https://bel.sputnik.by/20240823/veteran-bama-getaya-magstral-ne-byla-daremnay-yak-psal-pry-garbachove-1088990498.html
Ветэран БАМа: гэтая магістраль не была дарэмнай, як пісалі пры Гарбачове
Ветэран БАМа: гэтая магістраль не была дарэмнай, як пісалі пры Гарбачове
Sputnik Беларусь
Удзельнікі легендарнага праекта па ўзвядзенні Байкала-Амурскай магістралі з Беларусі і Расіі сустрэліся ў Мінску. 23.08.2024, Sputnik Беларусь
2024-08-23T17:08+0300
2024-08-23T17:08+0300
2024-08-23T17:08+0300
саюзная дзяржава беларусі і расіі
саюзная дзяржава
навіны
байкала-амурская магістраль (бам)
грамадства
узнагароды
гісторыя
дом масквы
рассупрацоўніцтва
у беларусі
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/08/17/1088989974_0:0:3072:1728_1920x0_80_0_0_aeab89596810e49c4eed4b1fe119389d.jpg
МІНСК, 23 жні – Sputnik. Больш за 80 чалавек, якія будавалі Байкала-Амурскую магістраль (БАМ), атрымалі ўзнагароды ў беларускай сталіцы, перадае карэспандэнт Sputnik.На ўрачыстай цырымоніі сабраліся ветэраны БАМа з Беларусі і Расіі. Ім уручылі юбілейныя медалі, у тым ліку "50 гадоў Байкала-Амурскай магістралі".Перад прысутнымі выступілі вядомыя будаўнікі БАМа, у тым ліку герой сацпрацы Яфім Басін. Цяпер ён узначальвае агульнарасійскую грамадскую арганізацыю "Бамовское содружество", а ў мінулым быў кіраўніком Мінбуда Расіі і начальнікам Галоўнага ўпраўлення будаўніцтва БАМа."Моладзь ехала на гэтую будоўлю, каб прычасціцца да вялікай справы. Шкада, што, магчыма, такой жа будоўлі ніколі не будзе, а хацелася б", - сказаў Басін.Ён нагадаў, што БАМ быў унікальным інфраструктурным праектам. Дарога дала выхад да Ціхага Акіяна, змяніўшы гісторыю развіцця Усходняй Сібіры і Далёкага Усходу. Над ім працавалі сотні прадпрыемстваў, навукова-даследчых інстытутаў і праектных арганізацый з усіх савецкіх рэспублік. У тым ліку, удзел прынялі каля 60 тысяч чалавек з БССР.У апошнія гады існавання СССР, калі краінай кіраваў Міхаіл Гарбачоў, у газетах сталі выходзіць матэрыялы аб тым, што БАМ дарэмны, а "ржавыя рэйкі ідуць у нікуды"."Гэта была няпраўда. Дарога не магла быць лішняй для такой вялікай тэрыторыі, як Савецкі Саюз, як Расія", - адзначыў Басін.Экс-міністр будаўніцтва звярнуў увагу, што зараз на БАМе зноў будоўля і туды зноў адправілася моладзь з Беларусі.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20240823/gryzlo-bam-by-usenarodnym-praektam--belarusy-nesl-svoy-uklad-1088984961.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/08/17/1088989974_131:0:2862:2048_1920x0_80_0_0_8d0c39b75f254b5b4dd8beda80cc34af.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
саюзная дзяржава, навіны , байкала-амурская магістраль (бам), грамадства, узнагароды, гісторыя, дом масквы, рассупрацоўніцтва, у беларусі, беларусь
саюзная дзяржава, навіны , байкала-амурская магістраль (бам), грамадства, узнагароды, гісторыя, дом масквы, рассупрацоўніцтва, у беларусі, беларусь
Ветэран БАМа: гэтая магістраль не была дарэмнай, як пісалі пры Гарбачове
Удзельнікі легендарнага праекта па ўзвядзенні Байкала-Амурскай магістралі з Беларусі і Расіі сустрэліся ў Мінску.
МІНСК, 23 жні – Sputnik. Больш за 80 чалавек, якія будавалі Байкала-Амурскую магістраль (БАМ), атрымалі ўзнагароды ў беларускай сталіцы, перадае карэспандэнт Sputnik.
На ўрачыстай цырымоніі сабраліся ветэраны БАМа з Беларусі і Расіі. Ім уручылі юбілейныя медалі, у тым ліку "50 гадоў Байкала-Амурскай магістралі".
Перад прысутнымі выступілі вядомыя будаўнікі БАМа, у тым ліку герой сацпрацы Яфім Басін. Цяпер ён узначальвае агульнарасійскую грамадскую арганізацыю "Бамовское содружество", а ў мінулым быў кіраўніком Мінбуда Расіі і начальнікам Галоўнага ўпраўлення будаўніцтва БАМа.
"Моладзь ехала на гэтую будоўлю, каб прычасціцца да вялікай справы. Шкада, што, магчыма, такой жа будоўлі ніколі не будзе, а хацелася б", - сказаў Басін.
Ён нагадаў, што БАМ быў унікальным інфраструктурным праектам. Дарога дала выхад да Ціхага Акіяна, змяніўшы гісторыю развіцця Усходняй Сібіры і Далёкага Усходу. Над ім працавалі сотні прадпрыемстваў, навукова-даследчых інстытутаў і праектных арганізацый з усіх савецкіх рэспублік. У тым ліку, удзел прынялі каля 60 тысяч чалавек з БССР.
У апошнія гады існавання СССР, калі краінай кіраваў Міхаіл Гарбачоў, у газетах сталі выходзіць матэрыялы аб тым, што БАМ дарэмны, а "ржавыя рэйкі ідуць у нікуды".
"Гэта была няпраўда. Дарога не магла быць лішняй для такой вялікай тэрыторыі, як Савецкі Саюз, як Расія", - адзначыў Басін.
Экс-міністр будаўніцтва звярнуў увагу, што зараз на БАМе зноў будоўля і туды зноў адправілася моладзь з Беларусі.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"