https://bel.sputnik.by/20240810/kola-zhytstsya--tvorchasts-alesya-stavera-zhural-na-palesse-lyatsyats-1078390039.html
Кола жыцця і творчасці Алеся Ставера: "Жураўлі на Палессе ляцяць..."
Кола жыцця і творчасці Алеся Ставера: "Жураўлі на Палессе ляцяць..."
Sputnik Беларусь
10 жніўня спаўняецца 95 гадоў з дня нараджэння аднаго з самых лірычных беларускіх паэтаў. Многія з яго пранікнёных твораў, аздобленыя нотамі, сталі сапраўды... 10.08.2024, Sputnik Беларусь
2024-08-10T09:32+0300
2024-08-10T09:32+0300
2024-08-10T09:32+0300
алесь ставер
асоба
культура
спадчына
паэзія
у беларусі
беларусь
падзеі і даты
беларуская літаратура
цiкавосткi
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/101732/04/1017320460_0:291:3000:1979_1920x0_80_0_0_032b92565d7c1b7a2a4ac0967c8ebca7.jpg
Жыццё быццам кола. Няўмольна коціцца па снягах і пожнях, стоптваючы былыя шляхі, ці пракладаючы новыя сцежкі. Дзе – павольна, ледзьве рухаючыся сярод ціхіх падзей, а дзе – наўздагон за думкамі і пачуццямі ў віхуры імклівых з’яў, за пахам роднай зямлі, позіркам прыгажуні-беларусачкі і палескім поклічам жураўлёў.Кола заўсёды бяжыць ў будучыню, адорваючы амаль непаўторнымі выпрабаваннямі і нечаканымі здабыткамі, што праз нейкі час становяцца няўлоўнымі, каб нарэшце акунуцца ў Вечнасць. Так, кола знікае за даляглядам. І застаецца толькі шлях…Жыццёвы шлях Алеся Ставера пачаўся 10 жніўня 1929 года ў весцы Маргавіца Докшыцкага раёна. Вядома, што бацькі Сашы – Сяргей Макаравіч і Хрысціна Пятроўна – працавалі ў калгасе. Дарэчы, маці, будучы дэпутатам сельскага Савета, клапацілася, каб яе сям’я была адукаваная. Так, да 1941 года хлопчык паспеў скончыць пяць класаў Бягомльскай сярэдняй школы, аднак пачалася Вялікая Айчынная вайна.Акупацыя Беларусі нямецка-фашысцкімі войскамі моцна адбілася на жыцці будучага паэта – разам са сваёй сям’ёй Аляксандр апынуўся ў партызанскай зоне. Там, падчас блакады вясной 1944 года згубіў сваіх братоў і бацьку і папаў у нямецкі палон. Іронія лёсу: на усходзе Беларусі ўжо грымелі раскаты вызваленчай аперацыі – а знясіленага падлетка акупанты ў гэты час везлі ў канцлагер на тэрыторыі Германіі. Вернецца хлопчык дадому толькі ў верасні 1945-га."Срэбранаю пацеркай на нітцы…": казачная крыніца творчасці Васіля Віткі >>>Пасля заканчэння сямігодкі ў Бягомлі Аляксандр меркаваў стаць менавіта шафёрам. Аднак родная маці ўгаварыла яго працягнуць вучобу. Неўзабаве Алесь паступіў ў Мінскае педвучылішча. Але з-за праблем з транспартам (цяжка было ездзіць дамоў, бо да Бягомля тады нічога не хадзіла) перавёўся ў педвучылішча ў Барысаве.Дзяцінства ў даваеннай Беларусі, выпрабаванні ваеннага часу, а, мабыць яшчэ і тое, што малады хлопец апынуўся ў педагагічным асяродку, – усё гэта абудзіла ў яго душы самабытную і непаўторную цягу да творчасці. Так ці інакш, але вядома, што менавіта падчас вучобы ў педвучылішчы Алесь Ставер і пачаў пісаць вершы.Вядома, што сярод тых, хто разгледзеў у пачынаючым паэце талент, былі выкладчык літаратуры, пісьменнік Яўген Замерфельд і паэт Пімен Панчанка. У хуткім часе яго першы верш быў надрукаваны ў "Бальшавіцкай трыбуне" ў 1949 годзе – так з барысаўскай раёнкі і пачаўся літаратурны шлях Алеся Ставера.Пасля заканчэння педвучылішча малады творца кароткі час выкладаў родную мову і літаратуру ў Бягомльскай сярэдняй школе. І ўжо праз год, у 1950 годзе, стаў студэнтам філфака Мінскага педінстытута, бо лічыў неабходным развіваць літаратурнае майстэрства.Далейшы працоўны і творчы шлях Алеся Зарачанскага (а менавіта пад такім псеўданімам друкаваў свае творы Аляксандр Сяргеевіч Ставер) цесна звязаны з літаратурнай дзейнасцю. Так, у сярэдзіне 50-х ён быў літсупрацоўнікам газеты "Калгасная праўда", літаратурным рэдактарам Дзяржаўнага выдавецтва БССР, а з 1956 па 1961 гг. загадваў літаратурнай часткай Белдзяржфілармоніі.Паэзія жыцця Змітрака Бядулі: "Пад сонцам грэліся бярозы у белым тонкім палатне…" >>>У гэты ж час – у 1959 годзе – свет пабачыў яго першы сборнік вершаў "Золак над Бярозай".Не прайшло і трох гадоў, як маладога літаратара ўзялі ў Саюз беларускіх пісьменнікаў.Далей Ставер займаў пасаду малодшага навуковага супрацоўніка Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН БССР, быў карэспандэнтам-арганізатарам Бюро прапаганды Саюза беларускіх пісьменнікаў (1975–1984), а з 1984 года знаходзіўся непасрэдна на творчай рабоце.Алесь Ставер з’яўляецца аўтарам шматлікіх паэтычных зборнікаў, сярод якіх "Ластаўкі перад дажджом" (1967), "Жураўлі ляцяць…" (1972), "Зоры зямныя" (1989) і іншыя. Выдаваў паэт і дзіцячыя зборнікі: у 1961 годзе выйшла кніга "Касцёр не гасне", а ў 1984-м – "Пад вясёлкавай дугой".Народныя вершы Алеся Гаруна: "Пакінеш след ты па сабе…" >>>Вершы знакамітага беларуса былі папулярныя ў замежжы – былі зроблены пераклады на балгарскую і польскую мовы. Таксама перакладаліся вершаваныя творы і на мовы народаў тагачаснага СССР.Да многіх вершаў Алеся Ставера была напісана музыка. З аўтарам супрацоўнічалі Рычард Бутвілоўскі, Іван Кузняцоў, Ігар Лучанок і іншыя кампазітары, а такія песні, як "Беларусачка" і "Жураўлі на Палессе ляцяць", і па сённяшні дзень знаёмыя ўсім. Дарэчы, у 1983 годзе з друку выйшаў зборнік песень пад назвай "Мой край беларускі".Пісаў Алесь Ставер і прозу. Так, ваеннаму ліхелеццю прысвечаны кнігі "Пад канвоем" (1969), "Да сваіх" (1974) і "Лясныя аповесці" (1986). Таксама Ставер з’яўляецца аўтарам лірычнай камедыі "Алімпіяда Салодкая" і п’есы "Слова не варабей", якія былі пастаўлены ў 1977 годзе."Чалавек не знікае так": вершы Рыгора Барадуліна >>>На жаль, на піку творчасці жыццё майстра беларускага слова нечакана перарвалася – 23 ліпеня 1995 года Алесь Ставер загінуў у аўтакатастрофе.На творах Алеся Ставера вырасла некалькі пакаленняў Беларусі, і да гэтага часу яго літаратурная спадчына застаецца папулярнай. Таму сёння Sputnik і прапануе вершаваную падборку вядомага творцы.Чытаем і спяваем разам знакамітыя лірычныя радкі з паэзіі Алеся Ставера!Таксама на Sputnik:
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/101732/04/1017320460_214:0:2853:1979_1920x0_80_0_0_33d878ebd88412c897af04686b7286f4.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
біяграфія вершы алесь ставер паэзія жураўлі палессе беларусачка культура беларуская літаратура песні спадчына беларусь дзень нараджэння биография стихи алесь ставер поэзия журавли полесье белорусочка белорусская литература песни наследие день рождения
біяграфія вершы алесь ставер паэзія жураўлі палессе беларусачка культура беларуская літаратура песні спадчына беларусь дзень нараджэння биография стихи алесь ставер поэзия журавли полесье белорусочка белорусская литература песни наследие день рождения
Кола жыцця і творчасці Алеся Ставера: "Жураўлі на Палессе ляцяць..."
10 жніўня спаўняецца 95 гадоў з дня нараджэння аднаго з самых лірычных беларускіх паэтаў. Многія з яго пранікнёных твораў, аздобленыя нотамі, сталі сапраўды народнымі шлягерамі. Sputnik узгадвае біяграфію творцы і прапануе невялічкую падборку яго вершаў.
Жыццё быццам кола. Няўмольна коціцца па снягах і пожнях, стоптваючы былыя шляхі, ці пракладаючы новыя сцежкі. Дзе – павольна, ледзьве рухаючыся сярод ціхіх падзей, а дзе – наўздагон за думкамі і пачуццямі ў віхуры імклівых з’яў, за пахам роднай зямлі, позіркам прыгажуні-беларусачкі і палескім поклічам жураўлёў.
Кола заўсёды бяжыць ў будучыню, адорваючы амаль непаўторнымі выпрабаваннямі і нечаканымі здабыткамі, што праз нейкі час становяцца няўлоўнымі, каб нарэшце акунуцца ў Вечнасць. Так, кола знікае за даляглядам. І застаецца толькі шлях…
Жыццёвы шлях Алеся Ставера пачаўся 10 жніўня 1929 года ў весцы Маргавіца Докшыцкага раёна. Вядома, што бацькі Сашы – Сяргей Макаравіч і Хрысціна Пятроўна – працавалі ў калгасе. Дарэчы, маці, будучы дэпутатам сельскага Савета, клапацілася, каб яе сям’я была адукаваная. Так, да 1941 года хлопчык паспеў скончыць пяць класаў Бягомльскай сярэдняй школы, аднак пачалася Вялікая Айчынная вайна.
Акупацыя Беларусі нямецка-фашысцкімі войскамі моцна адбілася на жыцці будучага паэта – разам са сваёй сям’ёй Аляксандр апынуўся ў партызанскай зоне. Там, падчас блакады вясной 1944 года згубіў сваіх братоў і бацьку і папаў у нямецкі палон. Іронія лёсу: на усходзе Беларусі ўжо грымелі раскаты вызваленчай аперацыі – а знясіленага падлетка акупанты ў гэты час везлі ў канцлагер на тэрыторыі Германіі. Вернецца хлопчык дадому толькі ў верасні 1945-га.
Пасля заканчэння сямігодкі ў Бягомлі Аляксандр меркаваў стаць менавіта шафёрам. Аднак родная маці ўгаварыла яго працягнуць вучобу. Неўзабаве Алесь паступіў ў Мінскае педвучылішча. Але з-за праблем з транспартам (цяжка было ездзіць дамоў, бо да Бягомля тады нічога не хадзіла) перавёўся ў педвучылішча ў Барысаве.
Дзяцінства ў даваеннай Беларусі, выпрабаванні ваеннага часу, а, мабыць яшчэ і тое, што малады хлопец апынуўся ў педагагічным асяродку, – усё гэта абудзіла ў яго душы самабытную і непаўторную цягу да творчасці. Так ці інакш, але вядома, што менавіта падчас вучобы ў педвучылішчы Алесь Ставер і пачаў пісаць вершы.
Вядома, што сярод тых, хто разгледзеў у пачынаючым паэце талент, былі выкладчык літаратуры, пісьменнік Яўген Замерфельд і паэт Пімен Панчанка. У хуткім часе яго першы верш быў надрукаваны ў "Бальшавіцкай трыбуне" ў 1949 годзе – так з барысаўскай раёнкі і пачаўся літаратурны шлях Алеся Ставера.
Пасля заканчэння педвучылішча малады творца кароткі час выкладаў родную мову і літаратуру ў Бягомльскай сярэдняй школе. І ўжо праз год, у 1950 годзе, стаў студэнтам філфака Мінскага педінстытута, бо лічыў неабходным развіваць літаратурнае майстэрства.
Далейшы працоўны і творчы шлях Алеся Зарачанскага (а менавіта пад такім псеўданімам друкаваў свае творы Аляксандр Сяргеевіч Ставер) цесна звязаны з літаратурнай дзейнасцю. Так, у сярэдзіне 50-х ён быў літсупрацоўнікам газеты "Калгасная праўда", літаратурным рэдактарам Дзяржаўнага выдавецтва БССР, а з 1956 па 1961 гг. загадваў літаратурнай часткай Белдзяржфілармоніі.
У гэты ж час – у 1959 годзе – свет пабачыў яго першы сборнік вершаў "Золак над Бярозай".
Не прайшло і трох гадоў, як маладога літаратара ўзялі ў Саюз беларускіх пісьменнікаў.
Далей Ставер займаў пасаду малодшага навуковага супрацоўніка Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН БССР, быў карэспандэнтам-арганізатарам Бюро прапаганды Саюза беларускіх пісьменнікаў (1975–1984), а з 1984 года знаходзіўся непасрэдна на творчай рабоце.
Алесь Ставер з’яўляецца аўтарам шматлікіх паэтычных зборнікаў, сярод якіх "Ластаўкі перад дажджом" (1967), "Жураўлі ляцяць…" (1972), "Зоры зямныя" (1989) і іншыя. Выдаваў паэт і дзіцячыя зборнікі: у 1961 годзе выйшла кніга "Касцёр не гасне", а ў 1984-м – "Пад вясёлкавай дугой".
Вершы знакамітага беларуса былі папулярныя ў замежжы – былі зроблены пераклады на балгарскую і польскую мовы. Таксама перакладаліся вершаваныя творы і на мовы народаў тагачаснага СССР.
Да многіх вершаў Алеся Ставера была напісана музыка. З аўтарам супрацоўнічалі Рычард Бутвілоўскі, Іван Кузняцоў, Ігар Лучанок і іншыя кампазітары, а такія песні, як "Беларусачка" і "Жураўлі на Палессе ляцяць", і па сённяшні дзень знаёмыя ўсім. Дарэчы, у 1983 годзе з друку выйшаў зборнік песень пад назвай "Мой край беларускі".
Пісаў Алесь Ставер і прозу. Так, ваеннаму ліхелеццю прысвечаны кнігі "Пад канвоем" (1969), "Да сваіх" (1974) і "Лясныя аповесці" (1986). Таксама Ставер з’яўляецца аўтарам лірычнай камедыі "Алімпіяда Салодкая" і п’есы "Слова не варабей", якія былі пастаўлены ў 1977 годзе.
На жаль, на піку творчасці жыццё майстра беларускага слова нечакана перарвалася – 23 ліпеня 1995 года Алесь Ставер загінуў у аўтакатастрофе.
На творах Алеся Ставера вырасла некалькі пакаленняў Беларусі, і да гэтага часу яго літаратурная спадчына застаецца папулярнай. Таму сёння Sputnik і прапануе вершаваную падборку вядомага творцы.
Чытаем і спяваем разам знакамітыя лірычныя радкі з паэзіі Алеся Ставера!
Беларусі
Родны край беларускі спрадвеку,
Дзе такія ты фарбы знайшоў?
Люстраныя азёры і рэкі,
Аксамітныя цені дуброў.
Курганы, як стагі канюшыны,
Як пасцель, муражныя лугі,
I палі, дзе жыцця вітамінам
Напаўняецца колас тугі.
Над палямі – нябёсы у скрусе.
Абмінаючы хмар чараду,
Праплываюць бялюткія гусі,
Замуціўшыя ў рэчцы ваду.
Гэтай песні гарэзныя словы
Я з юнацтва ўсім сэрцам люблю, –
Як сваю беларускую мову,
Як маёй Беларусі зямлю!
Знаю я: абыдзі ўсю планету,
Але гэткaй зямлі не сустрэць.
Беларусь. Край натхнення паэтаў!
Ды цябе немагчыма апець.
Ластаўкі
Пыліць пад сонцам доўгая дарога.
Маўкліва нікнуць лозы пад ракой.
Гляджу я: каля берага крутога
Дзве ластаўкі мільгаюць над вадой.
To прападуць, нібыта летуценні,
To перакрэсляць крыллямі раку.
Спыніўся я ў дзівосным захапленні,
Насустрач ім ускідваю руку,
Снуюць яны ў парыве весялосці,
Нібы наўмысля, што адзін стаю…
Я дзвюм гарэзам шчыра пазайздросціў,
Успомніўшы каханую сваю…
У дарозе
Бягуць бярозкі ля чыгункі,
Гляджу на іх я з-пад рукі.
Вясна дала ім падарункі –
Зялёных колераў лісткі.
Я іх, маленькіх, беластвольных,
Пяшчотна прыгалубіць рад…
Цягнік імчыць, грукочуць колы –
Ўсплывае новы далягляд.
I бачу дружныя усходы –
Вятры лагодна песцяць рунь,
А далей – карпусы заводаў
Імкнуцца трубамі ўгару.
Хвіліна – бор шугае міма,
I пах смалы плыве ў вагон.
Якая слаўная Радзіма!
Які прастор! Які разгон!
I я ўсміхаюся, шчаслівы.
I люба сэрцам мне жадаць:
Вось гэтым дрэўцам, гэтым нівам
Усё жыццё сваё аддаць…
Гуцульская рака
Навокал горы ў шыпах еляў,
Нібыта вожыкаў сям’я.
Між іх, як яшчарка, праз зелень
Імкне крыштальная бруя,
Дзе па каменнях белапенных
Журліва ручайкі цякуць
І мкнуць усе, бы кроў у венах,
Ў адну артэрыю-раку.
I вось – рака!.. Як вар кіпучы,
Бурліць, сягае паміж гор,
To з гулам кідаецца з кручы…
Усё – каб вырвацца ў прастор.
I сёння так, і так адвеку –
Між цяжкіх пліт, між валуноў…
Так б’ецца думка чалавека
У грозным рокаце вякоў.
Лірычнае
Заблішчалі світальныя росы
На суквеццях высокай травы.
Ой вы, косы, дзявочыя косы!
Як жа сэрца хвалюеце вы.
Краявіду нябачна ў тумане,
He відаць пешаходаў нідзе.
Толькі лугам – зялёным дыванам –
Мая мілая міма ідзе.
Я стаю пад акном каля вішні,
Хвалявання ніяк не стрымаць…
А было б… А было б і не лішне
Пра пачуцці свае расказаць.
Ды любімая далей і далей
Шпарка крочыць дарогай прамой.
Эх вы, росы, чаму не сказалі
Ёй пра смутак нявыспелы мой.
Зоры-росы, як позірк любімай,
Хітравата ўсміхаюцца мне,
Нібы кажуць: "Прайшла яна міма,
I не ўбачыш каханую, не…".
Вось і постаць яе ледзьве значна
I паволі знікаё з вачэй.
I навошта так рана убачыў,
Цэлы дзень было б сэрцу лягчэй.
* * *
Ізноў прыйшоў я на ускраек бору –
Я тут не быў пасля зімовых сцюж.
З прыемнасцю ўдыхаю пах чабору –
Ён мне мілей, чым водар пышных руж.
Як тут хадзіў у зімнюю часіну.
To я такі усцешаны не быў:
Бор выглядаў сумлівай сірацінай,
Бо тут чабор так весела не цвіў.
Вось так і я: задумлівы, у скрусе
Бываю незвычайнаю парой,
Калі жыву ўдалі ад Беларусі –
Далёка ад азёраў і бароў.
I варта зноў мне ў Беларусь прыехаць,
Акінуць вокам свой лясны прастор, –
Душу напоўняць радасць і уцеха,
I ўсмешка зацвітае, як чабор.
Жураўлі на Палессе ляцяць
Каб любіць Беларусь нашу мілую,
Трэба ў розных краях пабываць.
Разумею цяпер, чаму з выраю
Жураўлі на Палессе ляцяць.
Што ім тыя пагоды паўднёвыя!
Што ім пышны платанавы рай,
Калі клічуць іх далі сасновыя
I азёрны рабінавы край.
Сакавітыя пожні мурожныя
He заменіш нічым і нідзе,
I зямлю, дзе сцяжыначка кожная
У прыветлівы двор прывядзе.
Каб любіць Беларусь нашу мілую,
Трэба ў розных краях пабываць.
Зразумееш тады, чаму з выраю
Жураўлі на Палессе ляцяць.
"Радзіму не пакіну я без песень…":
сум і лірыка ў вершах Язэпа ПушчыЛірычны шлях Алеся Бачылы: "Мне лепей ад роднага краю нічога на свеце няма..."