэс-службе.
Беларусы акрамя самой тэхнікі змогуць убачыць выступленні лепшых вайсковых творчых калектываў, спецыялістаў кіналагічнага цэнтра са службовымі сабакамі. Таксама ў гарадах будуць арганізаваны выставы рарытэтнай і сучаснай тэхнікі.
"Першымі "Марш Перамогі" сустрэнуць жыхары Дзятлава і Любані. Легендарныя 34-кі прыбудуць у горад 12 ліпеня. Плануецца, што акцыя працягнецца да 20 ліпеня", - удакладнілі ў Мінабароны.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"