https://bel.sputnik.by/20240714/tseny--belarus--cherven-vyrasl-na-06-1088020265.html
Цэны ў Беларусі ў чэрвені выраслі на 0,6%
Цэны ў Беларусі ў чэрвені выраслі на 0,6%
Sputnik Беларусь
Тэмпы росту інфляцыі ў рэспубліцы па-ранейшаму застаюцца на высокім узроўні і з улікам цяперашняй дынамікі на канец года могуць перавысіць прагнозныя... 14.07.2024, Sputnik Беларусь
2024-07-14T10:39+0300
2024-07-14T10:39+0300
2024-07-14T10:39+0300
цэны і кошты
грамадства
эканоміка
інфляцыя
навіны
у беларусі
беларусь
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/04/05/1074036891_0:192:2960:1857_1920x0_80_0_0_a89090bf6fe9a3c542372b7d723a2cf4.jpg
МІНСК, 14 ліп – Sputnik. Індэкс спажывецкіх цэн на тавары і паслугі ў чэрвені 2024 года ў параўнанні з маем у Беларусі склаў 100,6%, гаворыцца ў паведамленні прэс-службы Нацыянальнага статыстычнага камітэта рэспублікі.Згодна з афіцыйнай статыстыкай, цэны на харчовыя тавары за справаздачны перыяд выраслі на 0,8%. Нехарчовая група падаражэла на 0,4%, а паслугі – на 0,5%.У харчовай групе больш за астатнія падаражэлі курыца (1,1%), кандытарскія вырабы (1,1%) і марожаная рыба (0,8%). Пры гэтым агародніна стала танней на 7%, але гэта сезонная з’ява.Дзеянні канцэрна "Белнафтахім" па паступовым павелічэнні цэн на паліва ўжо паспелі адбіцца на інфляцыі. Таму што сярод нехарчовай групы самы вялікі рост кошту прадэманстраваў бензін (1,7%), следам ідзе абутак (1,1%), друкаваныя выданні (1%), а вось веласіпеды патаннелі на 3%.У сезон водпускаў і школьных канікул цэны на паслугі ў дашкольных установах падскочылі адразу на 9,1%. Адпачынак у санаторыях стаў даражэй на 7,1%, міжнародны турызм – на 6,4%. Праўда, лятаць на самалётах стала танней на 0,7%.У мінулым годзе інфляцыя ў Беларусі за год вырасла на 5,8% і ўтрымалася ў прагнозным калідоры, які быў вызначаны ўладамі ў межах 7-8%. Сёлета ў планах стаіць мэтавы паказчык па росце цэн у памеры 6%.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20240630/syarednyaya-zarplata-zno-vyrasla--belarus--amal-na-37-rubl-1087584774.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/04/05/1074036891_115:0:2846:2048_1920x0_80_0_0_848b9ce5687e3ee4562fda8596d595bb.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
цэны і кошты, грамадства, эканоміка, інфляцыя, навіны , у беларусі, беларусь
цэны і кошты, грамадства, эканоміка, інфляцыя, навіны , у беларусі, беларусь
Цэны ў Беларусі ў чэрвені выраслі на 0,6%
Тэмпы росту інфляцыі ў рэспубліцы па-ранейшаму застаюцца на высокім узроўні і з улікам цяперашняй дынамікі на канец года могуць перавысіць прагнозныя паказчыкі.
МІНСК, 14 ліп – Sputnik. Індэкс спажывецкіх цэн на тавары і паслугі ў чэрвені 2024 года ў параўнанні з маем у Беларусі склаў 100,6%, гаворыцца ў паведамленні прэс-службы Нацыянальнага статыстычнага камітэта рэспублікі.
Згодна з афіцыйнай статыстыкай, цэны на харчовыя тавары за справаздачны перыяд выраслі на 0,8%. Нехарчовая група падаражэла на 0,4%, а паслугі – на 0,5%.
У харчовай групе больш за астатнія падаражэлі курыца (1,1%), кандытарскія вырабы (1,1%) і марожаная рыба (0,8%). Пры гэтым агародніна стала танней на 7%, але гэта сезонная з’ява.
Дзеянні канцэрна "Белнафтахім" па паступовым павелічэнні цэн на паліва ўжо паспелі адбіцца на інфляцыі. Таму што сярод нехарчовай групы самы вялікі рост кошту прадэманстраваў бензін (1,7%), следам ідзе абутак (1,1%), друкаваныя выданні (1%), а вось веласіпеды патаннелі на 3%.
У сезон водпускаў і школьных канікул цэны на паслугі ў дашкольных установах падскочылі адразу на 9,1%. Адпачынак у санаторыях стаў даражэй на 7,1%, міжнародны турызм – на 6,4%. Праўда, лятаць на самалётах стала танней на 0,7%.
У мінулым годзе інфляцыя ў Беларусі за год вырасла на 5,8% і ўтрымалася ў прагнозным калідоры, які быў вызначаны ўладамі ў межах 7-8%. Сёлета ў планах стаіць мэтавы паказчык па росце цэн у памеры 6%.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"