Каля 80 млн электронных паслуг аказана ў Беларусі ў 2024 годзе

© Sputnik / Евгений Одиноков / Перайсці ў медыябанкЧалавек з мабільным тэлефонам
Чалавек з мабільным тэлефонам - Sputnik Беларусь, 1920, 14.08.2024
Падпісацца
Адна з самых чаканых паслуг – магчымасць паставіць дзяцей на чаргу ў дзіцячы сад праз асабісты кабінет на партале.
МІНСК, 14 жні – Sputnik. Каля 80 млн электронных паслуг аказана ў Беларусі за сем месяцаў 2024 года, паведаміла начальнік аддзела электроннай камерцыі Нацыянальнага цэнтра электронных паслуг Святлана Караневіч падчас прэс-канферэнцыі.
Паводле слоў Караневіч, усяго на пляцоўцы партала "Е-Паслуга" на гэты момант размешчана 579 паслуг і адміністрацыйных працэдур. Яны класіфікаваны па розных катэгорыях: ад адукацыі да транспарту.
"За сем месяцаў бягучага года аказана каля 80 млн электронных паслуг, за ўвесь мінулы год – 128 млн. У бягучым годзе сярэдняя колькасць аказаных паслуг у месяц – 11,5 млн", - сказала начальнік аддзела.
Яна выказала меркаванне, што да канца года ўдасца пераадолець адзнаку 128 млн.
Караневіч расказала, што за 2024 год дададзена 70 новых паслуг, усяго за бягучы год плануецца 130 адмінпрацэдур.
Адна з самых чаканых паслуг – магчымасць паставіць дзяцей на чаргу ў дзіцячы сад праз асабісты кабінет на партале.
Намеснік дырэктара па інфармацыйных тэхналогіях Нацыянальнага цэнтра электронных паслуг Ягор Воранаў, у сваю чаргу паведаміў, што на дадзены момант на партале актывавана каля 250 тыс кабінетаў.
Паводле яго слоў, мабільныя праграмы для запампоўкі зараз размяшчаюцца на трох пляцоўках – Рlay маркеце, HUAWEI AppGallery і на RuStore.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Лагатып тэлеканала RT (Russia Today) - Sputnik Беларусь, 1920, 20.04.2023
Заходнія мадэлі штучнага інтэлекту вучацца на даных RT і Sputnik – СМІ
Стужка навiн
0