https://bel.sputnik.by/20240821/fakultaty-ab-dukhona-maralnay-kultury-vodzyats-u-belarus-1088909058.html
Факультатыў аб духоўна-маральнай культуры ўводзяць у Беларусі
Факультатыў аб духоўна-маральнай культуры ўводзяць у Беларусі
Sputnik Беларусь
Новыя факультатыўныя заняткі будуць праходзіць у вучняў 8-х ці 9-х класаў адзін раз у тыдзень і датычыцца сямі тэм. 21.08.2024, Sputnik Беларусь
2024-08-21T10:18+0300
2024-08-21T10:18+0300
2024-08-21T10:18+0300
факультатыў
школа
царква
беларуская праваслаўная царква
бпц
рэлігія
грамадства
школьнікі
навіны
у беларусі
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/08/18/1055894725_0:0:3000:1688_1920x0_80_0_0_8031426f653deb21803800432906ec57.jpg
МІНСК, 21 жні – Sputnik. Міністэрства адукацыі Беларусі зацвердзіла вучэбную праграму новага факультатыву, гэта прадугледжана ведамаснай пастановай №103 ад 12 жніўня, якая афіцыйна апублікавана ў сераду на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.Факультатыўныя заняткі называюцца "Асновы духоўна-маральнай культуры і патрыятызму" і разлічаны на вучняў 8-х ці 9-х класаў.Вучэбная праграма факультатыўных заняткаў была распрацавана "ў адпаведнасці з пагадненнем аб супрацоўніцтве паміж Рэспублікай Беларусь і Беларускай Праваслаўнай Царквой".Навучальная праграма складаецца з 35 гадзін, заняткі будуць праводзіцца адзін раз на тыдзень.Мяркуецца, што шэсць гадзін будзе прысвечана такой тэме, як "Сціпласць, пакора, лагоднасць", яшчэ шэсць – "Міласэрнасць, спачуванне", пяць гадзін адведзена на тэму "Дабрыня", па чатыры гадзіны – на "Сумленнасць, праўдалюбства" і "Сумленне, раскаянне". Шэсць гадзін адвядуць на тэму "Служэнне, мужнасць, гонар " і яшчэ чатыры – на "Духоўнае краязнаўства. Шанаванне святых і святынь роднай зямлі. Захаванне і памнажэнне духоўнай спадчыны як выказванне любві да Радзімы”.Згодна з пастановай, мэтай гэтага факультатыву з’яўляецца садзейнічанне духоўнаму развіццю школьнікаў, фарміраванне ў іх маральнай культуры і патрыятызму "на аснове выкарыстання патэнцыялу хрысціянскіх традыцый і каштоўнасцей беларускага народа".Таксама з дапамогай заняткаў плануецца сфарміраваць у вучняў духоўнасць, маральнасць, грамадзянскую і патрыятычную свядомасць, паспрыяць іх імкненню да духоўнага росту, выхоўваць пачуццё маральнага абавязку, чалавекалюбства і міласэрнасць.Сярод задач факультатыва – сфарміраваць адказныя адносіны да ваеннай службы і грамадзянскага служэння як свяшчэннага абавязку, уменне адстойваць хрысціянскія ідэалы і каштоўнасці, а таксама стварыць матывацыю для сацыяльнага служэння і ўдзелу ў дабрачыннай дзейнасці.Таксама ў Мінадукацыі мяркуюць, што з дапамогай факультатыўных заняткаў будзе ажыццяўляцца прафілактыка залежнасцяў і негатыўных праяў у паводзінах.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20231119/nstytut-vaennykh-kapelana-uvodztstsa--belaruskay-arm-1081244482.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/08/18/1055894725_659:0:3000:1756_1920x0_80_0_0_0ebf6b038187154185df857183b1a8a9.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
факультатыў, школа, царква, беларуская праваслаўная царква, бпц, рэлігія, грамадства, школьнікі, навіны , у беларусі, беларусь
факультатыў, школа, царква, беларуская праваслаўная царква, бпц, рэлігія, грамадства, школьнікі, навіны , у беларусі, беларусь
Факультатыў аб духоўна-маральнай культуры ўводзяць у Беларусі
Новыя факультатыўныя заняткі будуць праходзіць у вучняў 8-х ці 9-х класаў адзін раз у тыдзень і датычыцца сямі тэм.
МІНСК, 21 жні – Sputnik. Міністэрства адукацыі Беларусі зацвердзіла вучэбную праграму новага факультатыву, гэта прадугледжана ведамаснай пастановай №103 ад 12 жніўня, якая афіцыйна апублікавана ў сераду на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Факультатыўныя заняткі называюцца "Асновы духоўна-маральнай культуры і патрыятызму" і разлічаны на вучняў 8-х ці 9-х класаў.
Вучэбная праграма факультатыўных заняткаў была распрацавана "ў адпаведнасці з пагадненнем аб супрацоўніцтве паміж Рэспублікай Беларусь і Беларускай Праваслаўнай Царквой".
Навучальная праграма складаецца з 35 гадзін, заняткі будуць праводзіцца адзін раз на тыдзень.
Мяркуецца, што шэсць гадзін будзе прысвечана такой тэме, як "Сціпласць, пакора, лагоднасць", яшчэ шэсць – "Міласэрнасць, спачуванне", пяць гадзін адведзена на тэму "Дабрыня", па чатыры гадзіны – на "Сумленнасць, праўдалюбства" і "Сумленне, раскаянне". Шэсць гадзін адвядуць на тэму "Служэнне, мужнасць, гонар " і яшчэ чатыры – на "Духоўнае краязнаўства. Шанаванне святых і святынь роднай зямлі. Захаванне і памнажэнне духоўнай спадчыны як выказванне любві да Радзімы”.
Згодна з пастановай, мэтай гэтага факультатыву з’яўляецца садзейнічанне духоўнаму развіццю школьнікаў, фарміраванне ў іх маральнай культуры і патрыятызму "на аснове выкарыстання патэнцыялу хрысціянскіх традыцый і каштоўнасцей беларускага народа".
Таксама з дапамогай заняткаў плануецца сфарміраваць у вучняў духоўнасць, маральнасць, грамадзянскую і патрыятычную свядомасць, паспрыяць іх імкненню да духоўнага росту, выхоўваць пачуццё маральнага абавязку, чалавекалюбства і міласэрнасць.
Сярод задач факультатыва – сфарміраваць адказныя адносіны да ваеннай службы і грамадзянскага служэння як свяшчэннага абавязку, уменне адстойваць хрысціянскія ідэалы і каштоўнасці, а таксама стварыць матывацыю для сацыяльнага служэння і ўдзелу ў дабрачыннай дзейнасці.
Таксама ў Мінадукацыі мяркуюць, што з дапамогай факультатыўных заняткаў будзе ажыццяўляцца прафілактыка залежнасцяў і негатыўных праяў у паводзінах.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"