https://bel.sputnik.by/20240808/kanastka-trushkna-vyyshla--pafnal-almpyady-1088610542.html
Канаістка Трушкіна выйшла ў паўфінал Алімпіяды
Канаістка Трушкіна выйшла ў паўфінал Алімпіяды
Sputnik Беларусь
Беларуская спартсменка паказал добры вынік ў кваліфікацыі і без праблем прайшла ў наступную стадыю алімпійскага турніру. 08.08.2024, Sputnik Беларусь
2024-08-08T13:07+0300
2024-08-08T13:07+0300
2024-08-14T12:17+0300
спорт
гульні
алімпійскія гульні
алімпіяда
навіны
веславанне на байдарках і каноэ
парыж
у свеце
беларусь
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/08/08/1088608976_0:0:1280:721_1920x0_80_0_0_8f022fcaa2af1c9bee3ab3732971e569.jpg
МІНСК, 8 жні – Sputnik. Спартсменка Юлія Трушкіна паказала другі вынік і выйшла ў паўфінал Алімпійскіх гульняў у каноэ-адзіночцы на дыстанцыі 200 метраў, паведамляе Sputnik.Усяго на Гульні ў гэтай дысцыпліне адабраліся 33 канаісткі, якія спаборнічаюць паміж сабой у пяці заездах. У паўфіналы праходзяць толькі дзве наймацнейшыя спартсменкі з заезду, астатнія будуць стартаваць у чвэрцьфіналах.Беларуска саступіла толькі амерыканцы Нэвін Харысан і стала другой у кваліфікацыі. Гэта дазволіла ёй выйсці ў паўфінал, які пройдзе 10 жніўня.У бягучым сезоне Трушкіна перамагла ў гэтым відзе праграмы на кантынентальным кваліфікацыйным турніры на Алімпійскія гульні, а таксама заваявала бронзавы медаль чэмпіянату Еўропы, які праходзіў у Венгрыі.Па стане на чацвер, беларускія атлеты заваявалі на Алімпійскіх гульнях у Парыжы тры медалі: золата і срэбра ў беларускіх батутыстаў Івана Літвіновіча і Віялеты Бардзілоўскай, яшчэ адно срэбра на рахунку Яўгена Залатога (акадэмічнае веславанне).Выступаюць спартсмены з рэспублікі ў нейтральным статусе: без флага і гімна.Летняя Алімпіяда стартавала ў Парыжы 26 ліпеня і завершыцца 11 жніўня.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20240807/belarusk-baydarachnk-vyysha-u-pafnal-almpyady-1088584834.html
парыж
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/08/08/1088608976_22:0:1013:743_1920x0_80_0_0_0bd0c6ba87263a36f0ff66e891571bb5.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
спорт, гульні, алімпійскія гульні, алімпіяда, навіны , веславанне на байдарках і каноэ, парыж, у свеце, беларусь
спорт, гульні, алімпійскія гульні, алімпіяда, навіны , веславанне на байдарках і каноэ, парыж, у свеце, беларусь
Канаістка Трушкіна выйшла ў паўфінал Алімпіяды
13:07 08.08.2024 (абноўлена: 12:17 14.08.2024) Беларуская спартсменка паказал добры вынік ў кваліфікацыі і без праблем прайшла ў наступную стадыю алімпійскага турніру.
МІНСК, 8 жні – Sputnik. Спартсменка Юлія Трушкіна паказала другі вынік і выйшла ў паўфінал Алімпійскіх гульняў у каноэ-адзіночцы на дыстанцыі 200 метраў, паведамляе Sputnik.
Усяго на Гульні ў гэтай дысцыпліне адабраліся 33 канаісткі, якія спаборнічаюць паміж сабой у пяці заездах. У паўфіналы праходзяць толькі дзве наймацнейшыя спартсменкі з заезду, астатнія будуць стартаваць у чвэрцьфіналах.
Беларуска саступіла толькі амерыканцы Нэвін Харысан і стала другой у кваліфікацыі. Гэта дазволіла ёй выйсці ў паўфінал, які пройдзе 10 жніўня.
У бягучым сезоне Трушкіна перамагла ў гэтым відзе праграмы на кантынентальным кваліфікацыйным турніры на Алімпійскія гульні, а таксама заваявала бронзавы медаль чэмпіянату Еўропы, які праходзіў у Венгрыі.
Па стане на чацвер, беларускія атлеты заваявалі на Алімпійскіх гульнях у Парыжы тры медалі: золата і срэбра ў беларускіх батутыстаў Івана Літвіновіча і Віялеты Бардзілоўскай, яшчэ адно срэбра на рахунку Яўгена Залатога (акадэмічнае веславанне).
Выступаюць спартсмены з рэспублікі ў нейтральным статусе: без флага і гімна.
Летняя Алімпіяда стартавала ў Парыжы 26 ліпеня і завершыцца 11 жніўня.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"