https://bel.sputnik.by/20240715/latvya-zabaranyae-ezd-u-kranu-atamablyam-z-belaruskm-numaram-1088073295.html
Латвія забараняе ўезд у краіну аўтамабілям з беларускімі нумарамі
Латвія забараняе ўезд у краіну аўтамабілям з беларускімі нумарамі
Sputnik Беларусь
Латвійскі бок уводзіць новае абмежаванне на мяжы з Беларуссю і абгрунтоўвае гэта барацьбой з абходам санкцый. 15.07.2024, Sputnik Беларусь
2024-07-15T16:19+0300
2024-07-15T16:19+0300
2024-07-15T16:19+0300
калючая загарода еўрасаюза
загарода
латвія
аўто
транспарт
забарона
навіны
беларусь
санкцыі
палітыка
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/04/0c/1047364784_0:0:3000:1688_1920x0_80_0_0_1a716bb29c656b4d1208c0a992d5149a.jpg
МІНСК, 15 ліп – Sputnik. Латвія ўводзіць забарону на ўезд у краіну для аўтамабіляў з беларускімі нумарамі, такая інфармацыя змяшчаецца на сайце латвійскай Службы дзяржаўных даходаў.Удакладняецца, што размова ў гэтым выпадку ідзе аб легкавых аўтамабілях.Уехаць на машыне з беларускімі рэгістрацыйнымі знакамі будзе немагчыма не толькі праз беларуска-латвійскую, але і расійска-латвійскую межы. Латвія спасылаецца пры гэтым на тлумачэнні наднацыянальных органаў ЕС.Як сцвярджаюць улады Латвіі, забарону ўводзяць, каб знізіць рызыкі абходу санкцый. Размова ідзе аб рашэнні Еўрасаюза ад 29 чэрвеня гэтага года. У дадатку да яго ёсць забарона на экспарт легкавых аўто з Беларусі.Забарона на ўезд легкавушак з беларускімі нумарамі не будзе дзейнічаць для дыпламатычнага транспарту.Машыну могуць канфіскаваць"Іншыя асобы, якія вандруюць на транспартным сродку, зарэгістраваным у Беларусі, не змогуць уехаць з ім у ЕС, перасякаючы дзяржаўную мяжу Латвійскай Рэспублікі. Чалавеку з транспартным сродкам, зарэгістраваным у Беларусі, давядзецца вярнуцца з пункта пропуску праз мяжу ў краіну, з якой ён планаваў заехаць у Латвію", - растлумачылі латвійскія ўлады.Калі той, хто прыязджае на такой машыне, адмовіцца выконваць указанні мытнікаў, у тым ліку не захоча вяртацца ў Беларусь або Расію, аўто могуць канфіскаваць.Раней Латвія таксама працягнула забарону на ўезд беларускіх фур, у тым ліку тых, якія вязуць грузы не ў ЕС, а транзітам праз краіны Саюза. Забаронена ўязджаць нават цягачам не з беларускімі нумарамі, але прыналежным кампаніям з Беларусі. Тое ж тычыцца прычэпаў і паўпрычэпаў.На мяжы паміж Беларуссю і Латвіяй ёсць два міжнародныя пункты пропуску: "Грыгароўшчына" (з латвійскага боку "Патэрніекі") і "Урбаны" ("Сілене"). Каля года таму латвійскія ўлады вырашылі закрыць "Сілене" і абгрунтавалі гэта "націскам нелегальнай міграцыі". Цяпер паміж краінамі працуе толькі адзін пункт пропуску.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20240715/mzs-lukashenka-prapanava-polshchy-nakravats-delegatsyyu-na-myazhu-1088054779.html
латвія
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/04/0c/1047364784_316:0:2983:2000_1920x0_80_0_0_7b2a6f4e3c9f237f1a7fee9d81fd4828.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
загарода, латвія, аўто, транспарт, забарона, навіны , беларусь, санкцыі, палітыка, грамадства, мяжа
загарода, латвія, аўто, транспарт, забарона, навіны , беларусь, санкцыі, палітыка, грамадства, мяжа
Латвія забараняе ўезд у краіну аўтамабілям з беларускімі нумарамі
Латвійскі бок уводзіць новае абмежаванне на мяжы з Беларуссю і абгрунтоўвае гэта барацьбой з абходам санкцый.
МІНСК, 15 ліп – Sputnik. Латвія ўводзіць забарону на ўезд у краіну для аўтамабіляў з беларускімі нумарамі, такая інфармацыя змяшчаецца на сайце латвійскай Службы дзяржаўных даходаў.
"З заўтрашняга дня, 16 ліпеня, з 00:01 забаронены рух асоб з зарэгістраванымі ў Рэспубліцы Беларусь транспартнымі сродкамі", - сказана ў паведамленні латвійскага дзяржоргана.
Удакладняецца, што размова ў гэтым выпадку ідзе аб легкавых аўтамабілях.
Уехаць на машыне з беларускімі рэгістрацыйнымі знакамі будзе немагчыма не толькі праз беларуска-латвійскую, але і расійска-латвійскую межы. Латвія спасылаецца пры гэтым на тлумачэнні наднацыянальных органаў ЕС.
Як сцвярджаюць улады Латвіі, забарону ўводзяць, каб знізіць рызыкі абходу санкцый. Размова ідзе аб рашэнні Еўрасаюза ад 29 чэрвеня гэтага года. У дадатку да яго ёсць забарона на экспарт легкавых аўто з Беларусі.
"Цяпер забаронена імпартаваць з Беларусі тавары, якія даюць магчымасць Беларусі дыверсіфікаваць свае крыніцы даходу", - таксама адзначана ў паведамленні.
Забарона на ўезд легкавушак з беларускімі нумарамі не будзе дзейнічаць для дыпламатычнага транспарту.
Машыну могуць канфіскаваць
"Іншыя асобы, якія вандруюць на транспартным сродку, зарэгістраваным у Беларусі, не змогуць уехаць з ім у ЕС, перасякаючы дзяржаўную мяжу Латвійскай Рэспублікі. Чалавеку з транспартным сродкам, зарэгістраваным у Беларусі, давядзецца вярнуцца з пункта пропуску праз мяжу ў краіну, з якой ён планаваў заехаць у Латвію", - растлумачылі латвійскія ўлады.
Калі той, хто прыязджае на такой машыне, адмовіцца выконваць указанні мытнікаў, у тым ліку не захоча вяртацца ў Беларусь або Расію, аўто могуць канфіскаваць.
"Будзе дазволена вярнуцца з ЕС у Беларусь на легкавых аўтамабілях, зарэгістраваных у Беларусі, калі яны не задэклараваны як тавары і выкарыстоўваюцца толькі як транспартны сродак", - дадалі ў Службе дзярждаходаў.
Раней Латвія таксама працягнула забарону на ўезд беларускіх фур, у тым ліку тых, якія вязуць грузы не ў ЕС, а транзітам праз краіны Саюза. Забаронена ўязджаць нават цягачам не з беларускімі нумарамі, але прыналежным кампаніям з Беларусі. Тое ж тычыцца прычэпаў і паўпрычэпаў.
На мяжы паміж Беларуссю і Латвіяй ёсць два міжнародныя пункты пропуску: "Грыгароўшчына" (з латвійскага боку "Патэрніекі") і "Урбаны" ("Сілене"). Каля года таму латвійскія ўлады вырашылі закрыць "Сілене" і абгрунтавалі гэта "націскам нелегальнай міграцыі". Цяпер паміж краінамі працуе толькі адзін пункт пропуску.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"