https://bel.sputnik.by/20240819/lukashenka-khocha-spraststs-budantstva--kredytavanne-zhyllya-1088857201.html
Лукашэнка хоча спрасціць будаўніцтва і крэдытаванне жылля
Лукашэнка хоча спрасціць будаўніцтва і крэдытаванне жылля
Sputnik Беларусь
Рашэннем актуальных пытанняў будаўніцтва жылля для беларусаў зоймецца ўрад, якому трэба будзе выпрацаваць меры па падтрымцы будаўнічага сектара. 19.08.2024, Sputnik Беларусь
2024-08-19T11:49+0300
2024-08-19T11:49+0300
2024-08-19T12:00+0300
аляксандр лукашэнка
будаўніцтва
жыллёвае будаўніцтва
жыллё
грамадства
навіны
у беларусі
беларусь
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/0a/15/1068224734_0:0:3263:1836_1920x0_80_0_0_549bcbd56176fc8df4139410381e35f6.jpg
МІНСК, 19 жні – Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сабраў у Палацы Незалежнасці нараду з кіраўніцтвам урада, прысвечаную жыллёваму будаўніцтву.Паводле яго слоў, Беларусь – дзяржава для народа, таму ўсе рашэнні прымаюцца ў інтарэсах грамадзян. Прыярытэтнай тэмай застаецца забеспячэнне жыллём.Прэзідэнт адзначыў, што ў рэспубліцы ідзе ўдасканаленне падыходаў па аказанні дзяржаўнай падтрымкі, каб палепшыць жыллёвыя ўмовы, у першую чаргу ў вёсцы."Мы вельмі шмат гаварылі апошнім часам аб карэкціроўцы нашай жыллёвай палітыкі. Таму на нашай сустрэчы пытанне нумар адзін – спрашчэнне працэдур будаўніцтва і крэдытавання жылля", - удакладніў беларускі лідар.У сувязі з гэтым ён пацікавіўся ў чыноўнікаў, чаму статыстыка па будаўніцтве жылля апошнія два гады адмоўная. Прычым кадры з’яжджаюць з малых гарадоў, якраз таму, што не могуць пабудаваць ці купіць жыллё.Ён звярнуў увагу на тое, што ўрад прапанаваў шэраг мер, каб спрасціць індывідуальнае будаўніцтва, але агульнай згоды ў экспертным савеце яны па дакументах не дасягнулі.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20240512/nabtsank-vystupae-za-pavelchenne-termna-lzngu-zhyllya-1086154198.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/0a/15/1068224734_495:0:3226:2048_1920x0_80_0_0_b73fd7e50f436d6e88dd67716c430e6f.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
аляксандр лукашэнка, будаўніцтва, жыллёвае будаўніцтва, жыллё, грамадства, навіны , у беларусі, беларусь
аляксандр лукашэнка, будаўніцтва, жыллёвае будаўніцтва, жыллё, грамадства, навіны , у беларусі, беларусь
Лукашэнка хоча спрасціць будаўніцтва і крэдытаванне жылля
11:49 19.08.2024 (абноўлена: 12:00 19.08.2024) Рашэннем актуальных пытанняў будаўніцтва жылля для беларусаў зоймецца ўрад, якому трэба будзе выпрацаваць меры па падтрымцы будаўнічага сектара.
МІНСК, 19 жні – Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сабраў у Палацы Незалежнасці нараду з кіраўніцтвам урада, прысвечаную жыллёваму будаўніцтву.
Паводле яго слоў, Беларусь – дзяржава для народа, таму ўсе рашэнні прымаюцца ў інтарэсах грамадзян. Прыярытэтнай тэмай застаецца забеспячэнне жыллём.
"Уласны дах над галавой важны для любога чалавека. Асабліва для маладой сям’і. Гэта яе ўпэўненасць у заўтрашнім дні", - цытуе Лукашэнку БелТА.
Прэзідэнт адзначыў, што ў рэспубліцы ідзе ўдасканаленне падыходаў па аказанні дзяржаўнай падтрымкі, каб палепшыць жыллёвыя ўмовы, у першую чаргу ў вёсцы.
"Мы вельмі шмат гаварылі апошнім часам аб карэкціроўцы нашай жыллёвай палітыкі. Таму на нашай сустрэчы пытанне нумар адзін – спрашчэнне працэдур будаўніцтва і крэдытавання жылля", - удакладніў беларускі лідар.
У сувязі з гэтым ён пацікавіўся ў чыноўнікаў, чаму статыстыка па будаўніцтве жылля апошнія два гады адмоўная. Прычым кадры з’яжджаюць з малых гарадоў, якраз таму, што не могуць пабудаваць ці купіць жыллё.
"Сёння трэба надаць новы імпульс жыллёваму будаўніцтву ў вёсцы, у тым ліку індывідуальных дамоў, будаўніцтву прадпрыемствамі арэнднага жылля для сваіх работнікаў", - лічыць Лукашэнка.
Ён звярнуў увагу на тое, што ўрад прапанаваў шэраг мер, каб спрасціць індывідуальнае будаўніцтва, але агульнай згоды ў экспертным савеце яны па дакументах не дасягнулі.
"І, як вы памятаеце, усе нормы павінны быць выкладзены простай, чалавечай мовай, без бюракратычнага нагрувашчвання і змяненняў у дзесятцы ўказаў. Жыллёвая палітыка, дэбюракратызацыя ў жыллёвых працэсах – гэта пытанне першае", - падсумаваў беларускі лідар.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"